
Администратор
«Любят его («Тараса») за то, что легко
понятен, ибо написан на родном их
прадедовском языке белорусском, да за
то, что щирую правду говорит в нём
сочинитель о тамошнем житье-бытье».
Романов Е.П. Предисловие к Витебскому
изданию «Тараса на Парнасе». 1896
У прадмове да віцебскага выдання “Тарас на Парнасе” 1896 года Е.Р. Раманаў сведчыў: “…басню гэту знойдзеш ва ўсякай хаце, год ужо больш як сорак вядома яна на Беларусі і старому, як той кажэць, і малому і пану, і простаму, пісьменнаму, і цёмнаму… Пісьменныя шчыра пішуць яго (“Тараса”) сабе на паперу, цёмныя яшчэ шчырэй вучаць яго на памяць…».
Паэма «Тарас на Парнасе” ўпершыню была апублікавана ў газеце «Минский листок» 16 мая 1889 года.
Беларуская паэма «Тарас» (назва першапублікацыі) адразу кідалася ў вочы, бо займала два падвалы на другой і трэцяй старонках газеты. Паэма апавядала пра дзівосныя прыгоды палясоўшчыка, які знянацку трапіў на Парнас, бачыў там старажытных багоў, што на дзіва нагадвалі простых вясковых людзей, пакаштаваў іх – таксама вельмі зямныя – стравы, бачыў, як па праву ўзышлі на гару Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль, як жывасілам ціснуўся туды Булгарын са сваім памагатым Грэчам. Пра ўсё гэта было расказана па-майстэрску, з тонкім гумарам, вельмі лёгка, добрай беларускай мовай.
Тарас быў любімым персанажам і кірмашовых відовішчаў-батлеек. Як ніводзін з твораў беларускай літаратуры, паэма перадрукоўвалася да 1917 года больш за 15 разоў.
Прайшло ўжо столькі часу, а паэма з цікавасцю ўспрымаецца і нашымі сучаснікамі. Яна захапляе насычанасцю і сакавітасцю мовы, вобразнасцю народнага слова, яскравым народным гумарам, яркасцю мастацкіх вобразаў, казачнасцю. Але найперш паэма захапляе вобразам галоўнага героя Тараса.
У паэме палясоўшчык Тарас паказаны працавітым (“балота з рання да самай ночы пільнаваў”), памяркоўным ("чалавек ён быў рахманым”), цвярозым (“гарэлкі ў губы ён не браў”). Вобраз Тараса – вобраз чалавека прыгожага, сімпатычнага. Яго ўпрыгожвае працавітасць, сумленныя адносіны да даручаных яму абавязкаў. Тарас дасціпны, кемлівы, цікаўны:
Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса,
Што палясоўшчыкам служыў?
На Пуцявішчы ў Панаса
Ён там ля лазні блізка жыў.
У паэме назіраецца сувязь з літаратурна-грамадскім жыццём Расіі. Але паэма, як адзінае мастацкае цэлае, узнікла не толькі на чыста літаратурнай аснове. У задуму аўтара ўваходзіла і нешта большае, звязанае з яго адносінамі да народа, яго мовы, звычаяў, побыту, светаразумення, светаадчування.
Хоть Тарас і не пісьменнік, але ён уздымаецца на Парнас. Не за заслугі! Просты чалавек таксама патрабуе, заслугоўвае ўзвышэння – вось крэда аўтара. Упэўнена, натуральна трымаецца ён на Парнасе. Калі багі ў яго пытаюцца: “Ты хто такі? Ты не пісацель?” Тарас з адчуваннем уласнай годнасці адказвае ім, што ён просты палясоўшчык з Пуцявішча. Ад яго імя вядзецца апавяданне ў паэме пра незвычайныя прыгоды.
Рысы паслухмянасці ўвесь час падкрэсліваюцца аўтарам. Але за ўсім гэтым узнікае мудрасць простага чалавека. Палясоўшчыка Тараса не так проста збіць з тропу. Ён умее глядзець на ўласныя няўдачы:
Іду сабе я панямногу,
Але і на пень крыху прысеў,
Аж тут-лоп-лоп!-цераз дарогу
Як быццам цецярук зляцеў.
