Пасляваенныя гады адзначаны стваральнай працай жыхароў раёна. Паступова адступалі цяжкасці ваеннага ліхалецця. У 1949 г. пачалося будаўніцтва на рацэ Обаль Ключагорскай міжкалгаснай гідраэлектрастанцыі. Дзяржава аказвала дапамогу будаўнікам — камсамольцам раёна. Былі прысланы бульдозер, трактары, лакамабіль, самазвалы. Намаганнямі калгас-най моладзі, якая хутка авалодала гэтай тэхнікай, была ўзведзена плаціна вышынёй 7 метраў. А 28 чэрвеня 1953 г. адбыўся пуск электрастанцыі, загарэліся электрычныя лямпачкі ў калгасах «Вапняк», імя Дзяржынскага і пасёлку Езярышча. Пачалася электрыфікацыя гаспадарак раёна. У наступныя 4 гады лініі электраперадач працягнуліся ў калгасы імя Карла Маркса, «Новае жыццё», «Віраўлянскі», гаспадаркі Халамерскага сельсавета, на базе якіх пазней былі створаны саўгасы «Маяк» і «Обаль».
Магутнасць Ключагорскай ГЭС складала 350 кілавольт-ампер. Да 1957 г. яна не магла працаваць на поўную магутнасць з-за недастатковай энергаўзброенасці калгасаў, мала было механізмаў, якія прыводзіліся ў рух электраматорамі. Актыўная электрыфікацыя раёна пачалася з 1958 г., калі гаспадаркі былі падключаны да высокавольтных ліній дзяржаўнай энергасі-стэмы. У Гарадку і Езярышчы былі ўзведзены трансфарматарныя падстанцыі магутнасцю 850 кілавольт-ампер. Спачатку прымяненне энергіі ў вытворчых мэтах на сяле ўсё яшчэ адставала, не хапала матораў.
Асабліва хуткімі тэмпамі стаў укараняцца электрапрывад у сельскагаспадарчай вытворчасці з 1964 г. У 1980 г. узведзена 5 падстанцый магутнасцю 27 800 кіла-вольт-ампер. У калгасах і саўгасах былі механізаваны водазабеспячэнне, даенне кароў, прыгатаванне і раздача кармоў, уборка гною. Для механізацыі працаёмкіх работ усельскагаспадарчай вытворчасці ў 1980 г. выкарыстоўвалася 6470 электраматораў. Шмат энергіі спажывалася насельніцтвам на бытавыя патрэбы. Кожныя суткі ў гэты перыяд у раёне яе расходвалася 160 тыс. кілават-гадзін.
Вынікі працы прамысловых прадпрыемстваў у пачатку 1960-ых гг. сведчаць аб выкананні планавых паказчыкаў лясгасам, рамзаводам, маслазаводам, ільнозаводам і спіртзаводам.
Усе прамысловыя прадпрыемствы атрымалі прыбытак. Першынство ўтрымліваў рамонтны завод, які узначальваў вопытны кіраўнік Уладзімір Міхайлавіч Акімаў.
Дзейнасць гэтага прадпрыемства пачалася на аснове машынна-трактарнай майстэрні, якая была створана яшчэ да вайны. Пасля вызвалення раёна ёй быў перадазены будынак былой коннай пошты. Даведзены план рамонту — 150 трактарных рухавікоў у год. Колькасць працуючых тады складала 20 чалавек. У 1948 г. МТМ перайменавана ў міжраённыя майстэрні капітальнага рамонту, а ў 1959 г. у Гарадоцкі рамонтны завод. У 1958 г. пабудаваны новы вытворчы корпус. Гадавы план капітальнага рамонту трактарных і аўта-мабільных рухавікоў складаў 600 штук. 3 1964 г. калектыў прадпрыемства асвоіў узнаўленне метадам храміравання плунжарных пар і зваротных клапанаў. Завод спецыялізаваўся на капітальным рамонце аўтарухавікоў ГАЗ-51, ЗІЛ-120, камбайнавых, а ў далейшым — УРАЛ-353. Высокі рост вытворчасці адзначаецца ў 1966 — 1970 гг. Аб'ём рэалізацыі ўзрос на 67,7%, вытворчасць валавай прадукцыі — на 72,2%, капітальны рамонт аўтамабільных рухавікоў — на 92,3%, прадукцыйнасць працы — на 25%, прыбытак — на 45%. На вытворчасці было занята 150 чалавек.
Найболыпая колькасць працуючых на заводзе ў 1983 г. — 343 чалавекі. За год было адрамантавана 15 017 рухавікоў, выпушчана 255 вентылятараў КС-5 і 2009 вентылятараў В 06-290.
31 студзеня 2000 г. на базе завода ўтворана адкрытае акцыянернае таварыства «Гарадоцкі рамонтны завод».
