Я думаў,
ля Віцьбы,
У роднай хаціне
Душой адпачыць бы!
Ды родная хата –
Чужое гняздзечка.
Між рамамі –
вата,
Пабелена печка.
У прыцемку шэрым
У смутку і скрусе
Стаіўся
і ў дзверы
Пастукаць баюся.
На рэчку шыбую
Лагчынай самохаць,
Каб радасць чужую
Нічым не спалохаць.