Злажыўся стрэльбай-кляпсь! – не паліць,
Крамзель з другога! – не пякець!
Тарасу ўласцівы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае і бачыць яго. На Парнасе герой трапляе ў палац, дзе жывуць багі. Апынуўшыся на том свеце, ён не можа не захапляцца:
Авохці мне! Як там прыгожа!
Як быццам хто намаляваў!
Чырвоны краскі, мак і рожа,-
Ну, як сукенку хто паслаў!
І птушкі ёсць там, дужа стройна
Пяюць, палепш за салаўя.
У паэме паказваецца цэлы шэраг антычных багоў — Зеўс, Няптун, Сатурн, Марс, Венера, Амур, Геба. Багі ў паэме паказаны ў сялянскім адзенні, яны ядуць сялянскія стравы. Але багі — не прадстаўнікі народа. У паводзінах і характэрах багоў выразна выступаюць рысы людзей іншага асяроддзя — панскага. Ды і жывуць яны, як гаворыцца ў паэме, у «панскім двары», ядуць так, як простыя сяляне не елі нават на свята. На сялян багі падобны толькі знешне. Зеўс паказаны як разбэшчаны, схільны да п'янства, уладалюбны чалавек. Венера — таксама вобраз вельмі няпросты. Часам здаецца, што гэта звычайная вясковая красуня, прыгожая і абаяльная.
Прыгожа, стройна цераз меру,
Пяром не можна апісаць.
I адзенне ў Венеры, як у вясковай красуні. Але аўтар паказвае яе зусім іншай, «чырвонай, тоўстай», калі Венера занята толькі сабой і круціцца перад люстэркам:
Во перад люстрам задам меліць
I маслам мажа валасы,
Ды нечым белым твар свой беліць.
Тут мы ўжо бачым Венеру не простай дзяўчынай, а пані. I толькі да Гебы, якая вядзе ўсю гаспадарку, Тарас ставіцца з сімпатыяй і спачуваннем. У гэтых вобразах невядомы аўтар у парадыйным, сатырычным плане паказаў «вярхі» тагачаснага грамадства, развенчваючы «вышэйшасць» паноў у параўнанні з простым людам.
Тарас любуецца хараством кветак, захапляецца галасамі птушак. А танцуе Тарас так, што:
Аж рот раззявілі багі:
То ён прысвісне, то прытопне.
То шпарка пойдзе ў кругі.
І, відаць, не кожны дзякаваў бы за вячэру так, як Тарас, які “усіх падзякаваў багоў”. Гэтая павага да ўсіх, падзяка ўсім – ад этыкету гароднага. Але разам з тым для Тараса, як чалавека, гэта рыса несумненна, глыбока асабістая.
У паэме Тарас менш дзейнічае, больш пазірае: больш тут “Тарасу ліха што даецца”, больш ён гаворыць, выражаючы тыпова сялянскую манеру дасціпнага апавядальніка. Дасціпнасць – гэта таксама рыса характару Тараса. Ён заўсёды стараецца ўбачыць у любой з’яве смешны бок. Але ён ніколі не траціць пачуцця меры, якое ўласціва яму ад прыроды.
У паэме не толькі чуеш Тараса, але і бачыш яго жэсты, міміку, як ён і над сабой усміхаецца і нешта “круглае” скажа і пакажа, як “скакнуў-не трапіў, паслізнуўся і ў яму стракачом лячу! Ляцеў, ляцеў – як разануўся, - аж стала зелена ўваччу.”
Цудоўны твор і сёння карыстаецца папулярнасцю не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. На сёняшні дзень паэма “Тарас на Парнасе” перакладзена на паўдзесятка замежных моваў. На украінскай мове існуе тры пераклады (А.Танюка, А.Шаўчэнкі, В. Стралко), па два пераклады на англійскай (Уолтэр Мэй, Вера Рыч) і расійскай (М. Лазінскага і М. Ісакоўскага) мовах. “Тарас на Парнасе” перакладзены на нямецкую мову беларускім паэтам і перакладчыкам У. Папковічам, на іспанскую К. Шэманам, на балгарскую Н. Вылчава.