Яшчэ ў 1926 г. пачаў працаваць Гарадоцкі маслазавод, які сваёй дзейнасцю ахопліваў тэрыторыю Гарадоцкага і Мехаўскага раёнаў. У сувязі з узбуйненнем Гарадоцкага раёна павялічылася нізавая вытворчая сетка гэтага прадпрыемства. Яна складалася з 13 сепаратарных пунктаў.
У 1962 г. адбылася рэканструкцыя завода: прыбудаваны вытворчы корпус, уведзена ў эксплуатацыю электрападстанцыя і кампрэсарная. У гэты час на заводзе выраблялі сметанковае масла, мягкія сыры, цэльнамалочную прадукцыю, марожанае. Значную частку цэльнага малака пастаўлялі ў Расійскую Федэрацыю на Невельскі малочны камбінат.
У 1996 г. завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства, якое ў 2002 г. стала філіялам ААТ «Малако» г. Віцебск, мае два малакапрыёмныя пункты, два фірменныя магазіны, ажыццяўляе прыём малака ад сельскагападарчых прадпрыемстваў і насельніцтва і яго пярвічную пе-рапрацоўку. Колькасць працуючых — 70 чалавек.
У 1990 г. абавязацельствы па пастаўках прадукцыі прамысловыя прадпрыемствы (рамзавод, лясгас, кар'ер «Загуззе», харчовы камбінат) выканалі на 100%. Аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў параўнанні з папярэднім годам на 6,6%. Звыш плана выраблены запчасткі для аў-тамабіляў, вентылятары, халадзільная апаратура, паветраахладжальнікі, хваёва-вітамінная мука, хлеба-булачныя і кандытарскія вырабы.
Вядучая роля ў эканоміцы раёна належыць сельскай гаспадарцы. Раён спецыялізуецца ў раслінаводстве на вытворчасці зерня, бульбы, ільну, у жывёлагадоўлі — на вытворчасці малака, мяса, яек. Удзельная вага прадукцыі жывёлагадоўлі ў 1988 г. у агульным аб'ёме валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна складала больш 70%.
У 1966 г. у раёне налічвалася 35 гаспадарак, плошча зямлі якіх складала 201 548 гектараў, у тым ліку сельскагаспадарчых угоддзяў 125 773 гектары. Мелася буйной рагатай жывёлы 66 942 галавы, у ліку якіх 31 704 складалі каровы, свіней 15 794 галавы, авечак 4473 галавы. Засявалася 29 723 гектары зерневымі культурамі, 4295 гектараў — ільном, 4387 гектараў — бульбай. Валавы збор зерня склаў 28 270 тон, бульбы 42 522 тоны, ільновалакна 1218 тон. Ураджайнасць гэтых культур склала 7,7 ц, 86 ц, 2,8 ц з гектара адпаведна.
Вытворчасць малака 25 931 тонна, мяса 4867 тон, удой на карову складаў 1820 кг, сярэднясутачны прывес буйной рагатай жывёлы — 405 грамаў. У сельскагаспадарчай вытворчасці было занята 11 719 працуючых. Рэнтабельнасць складала 15,5%.
Максімальны валавы збор зерня атрыманы ў 1976 г. — 72 327 тон, ураджайнасць — 23,3 ц з гектара; збор валакна склаў 2102 тоны, а ўраджайнасць — 5,2 ц з гектара.
За 1986 — 1987 гг. валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі да сярэднегадавога ўзроўню папярэдняй пяцігодкі ўзрасла на 28%, у тым ліку вытворчасць малака — на 19%, мяса - на 72%.
Фондазабяспечанасць калгасаў і саўгасаў раёна на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў складала 166 тыс. рублёў супраць 92 тыс. у 1980 г.
Немалаважнае значэнне ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, зніжэнні яе сабекошту мела ўкараненне прагрэсіўных форм арганізацыі і аплаты працы, удасканалення ўнутрыгаспадарчага разліку.
Усё пагалоўе кароў, маладняку буйной рагатай жывёлы, свіней і авечак абслугоўвалася падраднымі калектывамі. Распаўсюджваўся сямейны падрад. Гэтай формай арганізацыі працы было занята 14 сямей, якія дабіваліся высокіх канчатковых вынікаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
У гэты перыяд атрымліваюць распаўсюджанне калектывы інтэнсіўнай працы — яшчэ адна з прагрэсіўных форм падраду, якая адпавядала пераходу на эканамічныя метады кіравання. У 1985 г. у саўгасе «50 год ВЛКСМ» быў створаны калектыў інтэнсіўнай працы з 5 вопытных механізатараў, які ўзначаліў А.М. Іўчанка. На дагаворнай аснове яны апрацоўвалі 621 га збожжавых і 340 га шматгадовых траў. Раней на такой плошчы вялі ворыва, сеялі і ўбіралі мінімум 25 чалавек. Пры новым гаспадаранні адзін пачаў працаваць за чацвярых. Канчатковыя вынікі аказаліся вышэй, чым у сярэднім па гаспадарцы. Ураджайнасць сена — 28,2 ц, у цэлым па саўгасу — 26,8 ц. На 1 работніка было атрымана 46,7 тыс. рублёў валавай прадукцыі, што ў 2,4 разы больш сярэдняй прадукцыйнасці працы ў гаспадарцы.
