Засыплю пырнік я пяском,
Адчую,
што і сам – не вечны,
Што, можа,
вунь за тым ляском
Знаходзіцца
мой пункт канечны.
Ля рэчкі лягу на траву,
Падумаць так сабе дазволю:
Я з болем у грудзях жыву,
Няхай апошні ўздых –
без болю…
****
Цяпер са станцыі
наўпрост –
Праз хмызнякі і агароды –
Я на Іванаўскі пагост
Іду,
спяшаюся заўсёды.
Там спіць Іванаўна мая
Пад мармуроваю плітою.
Там зноўку падсвядома я
Сябе адчую сіратою.
Засыплю пырнік я пяском,
Адчую,
што і сам – не вечны,
Што, можа,
вунь за тым ляском
Знаходзіцца
мой пункт канечны.
Ля рэчкі лягу на траву,
Падумаць так сабе дазволю:
Я з болем у грудзях жыву,
Няхай апошні ўздых –
без болю…