У 2001 годзе на радзіме Вераніцына ў Астраўлянах і Гарадку ўстаноўлены мемарыяльныя знакі ў гонар паэмы “Тарас на Парнасе” і яе аўтара. У 2008 годзе ў Беларусі, у выдавецтве «Класіка», паэма «Тарас на Парнасе» выйшла ў свет на васьмі еўрапейскіх мовах. А ў 2009 годзе ў выдавецтве “Мастацкая лiтаратура” выйшла кніга з паэмамі «Тарас на Парнасе» і «Два д'яўлы» ужо з імем аўтара на вокладцы.
У 2014 годзе ў цэнтральным парку горада Гарадка ўстаноўлена бронзавая скульптура галоўнаму герою паэмы палясоўшчыку Тарасу.
«Тарас на Парнасе» уваходзіць ва ўсе праграмы вывучэння беларускай літаратуры.
Літаратура:
1. Паэма “Тарас на Парнасе”:здабыткі і праблемы:Другія літаратурна-краязнаўчыя чытанні, прысвечанныя 25-м угодкам адкрыцця Генадзем Кісялёвым асобы Канстанціна Вераніцына (19 лістапада 1998 года г.Гарадок Віцебскай вобласці)/ Пад рэд. Л.Гаравога.- Гарадок, 1999.-С.29-33
Канстанцін Васільевіч Вераніцын (спачатку яго прозвішча было Васільеў) быў прыгонным селянінам Васіля Максімавіча Бондырава з маёнтка Астраўляны Віцебскага павета (сёння Гарадоцкі раён). Нарадзіўся 1 чэрвеня 1834 года.
Па невядомых дакладна прычынах сям'я Бондыравых вылучала яго з ліку іншых прыгонных. У 1844 годзе скончыў Гарадоцкае прыходскае вучылішча. У наступным годзе атрымаў вольную і паступіў у Віцебскую гімназію. У 1851 годзе прыпісаўся ў гарадоцкія мяшчане і выбраў прозвішча «Вераніцын».
Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы, Віцебскай гімназіі і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. З акадэміі яго ў 1854 годзе выключылі, але гэта, даравітага гарадоцкага хлопца не спыніла. У 1859 годзе ён бліскуча (у спісе выпускнікоў яго імя стаіць першым) скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, напісаўшы дысертацыю «О белорусском хозяйстве». Працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, потым служыў у Петярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін.
У 1900 годзе пайшоў у адстаўку стацкім саветнікам. Пражываў у доме па паварскім завулку № 13, дзе ў розныя часы жылі Тургенеў, Некрасаў, Чарнышэўскі. Памер каля 1904 года.
Літаратура:
1. Паэма “Тарас на Парнасе”: здабыткі і праблемы:Другія літаратурна-краязнаўчыя чытанні, прысвечанныя 25-м угодкам адкрыцця Генадзем Кісялёвым асобы Канстанціна Вераніцына (19 лістапада 1998 года г. Гарадок Віцебскай вобласці) / Пад рэд. Л. Гаравога.- Гарадок, 1999.-С.24-26
Выказваліся розныя варыянты аўтарства паэмы, якія пры дэталёвым разглядзе адмаўляліся. Найвялікшую працу па даследванню праблемы аўтарства паэмы правёў Генадзь Васільевіч Кісялёў – вядомы пісьменнік і літаратуразнаўца, які стаў бацькам галіны "тарасазнаўства" ў беларускай літаратуры. Менавіта ў яго працах – сакавіта напісаных мастацкіх кнігах – разглядаецца храналогія вывучэння шэдэўра беларускай паэзіі мінулага стагоддзя.