Выкарыстоўваючы накоплены вопыт, у 1988 г. у калгасах і саўгасах было створана 29 калектываў інтэнсіўнай працы, якія ўзялі ў апрацоўку болын 30% ворыва раёна. У гэтай форме арганізацыі працы было занята 15% механізатараў ад агульнай колькасці іх у раёне. Сярэдняя нагрузка ворыва на аднаго механізатара ў даных калектывах склала 105 гектараў (па раё-ну 60 гектараў).
У 1990-ыя гг. усе эканамічныя паказчыкі рэзка знізіліся. Колькасць гаспадарак зменшылася да 32 у 2002 г., а працуючых — да 3492 чалавек.
У 1990 г. узніклі першыя фермерскія гаспадаркі В.У.Качанкова, В.С.Салдаценкі,
Л.Я.Угорыча. У 2002 г. такіх гаспадарак было 15, яны займалі 808 гекатараў сельгасўгоддзяў. Вытворчасць імі мяса складала 7 тон, малака 61,5 тоны, бульбы 186 тон, зерня 82 тоны, гародніны 5 тон. У наступныя гады пачалося рэфарміраванне сельскагаспадарчых арганізацый. Добрыя паказчыкі ў жывёлагадоўлі мае камунальнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Паўночны», якое ўзначальвае Асіпенка Васілій Сямёнавіч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Спецыялізуецца яно на вытворчасці свініны.
У снежні 1969 г. была прынята пастанова Савета Міністраў БССР аб будаўніцтве Гарадоцкай птушкафабрыкі. Будаўнічыя работы пачаліся ў красавіку 1970 г., а ўжо ў снежні наступнага года стала дзеючай першая чарга прадпрыемства на 50 000 кур-нясушак, у снежні 1972 г. — другая чарга, у лістападзе 1973 г. — трэцяя. Першая прадукцыя — яйкі — была атрымана ў жніўні 1972 г., а ў 1973 г. прададзена 31,2 млн яек і 420 тон мяса птушкі. У 1974 г. колькасць працуючых была 117 чалавек, у 1985 г. — 455. Сярэдняе пагалоўе курэй-нясушак у 1972 г. складала 62,3 тыс, у 1980 г. - 490 тыс, у 1991 г. - 480,7 тыс, у 1998 г. — 518 тыс. галоў. Вытворчасць яек за гэтыя гады вырасла з 27,4 млн штук у 1972 г. да 130,5 млн штук у 1998 г., а мяса адпаведна з 1386 да 10 506 цэнтнераў.
На працягу 8 гадоў існаваў свой інкубатар і птушку вырошчвалі на месцы. У 1980 г. з утварэннем Віцебскага аб'яднання па птушкагадоўлі адбылася спецыяліязацыя, і курэй-нясушак завозілі з Віцебскай птушкафабрыкі.
У 1998 г. да Гарадоцкай птушкафабрыкі была далучана Віцебская, якая спецыялізавалася на вырошчванні рамонтнага маладняку, саўгас «Лосвіда», а з 2001 г. — саўгас «Вайханы» Гарадоцкага раёна.
Агульная зямельная плошча гаспадаркі складае 5011 гектараў, з якіх 3796 — сельгасугоддзі.
Зараз у гаспадарцы 23 птушнікі для ўтрымання курэй-нясушак на 680 тыс. птушкамесцаў, 20 птушнікаў на 537 тыс. галоў сутачнага маладняку курэй.
Прадукцыя пастаўляецца ў г. Віцебск і раёны Віцебскай вобласці, часткова ў Мінск. За межамі рэспублікі рэалізуецца 25% яек. Рамонтны маладняк выкарыстоўваецца для камплектавання ўласнага прамысловага статку курэй-нясушак, пастаўляецца іншым гаспадаркам вобласці, рэалізуецца насельніцтву.
Паўфабрыкаты з мяса птушкі пастаўляюцца ў фірменныя магазіны, якіх налічваецца 8, і ў гандлёвую сетку Віцебка і вобласці.
Першым дырэктарам Гарадоцкай птушкафабрыкі ў 1970— 1978 гг. працаваў Канстанцін Фёдаравіч Кандраценка. На працягу 16 гадоў кіраваў прадпрыемствам Міхаіл Аляксеевіч Расолька, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Многія працаўнікі птушкафабрыкі за высокія вытворчыя дасягненні адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі, бронзавымі і сярэбранымі медалямі Усесаюзнай выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі.
Будаўніцтва — галіна народнай гаспадаркі, з якой звязана павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, рашэнне надзённых сацыяльных задач. У раёне да канца 1958 г. амаль увесь аб'ём будаўнічых работ у вёсцы выконвалі калгасы ўласнымі сіламі. Будаўніцтва вялося ў асноўным з драўніны без праектаў, без захавання тэхнічных норм і правіл. Памяшканні ўзводзіліся часова, прычым сезонна. У выніку будаўніцтва на сяле значна адставала ад развіцця калгаснай вытворчасці і перастала задавальняць патрэбы гаспадарак і насельніцтва.
