
Вершы аб родным крае (34)
****
Я не скажу табе,
у чым прычына,
Чаму я смутку не магу суняць.
Ты песню лепей заспявай,
дзяўчына,
Пра вербы,
што над грэбляю шумяць.
Над гаманлівай рэчкай
пад вярбою,
Каб вырваць боль з душы,
****
Жудасны морак ахутваў прасторы,
Бесперастанку ўсю ноч
З неверагоднаю хуткасцю зоры
Ярка мільгалі наўзбоч.
Вецер навокал свістаў ашалела,
Быццам арбіты пятля
Раптам парвалася –
і паляцела
Ў чорную бездань Зямля.
Росамі ззяюць суквецці заранак,
****
Цёхкай грамчэй,
не саромся, салоўка!
Хай застануцца ў душы на вякі
Трэцяе возера,
Траццякоўка,
Ціхая вёсачка Траццякі.
Гэта мая найсвяцейшая тройца,
Каталізатар душэўных адліг.
Век мой дваццаты,
бунтар і забойца,
****
Угары сузор’і ўключаны,
Закаханым не да сноў.
І рыпяць-рыпяць уключыны
Дзесь на возеры ізноў.
Між блакітнымі азёрамі
Казачны паўвостраў ёсць.
Там пад залатымі зорамі
Спела наўа маладосць.
Юнакі-падлеткі з мілымі
****
Стаю на парозе
Бацькоўскага дому
Ў журбе
і трывозе,
Адольваю стому.
Знясілены лебедзь –
Я марыў аб шчасці
У травы дзе-небудзь
Ля Лосвіда ўпасці.
Паспаць бы ў лагчыне,
****
Цяпер са станцыі
наўпрост –
Праз хмызнякі і агароды –
Я на Іванаўскі пагост
Іду,
спяшаюся заўсёды.
Там спіць Іванаўна мая
Пад мармуроваю плітою.
Там зноўку падсвядома я
Сябе адчую сіратою.