
Администратор
У САКАВІЦКІМ ЛЕСЕ
Дабрыдзень, родны край!
Зноў на пачатку дня
У сакавіцкі гай
Вядзе мяне лыжня.
Шмат наламала дроў,
Навыгінала дуг
Зіма ў глушы лясоў
Пад скогат завірух.
Запахла навакол
ЛОСВІДА
Днём і ноччу палаў небасхіл
Над маім Гарадоцкім паветам.
Пад сузор’ямі брацкіх магіл
Я не здраджу яго запаветам.
Я і ў радасці,
І ў журбе,
І калі на душы зацішша,
Мару ўзвысіцца да цябе,
Гарадоцкае наша ўзвышша.
****
Юрасю Міхайлаву
Ад ціхіх рэчак, траў мурожных
(Ужо не помнім і калі)
У свет вялікі і трывожны
З табой аднойчы мы ўцяклі.
Пры летніх досвіткавых зорах
У родным краі дзень пры дні
Чакаюць нас язі ў азёрах,
Залатабокія ліні.
ДАРОГІ
Хай нават ля парога
Казярога
Мы б сёння пыл касмічны атраслі,
Усё адно галоўная дарога
Заўсёды ў чалавека –
На Зямлі.
З арбіт высокіх,
З незямных вандровак
Прасёлачнай дарогай
Клімукі
НА РАДЗІМЕ МАЦІ
Гэтыя зажураныя хаты
Зналі недасол і перасол.
Тут усё, чым рады і багаты,
Выстаўляюць для гасцей на стол.
Вабяць паляндвіца, памідоры,
Маладая бульба і грузды…
А калісьці елі тут шайморы,
Шчоўкалі куркі, а не дразды.
Хмары навальнічна палавелі…
****
Сцяжынкі, што цябе вадзілі
Ў маленстве па грыбы у гай,
У юным сэрцы абудзілі
Ўлюбёнасць у бацькоўскі край.
Яна з гадамі вырастае,
З табой сталее заадно.
Заўважыў: улюбёнасць тая
Ў любоў перарасла даўно.
Не толькі росы і бярозы
****
Накідалі снегу на дахі
Мяцеліцы – слугі зімы.
Здаецца, нібыта папахі
Ў вёсцы надзелі дамы.
З нагоды марознай пагоды,
Як струны, гудуць правады.
Адгадавалі бароды
Студні да самай вады.
Ззяюць сняжынкі-брыльянты
ДОБРЫ РАНАК
Дома ўсё дарагое бясконца
І знаёмае да драбніцы…
Зноў прасоўвае пальцы сонца
Праз парэпаныя драніцы.
Зноўку дранікі –
чую з ганка –
Маці сыну майму гатуе…
-Добрай раніцы!
-З добрым ранкам!
………………………………………
Добры вечар, матуля.
КАМЕЛЬ
У вопратцы, запэцканай смалой,
Аброслы, быццам мох,
барадою,
Па Гарадку з сякерай і пілой
Хадзіў Камель павольнаю хадою.
Ён хаты будаваў пасля вайны –
Знікалі аднавокія зямлянкі.
На ўлазінах звінелі, як званы,
Напоўненыя весялосцю шклянкі.
ВЯРТАННЕ
Змалку мы пра тэатры не зналі…
Для мяне, быццам рампы агні,
У гародзе сланечнікі ззялі,
Ў полі хорам гулі авадні.
Сонца шчодрае ў небе гарэла…
І была для мяне, хлапчука,
Траццякоўскаю галерэяй
Траццякоўкка – лясная рака.
І таму я лячу – не еду –
Да цябе, мой сівы Гарадок!
Тут я сейбіта шчасце зведаў,