Само жыццё падказала стварыць міжкалгасную будаўнічую арганізацыю. У кастрычніку 1958 г. на сходзе ўпаўнаважаных калгасаў было прынята адпаведнае рашэнне. Ужо за першы год існавання міжкалгасная будаўнічая арганізацыя выканала аб'ём будаўніча-мантажных работ на суму 140 тыс. рублёў, пабудавала і здала ў эксплуатацыю 6 аб'ектаў. 3 кожным годам тэм-пы будаўніцтва раслі. За 1984 г. было ўведзена ўжо 90 аб'ектаў замест 73. А к канцу
1988 г. аб'ём выкананых будаўніча-мантажных работ МПМК-50 (так стала звацца арганізацыя) склаў 60 млн. рублёў, колькасць узведзеных аб'ектаў 1200. Гэта жылыя дамы для працаўнікоў вёскі, клубы, школы, дзіцячыя сады, жывёлагадоўчыя памяшканні, мехтакі, кармацэхі. Калектыў МПМК-50 неаднаразова выходзіў пераможцам у спаборніцтве сярод будаўнічых арганізацый вобласці і раёна.
Будаўнічыя работы ў раёне выконваў таксама калектыў МПМК-51. Зараз выка-наннем будаўнічай праграмы ў раёне займаецца РУП «Гарадоцкая ПМК-51».
3 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання ЗІ944 г. у Гарадоцкім раёне дзейнічалі 2 ганчарныя, трыкатажная, шорная, кавальска-металічная і 3 шматпрамысловыя арцелі. У 1960 г. на іх аснове быў створаны камбінат бытавога абслугоўвання, які меў швейны, трыкатажны, ткацкі, воўначосны цэхі, цэх па вытворчасці коўдраў. Дзейнічалі таксама фатаграфія, парыкмахерская, металабытрамонт, майстэрня па рамонту гадзініннікаў, аказваліся рытуальныя паслугі. Першым дырэктарам камбіната стаў Цімафей Андрэевіч Конанаў. Колькасць працуючых складала 450 чалавек, выконвалася 15 відаў паслуг. Найбольшы росквіт вытворчасці назіраўся ў другой палове 1960-ых — пачатку 1980-ых гадоў, працавала 700 чалавек. У 1985 г. насельніцтва абслугоўвалі 36 комплексна-прыёмных пунктаў, у тым ліку 32 у сельскай мясцовасці.
Народная адукацыя ў 1950 г. у раёне была прадстаўлена 126 школамі, з іх 2 ся-рэднія, 27 няпоўных сярэдніх, 89 пачатковых, 6 вячэрніх, 2 дзіцячыя дамы; у 1970 г. было 102 школы (13 сярэдніх, 25 васьмігадовых, 61 пачатковая, 1 вячэрняя, 2 спецыяльныя); у 2000 г. — 33 школы (16 сярэдніх, 11 базавых, 6 пачатковых, 1 спец-школа, 22 дзіцячыя сады). Склаліся настаў-ніцкія дынастыі Кірыёнкаў, Анціпавых, Слямнёвых і многіх іншых.
У сярэдзіне 1940-ых гг. існавалі Га-радоцкая раённая, Селішчанская, Смалоў-ская, Вайханская і Вярэцкая ўчастковыя бальніцы. Фельчарска-акушэрскіх пунктаў у 1956 г. налічвалася 11. У 1963 г. у сувязі з ліквідацыяй Езярышчанскага раёна сетка медыцынскіх устаноў павялічылася за кошт Езярышчанскай раённай, Межанскай, Саладухінскай, Халамерскай, Кузьмінскай участковых бальніц. 3 1968 па 1993 г. у раёне дзейнічалі 6 участковых бальніц, 29 ФАПаў, 2 амбулаторыі. У 2003 г. функцы-яніруюць 6 стацыянарных медыцынскіх устаноў на 260 ложкаў, 3 урачэбныя амбу-латорыі, 26 ФАПаў. У 1954 г. працавалі 15 урачоў, у 1965 г. - 40, у 1976 - 50, у 1991 -71, у 2002 г. — 60 урачоў. Таксама працу-юць 6 аптэк і 30 аптэчных пунктаў.
22 чэрвеня 1941 г. у мірнае жыццё нашай краіны ўварвалася вайна. У Гарадоцкім і Мехаўскім раёнах адразу ж пачалася мабілізацыя ваеннаабавязаных у Чырвоную Армію. На патрэбы войска накіроўвалі аўтатранспарт, коней. Спраўныя трактары, абсталяванне МТС, калгасную жывёлу адпраўлялі ў тыл. Частка насельніцтва раёна таксама пакінула родныя мясціны і накіравалася на ўсход.