Першую версію аўтарства паэмы выказаў М. Доўнар-Запольскі ў артыкуле “В. Дунін-Марцінкевіч і яго паэма “Тарас на Парнасе”, надрукаваным у студзені 1895 года ў “Витебских губернских ведомостях”. Без неабходнай аргументаванасці ён сцвярджаў, што аўтарам паэмы з’яўляецца знакаміты Дунін-Марцінкевіч і прывёў тэкст паэмы, які быў горшы за раней надрукаваныя варыянты паэмы. Г.В. Кісялёў знайшоў ў 1973 годзе ў Дзяржаўнай бібліятэцы Беларусі як рукапісны нарыс М. Доўнар-Запольскага, так і рукапіс працы Е. Раманава – выдатнага фалькларыста і этнографа – “Спроба пяра”. У артыкуле Раманаў разабраў пытанне аўтарства паэмы:
“Адны кажуць, што бы яе сачыніў Марцінкевіч… Другія дзейкаюць, што “Тараса” сачыніў адзін віцебец, нейкі Дарэўскі. Гавораць, што яго напісалі ў Горках студэнты тады, як там была да мяцяжа, бальшая школа… Чулі мы шчэ, што быцца яе напісалі магілёўскія бурсакі”
У “Спробе пяра” Раманаў піша прозвішчы людзей, з дапамогай якіх быў складзены варыянт паэмы, якую мы маем зараз. Гэта былі А.Ф. Маслоўскі, А.П. Сапуноў, В.К. Стукаліч, Е.Р. Раманаў і іншыя.
1. Найбольш прыхільнікаў сабрала другая версія аўтарства паэмы, версія на карысць Арцёма Вярыгі-Дарэўскага. Яе выказаў спачатку Раманаў, потым вядомы этнограф Максіміліян Маркс. Гэту версію актыўна падтрымлівалі краязнаўца Даніла Васілеўскі, а таксама гісторык і этнограф С.А. Барсукоўскі. Але дэталёвы разгляд усіх акалічнасцей дадзенай версіі Генадзем Кісялёвым праз вывучэнне біяграфіі Вярыгі Дарэўскага і Маркса не пакінуў жыццяздольнай гэтую версію.
2. У 1958 годзе з’яўляецца ліст, у якім апісваецца легенда сям’і Шаўцовых. Паводле легенды, продак Шаўцовых, беглы дзекабрыст, хаваючыся ад уладаў пад імем Аўхіма Крупенькі ў сяле Свірэль, напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Але па легендзе Крупенька памірае да 30-х гадоў 19 стагодзя, а па аналізу вучоных паэма напісана ў сярэдзіне 50-х гадоў. Па-другое, прапанаваны варыянт паэмы сям’і Шаўцовых адпавядаў толькі варыянту паэмы з 1930-х гадоў, калі хутчэй за ўсё і з’явілася “легенда”.
3. Пэўны час разглядалася таксама версія, звязанная са студэнтамі Горацкага інстытута. Над ёй пэўны час працаваў Барыс Іофе. Падставай для версіі было выданне студэнтамі рукапіснага часопіса, дзе з’яўляліся і вершы. Сярод студэнтаў вылучаўся Затмілаў, талент якога праяўляўся ў духу Гогаля. У сваім гуртку ён забаўляў усіх фантастычнымі апавяданнямі, заўсёды знаходзіў новае дасціпнае выказванне, якое выклікала агульны смех. Але родам Затмілаў быў з Пензенскай губерніі і не мог адчуваць стыхію народнай беларускай гаворкі. Узгадвалася таксама прозвішча студэнта Кушалеўскага. Але і гэта версія нежыццяздольная, бо факты звязаныя з тэкстам паэмы, яе з’яўленнем не гавораць на карысць магілёўскага паходжання паэмы.
4. Найболей адпрацаванай, жыццяздольнай з’яўляецца версія аўтарства на карысць Канстанціна Вераніцына. Біяграфія і жыццядзейнасць нашага земляка найбольш адпавядае ўсім патрабаванням да аўтара паэмы – аб гэтым пераканаўча даводзіў у сваіх даследваннях Г.В. Кісялёў, гісторык і літаратуразнаўца. Генадзь Васільевіч вёў пошукі, вывучаючы архівы, сустракаючыся з рознымі людзьмі, даследуючы літаратуру. І ў 1973 г. ён дабіўся поспеху.
Менавіта так: «Канстанцін Вераніцын. 15 красавіка 1855 г. г. Гарадок» пазначана аўтарства паэмы ў сшытках паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага, якія ў 1929 годзе трапілі да прафесара БДУ М. Піятуховіча. Прафесар Піятуховіч падрыхтаваў працу "Рукапісы А. Рыпінскага", але надрукаваць яе не паспеў, трапіўшы пад хвалю сталінскіх рэпрэсій. Праца знікла і толькі ў 1986 годзе яе знайшоў навуковец Віталь Скалабан, а дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Сурмач атрымала архіўныя матэрыялы даследчыка беларускай літаратуры 20-х гадоў Васіля Мачульскага, дзе знаходзілася падрыхтаваная да друку праца Піятуховіча.
