Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...
Четверг, 10 августа 2017 10:34

Я не скажу табе, у чым прычына...

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

****

Я не скажу табе,

у чым прычына,

Чаму я смутку не магу суняць.

Ты песню лепей заспявай,

        дзяўчына,

Пра вербы,

што над грэбляю шумяць.

 

Над гаманлівай рэчкай

  пад вярбою,

Каб вырваць боль з душы,

  нібы куколь,

Дазволь палюбавацца мне

        табою,

Падпець табе ўпаўголаса

       дазволь.

 

Халодным вечарам

     напеў народны,

Што ў запаветных тайніках жыве,

Такі шчымлівы,

                задушэўны,

        родны,

На сэрца

цёплай хваляй наплыве.

Я не скажу табе,

у чым прычына,

Чаму я смутку не магу

 суняць.

Ты песню лепей заспявай,

       дзяўчына,

Пра вербы,

                  што над грэбляю шумяць.

Прочитано 603 раз Последнее изменение Пятница, 11 августа 2017 10:22
Другие материалы в этой категории: « ЖЫВЫ ПОМНІК Цёхкай грамчэй, не саромся, салоўка! »
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вверх