Хроніка першых дзён вайны
25 чэрвеня пачаў дзейнічаць мехаўскі знішчальны батальён для барацьбы з варожымі парашутыстамі і дыверсантамі. Ён налічваў 107 чалавек. Камандаваў фарміраваннем начальнік раённага аддзела НКУС М.І.Дзячкоў. Байцы мелі на ўзбраенні вінтоўкі, станковы і два ручныя кулямёты. Размяшчаліся яны ў будынку Езярышчанскай сярэдняй школы.
У першыя дні ліпеня былі збіты нямецкі самалёт, арыштаваны варожыя сігнальшчыкі.
3 або 4 ліпеня - першая бамбардзіроўка Гарадка варожымі самалётамі.
9 ліпеня - германскія войскі занялі горад.
10 ліпеня – першыя баі за вызваленне.
Пад Гарадком дзейнічала 214-ая стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра А.Н.Разанава. Яна ўваходзіла ў склад 22-ой арміі (генерал-лейтэнант П.А.Ершакоў). Перад дывізіяй стаяла задача вызваліць горад ад гітлераўцаў. Яе падраздзяленні, сфарміраваныя вясной 1941 г. у Варашылаўградзе, перамяшчаліся пад Гарадок з г. Невель і бліжэйшых да яго станцый. Палкі дывізіі не паспелі заняць баявыя пазіцыі і вымушаны былі прама з маршу ўступіць у бой 10 ліпеня.
У баях за горад удзельнічалі:
776-ы стралковы полк (палкоўнік Сівакоў)
788-ы стралковы полк (маёр Трэфілаў)
780-ы стралковы полк (падпалкоўнік Калачоў)
709-ы гаўбічна-артылерыйскі полк (маёр Хутарцоў)
У паветраных баях над Гарадком удзельнічалі лётчыкі 49-га знішчальнага авіяпалка, які меў загад прыкрываць свае войскі ў раёне Невеля, Вялікіх Лук, Гарадка. У аператыўнай зводцы палка за 10 ліпеня 1941 г. было запісана: «Вёў паветраны бой над Гарадком і вёскай Вайханы».
11 ліпеня – наступленне нашых войск на Гарадок.
Тры разы на працягу дня чырвонаармейцы пераходзілі ў атаку, цяснілі ворага і ўшчыльную набліжаліся да горада. Выбіць гітлераўцаў з Гарадка не ўдалося.
13 ліпеня - з ранку да позняга вечара не сціхаў бой на заходнім і паўночным берагах возера Кашо. Пад моцным уздзеяннем авіяцыі, артылерыйскага і кулямётнага агню войскі дывізіі вымушаны былі адысці.
6 дзён ішлі баі на подступах да Гарадка. Арэнай баявых дзеянняў з'яўляліся вёскі Верцяя, Вялікае і Малое Кашо, Памёт, Лапезы, Лагушанкі, Заазер'е.
15 ліпеня - апошняя аператыўная зводка. Напісана яна была ў лесе на захад ад
в.Мамоны. Перавага праціўніка ў людзях, агнявых сродках і паветраных сілах, адсутнасць у нашых байцоў аўтаматычнай зброі, недахоп мінамётаў і асабліва артылерыі не далі магчымасці вызваліць горад. Для жыхароў раёна наступіў змрочны час акупацыі.
Акупацыя
Два з паловай гады гаспадарылі нямецка-фашысцкія захопнікі на гарадоцкай зямлі.
Былі ліквідаваны органы савецкай улады. З ліку мясцовых жыхароў былі ўтвораны ўправы, якія ўзначальвалі бургамістры, у вёсках прызначаліся старасты. Грамадзянскую ўладу ў раёне ўзначаліў В.Т.Сівалобаў, а пасля яго забойства ў 1942 г. І.Д.Аляшковіч. Бургамістрам у Гарадку спачатку з'яўляўся Уверскі, а пасля П.Р.Ленчанка. Узнікла раённае паліцэйскае ўпраўленне, якое з пачатку 1942 г. узначальваў А.Р.Мордзік.
Пры «новым парадку» ў Гарадку былі закрыты школы, сельскагаспадарчы тэхнікум. Для насельніцтва акупанты ўстанавілі працоўную павіннасць. Усе жыхары ад 14 да 55 год абавязаны былі рамантаваць дарогі, масты, капаць траншэі, выконваць іншыя работы. Сельскія жыхары абкладаліся ваенным падаткам на прадукты харчавання. За адказ ад гэтых заняткаў пагражала пакаранне бізунамі або турма.
Гітлераўскі акупацыйны рэжым прадугледжваў поўнае знішчэнне асобных народаў. Такі лёс чакаў яўрэяў, якія здаўна жылі ў Гарадку і ў перадваенныя гады складалі значную частку яго жыхароў. У жніўні — кастрычніку 1941 года адбыліся крывавыя расправы. Акупанты знішчылі ўсе яўрэйскія сем'і, расстрэл якіх праводзілі на Вараб'ёвых гарах і каля вёскі Бярозаўка.