Зыходзячы з устаноўленых Г.В. Кісялёвым звестак, пацверджанне знайшлі ўсе здагадкі, што выказваліся даследчыкамі пра беларускае паходжанне аўтара, добрае веданне ім сялянскага побыту в. Пуцявішча непадалёк ад Астраўлян, віцебскую гаворку, дасведчанасць у рускай культуры і літаратуры.
Да першай публікацыі ў прэсе паэму «Тарас на Парнасе» пераказвалі або перапісвалі ад рукі. Пасля з'яўлення на старонках газеты «Минский листок» да «Тараса на Парнасе» прыйшла папулярнасць. Ужо ў наступным годзе яна была перакладзена на рускую мову. Асобным выданнем паэма выйшла ў Віцебску ў 1896 годзе, тыраж склаў 1.000 асобнікаў.
Літаратура
1. Кісялёў, Г. Жылі-былі класікі: хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”/ Г. Кісялёў.-Мн., 2005.-549с.
2. Паэма “Тарас на Парнасе”: здабыткі і праблемы: Другія літаратурна-краязнаўчыя чытанні, прысвечанныя 25-м угодкам адкрыцця Генадзем Кісялёвым асобы Канстанціна Вераніцына (19 лістапада 1998 года г. Гарадок Віцебскай вобласці)/ Пад рэд. Л. Гаравога.- Гарадок, 1999.-С.34-36
30 января для старшей группы детского сада №1 в читальном зале центральной библиотеки, работниками отдела детской и юношеской литературы был проведен утренник «Разам з казкай вырастаем», мероприятие прошло в рамках проекта «Чытаем па-беларуску». Дети с удовольствием послушали работника библиотеки, который рассказал о белорусских сказках, поучаствовали в викторине, поиграли в игры. Закончился утренник показом кукольного спектакля «Разумная ўнучка».
Сколько замечательных и радостных праздников дарит нам зима. Всемирный день снега — праздник довольно молодой.
Традиционным в этот день является проведение различных увлекательных соревнований, интересных показательных выступлений и снежных фестивалей, одной из целей которых является популяризация активных зимних видов спорта. Также организуются забавы, развлечения и игры, дающие возможность порадоваться снегу, насладиться этим белым чудом и сохранить впечатления в памяти до следующего зимнего сезона. Ведь и взрослые и дети так любят зимнюю пору как раз из-за этого замечательного природного явления, когда горы снега украшают землю и можно покататься на коньках, лыжах, санках, поиграть в снежки и слепить снежную бабу.
Приглашаем всех желающих принять участие в районном конкурсе на «Лучший домик для птиц» инициатором и организатором, которого являются отдел идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Городокского райисполкома, а также ГУК «Городокский культурно-просветительский центр и сеть публичных библиотек» и районная газета «Гарадоцкі веснік».
16 января 2018 года стартовала международная акция «Читаем Григорьева вместе» (инициатор - Псковская Библиотека - Центр общения и информации им. И.Н. Григорьева), приуроченная ко Дню памяти замечательного русского Поэта Игоря Григорьева, творчество которого объединило Псковщину, Санкт-Петербург и Беларусь. Игорь Григорьев более 10 лет прожил в г. Городке. Здесь рождались многие его стихи, делались переводы белорусских поэтов… белорусской землей он был очарован, любил по-братски. К акции присоединились города и поселки Псковской, Калининградской, Калужской, Брянской области, Алтайского края, Ненецкого автономного округа и Республики Беларусь. Городокский район также откликнулся на проведение акции. В Меженской, Дубровской, Варховской, Пальминской, Езерищенской горпоселковой библиотеках прошли разнообразные мероприятия, приуроченные к акции.
10.01.2018 в центре правовой информации оформлена книжная выставка "Избиратель! Читай. Думай. Выбирай"