Каля 500 чалавек было знішчана ў лагеры для ваеннапалонных, які быў створаны на тэрыторыі тэхнікума.
Пад час карных экспедыцый гітлераўцы бязлітасна распраўляліся з партызанскімі сем'ямі, палілі вёскі. 13 гарадоцкіх вёсак — Ахрамеева, Вусце, Гумнічына, Задобрыя, Кавалі, Казлы, Лапакова, Падранда, Петрачыха, Рудзіха, Сямёнава, Чытавуха, Янава — былі спалены разам з людзьмі і ўвекавечаны ў хатынскім мемарыяле.
Гаспадаранне фашыстаў прынесла Гарадоцкаму краю вялікія матэрыяльныя страты. Акупанты разрабавалі маёмасць 206 калгасаў, разбурылі памяшканні і знішчылі абсталяванне 20 прамысловых прадпрыемстваў раёна. Адступаючы, фашысты ўзарвалі ў Гарадку клуб, кінатэатр, электрастанцыю, воданапорную вежу, Свята-Мікалаеўскі сабор. У руінах ляжалі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, школы, клубы, бібліятэкі. У пачатку студзеня 1944 года ў Гарадку налічвалася 3457 чалавек з 8100, што жылі тут напярэдадні вайны.
Партызанскі рух
На акупіраванай тэрыторыі раёна разгарнулася партызанская барацьба.
Першыя партызанскія атрады былі створаны:
-ў п. Ноўка Вярэцкага сельсавета (арганізатар Уладзімір Аляксандравіч Ліпскі),
-у Мехаўскім раёне (камандзір Кузьма Фёдаравіч Волкаў, камісар Іван Тарасавіч Гуцаў.)
У маі 1942 г. Мехаўскі атрад быў разгорнуты ў 2-ую Беларускую партызанскую брыгаду імя П.К.Панамарэнкі, якая складалася з трох атрадаў агульнай колькасцю 617 чалавек. Партызаны былі ўзброены вінтоўкамі, кулямётамі, меліся аўтаматы, мінамёты.
У 1942 —1943 гг. на тэрыторыі раёна разгарнулі баявую дзейнасць:
-1-ая і 4-ая Беларускія,
-1-ая Віцебская,
-імя Кутузава,
-імя Леніна,
-імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, партызанскія брыгады.
Партызанская тактыка прадугледжвала нечаканы напад на ворага з засады, знішчэнне яго сродкаў перамяшчэння, складоў і жывой сілы, разгром нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, захоп трафеяў і хуткі адыход да з'яўлення падмацаванняў праціўніка. Аперацыі па разбурэнню варожых камунікацый зрывалі або парушалі перавозкі праціўніка па шашэйных і грунтовых дарогах. Партызаны знішчалі масты, рабілі завалы, перакопвалі дарогі, выводзячы іх на некаторы час са строю.
Актыўныя дзеянні партызан Гарадоцкага, Мехаўскага, Суражскага, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў прывялі да ўтварэння ў лютым 1942 г. Суражскай партызанскай зоны. У склад яе ўваходзіла тэрыторыя Паташанскага, Межанскага, Зайкаўскага, Вышадскага, часткова Руднянскага і Газьбінскага сельсаветаў. Тут была адноўлена дзейнасць органаў Савецкай улады.
Праз Суражскія вароты (40-кіламетровы разрыў лініі савецка-германскага фронту), існаваўшыя на працягу лютага — верасня 1942 г., у тыл ворага накіроўваліся зброя, медыкаменты, боепрыпасы; з акупіраванай тэрыторыі выходзілі партызанскія атрады на перафарміраванне, добраахвотнікі ў Чырвоную Армію, насельніцтва, якое ратавалася ад карнікаў.
Гітлераўцы імкнуліся самымі жорсткімі метадамі падавіць народнае супраціўленне. Акупацыйныя ўлады праводзілі карныя экспедыцыі. На працягу 1942 — 1943 гг. іх было шэсць: № 95, «Клетка малпы», «Зімовы лес», «Шаравая маланка», «Грамавы ўдар», «Майская навальніца». Мэта гэтых акцый — ліквідацыя партызанскага руху, расправа з насельніцтвам.
У лютым 1943 года адбылася трагедыя ў Шчалбоўскіх лясах. Пасля ліквідацыі «Суражскіх варот» разам з партызанамі ў кальцо блакады трапіла некалькі тысяч мірных жыхароў, якія ратаваліся ад карнікаў у лясах. Пад час прарыву блакады большасць старых, жанчын, дзяцей былі захоплены карнікамі і расстраляны.
У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі вызначыліся многія нашы землякі: І.З.Лябёдка, У.А.Слямнеў, П.І.Кнураў, І.І.Маза, А.Л.Папоў, С.Ф.Кіраёнак, Шэдаў і многія іншыя. Не вярнуліся дамоў, загінулі ў партызанах ці прапалі без вестак каля 1000 ураджэнцаў Гарадоцкага раёна. Разам з дарослымі змагаліся і падлеткі. Яны былі разведчыкамі, памочнікамі ў шпіталях, удзельнічалі ў баявых аперацыях. У ліку іх Федзя Маскалёў, Галя Спірыдонава, Лёня Бароўскі, Ваня Шпакаў, Валодзя Дзенісенка.
Вызваленне. Гарадоцкая аперацыя
Вызваленне Гарадоцкага раёна пачалося ў кастрычніку 1943 г., калі завяршылася Невельская аперацыя і 1-му Прыбалтыйскаму фронту адкрываўся шлях для далейшага наступлення на Віцебск і Полацк. У канцы кастрычніка Чырвоная Армія вызваліла першыя населеныя пункты Марчанскага, Руднянскага, Газьбінскага сельсаветаў.
Гарадоцкі выступ. У сярэдзіне лістапада на лініі фронту ўтварыўся вялікі выступ, у аснове якога знаходзіўся Гарадок. У папярэчніку гэты выступ складаў ад 35 да 60 кіламетраў, з поўначы на поўдзень — да 80 км. Разгортваючы наступленне з яго вяршыні, нямецкія войскі маглі перарэзаць участак, які злучаў дзве нашы арміі з галоўнымі сіламі, поўнасцю акружыць іх і ліквідаваць такім чынам небяспеку для сябе на віцебскім і полацкім накірунках. Варожы бок рыхтаваўся да такога наступлення.
План наступальнай аперацыі. Каб не дапусціць акружэння сваіх войск, камандаванне 1-га Прыбалтыйскага фронту на чале з генералам арміі І.Х.Баграмянам распрацавала план наступальнай аперацыі. Галоўная роля ў яе ажыццяўленні адводзілася войскам 11-ай гвардзейскай арміі (камандзір генерал-лейтэнант К.М.Галіцкі) і 4-ай ударнай (камандзір генерал-лейтэнант В.І.Швяцоў).
Планавалася сустрэчнае наступленне гэтых армій на станцыю Бычыха з мэтай акружэння і разгрому сіл праціўніка ў раёне азёр Ардова, Езярышча і ліквідацыі гарадоцкага выступу. Агульныя суадносіны сіл бакоў былі на карысць Чырвонай Арміі.
Варожыя пазіцыі. Гітлераўцы добра ўмацавалі свае пазіцыі. Вакол Гарадка быў узведзены абарончы рубеж “Пантэра”. Ён складаўся з некалькіх ліній траншэй. Танкі і бронемашыны, падбітыя ў папярэдніх баях, былі закапаны ў зямлю і з'яўляліся браніраванымі кулямётна-артылерыйскімі кропкамі. Пярэдні край абарончых умацаванняў меў мінныя палі, калючы дрот.
Вораг добра выкарыстаў асаблівасці мясцовасці са шматлікімі рэкамі, балотамі, якія не прамярзалі да канца снежня. Гэтыя абставіны стваралі значныя цяжкасці для перамяшчэння баявой тэхнікі. Гітлераўцы разлічвалі тут зімаваць. Усе бліндажы былі забяспечаны печкамі, а афіцэрскія нават мелі мэблю, адабраную ў мясцовых жыхароў.
Падрыхтоўка да наступлення. Нашы войскі настойліва рыхтаваліся да наступлення, намечанага на 26 лістапада. Але наступальным дзеянням не спрыяла надвор'е. Дажджы, туманы не давалі магчымасці дзейнічаць авіяцыі, весці эфектыўную артылерыйскую падрыхтоўку.
3 дазволу Стаўкі наступленне было перанесена на больш позні тэрмін да ўсталявання добрага зімовага надвор'я, калі можна было б выкарыстоўваць і авіяцыю, і танкі.
І этап. Наступленне пачалося 13 снежня. Двухгадзінная артылерыйская падрыхтоўка змянілася атакай байцоў пры падтрымцы танкаў. Атакуючыя ўварваліся ў траншэі першай лініі абароны праціўніка, аднак далей рухацца не змаглі. Моцны агонь ворага спыніў нашы танкі, залягла пяхота. У першы дзень байцы 11-й гвардзейскай арміі прайшлі наперад толькі на 2 км у паласе шырынёй 1,5 км. Танкі і пяхота 4-ай ударнай арміі прасунуліся на 5 км наперад.
14 снежня. Аперацыя развівалася не так, як планавалася. У баявыя дзеянні 11-й арміі былі ўнесены карэктывы. Генерал-лейтэнант К.М.Галіцкі вырашыў перанесці галоўны ўдар з цэнтральнага ўчастка на правы фланг. 14 снежня вайсковыя фарміраванні дасягнулі шашы Невель — Гарадок, а таксама перарэзалі чыгунку Невель — Гарадок у раёне раз'езда Раслякі.
15 снежня. На трэці дзень наступлення байцы 166-ай стралковай дывізіі і 41-ай танкавай брыгады выйшлі да чыгункі каля в. Малашанкі. У гэты ж дзень быў вызвалены ад немцаў раённы цэнтр і чыгуначная станцыя Езярышча.
16 снежня. У выніку наступлення войскі 11-ай гвардзейскай і 4-ай ударнай армій злучыліся ў раёне ст. Бычыха. На працягу наступных двух дзён былі ліквідаваны трапіўшых у акружэнне групоўкі ворага.
ІІ этап. Вызваленне Гарадка. Адначасова з ліквідацыяй акружаных часцей праціўніка пачаўся другі этап наступальнай аперацыі. Нашы войскі вялі наступленне на Гарадок, які і быў вызвалены 24 снежня сіламі 11-ай гвардзейскай арміі пад камандаваннем К.Н.Галіцкага. У наступныя дні злучэнні гэтай арміі з баямі прасоўваліся ў напрамку Віцебска. Лінія фронту адступіла на поўдзень на 18 — 20 км ад Гарадка.
Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гарадка, Вярхоўным Галоўнакамандуючым была аб’яўлена падзяка. У іх гонар 24.12.1943 г. ў Маскве быў дадзены артылерыйскі салют 12 залпамі з 124 гармат.
12 воінскім злучэнням, адзначыўшымся у баях за вызваленне Гарадка, прысвоена назва “Гарадоцкія”
5-я гвардзейская Чырвонасцяжная Гарадоцкая стралковая дывізія
26-я гвардзейская Усходне-Сібірская Гарадоцкая стралковая дывізія
83-я гвардзейская Чырвонасцяжная Гарадоцкая стралковая дывізія
11-я гвардзейская Чырвонасцяжная Гарадоцкая стралковая дывізія
10-я гвардзейская Гарадоцкая танкавая брыгада
17-я Гарадоцкая знішчальная супрацьтанкавая артылерыйская брыгада
488-ы Гарадоцкі пушачны артылерыйскі полк
523-і Гарадоцкі корпусны артылерыйскі полк
545-ы Гарадоцкі мінамётны полк
2-я гвардзейская Гарадоцкая мінаметная дывізія
259-я Гарадоцкая знішчальная авіацыйная дывізія
6-ы гвардзейскі Гарадоцкі інжынерны батальён
10 чалавек сталі Героямі Савецкага Саюза
Антонаў Іван Мікалаевіч
Забродзін Мікалай Федаравіч
Краеў Уладзімір Паўлавіч
Кручкоў Іван Канстанцінавіч
Малышаў Барыс Георгіевіч
Недагавораў Віктар Лявонцевіч
Неўмоеў Якаў Міхайлавіч
Рудык Мікалай Марцінавіч
Цюрын Аляксандр Васільевіч
Шашкоў Віктар Рыгоравіч
Чацвёра з іх пахаваны на тэрыторыі Гарадоцкага раёна:
Антонаў І.М., Рудык М.М. – в. Мехавое
Цюрын А.В. – в. Гуркі
Малышаў Б.Г. – в. Н.Вайханы
Памяць

Мемарыяльны комплекс «Бессмертие». У памяць аб воінах, якія аддалі жыццё ў баях за вызваленне Гарадка, у 1974 годзе ў цэнтры горада быў узведзены мемарыяльны комплекс.
Тут пахаваны М.М.Каржанеўскі, камандуючы 26-ай гвардзейскай Усходне-Сібірскай Гарадоцкай стралковай дывізіі;
Героі Савецкага Саюза А.І.Дыдышка, П.П.Зюбін, В.А.Талкачоў
і каля 5 тысяч воінаў, загінуўшых пры вызваленні горада і раёна.
Усяго на тэрыторыі Гарадоцкага раёна знаходзіцца 90 воінскіх пахаванняў.

Памятны знак.
У 1975 годзе на перакрыжаванні вул. К.Маркса і вул. Пралетарскай быў узведзены памятны знак 12-ці воінскім злучэнням, вызваляўшым г.Гарадок

Вул. Баграмяна.
У 1983 годзе на вул. Баграмяна ўсталяваны помнік воінам 2-ой гвардзейскай Чырвонасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага Гарадоцка-Берлінскай мінаметнай дывізіі, удзельнічаўшай у баях за горад.

19 мая 2018 года на вул.Баграмяна быў адкрыты бюст двойчы Герою Савецкага Саюза Івану Хрыстафоравічу Баграмяну.
У лістападзе 1943 года Баграмян быў прызначаны камандуючым 1-га Прыбалтыйскага фронту. Гарадоцкая наступальная аперацыя ў снежні 1943 года была першай ваеннай аперацыяй, праведзенай Баграмянам у якасці камандуючага фронтам. Яна завяршылася поспехам. У выніку былі вызвалены каля тысячы населеных пунктаў.

Вул. Талкачова.
Тут усталяваны помнік воінам-танкістам, якія адны з першых уварваліся ў горад у дзень вызвалення.
13 вуліц г.Гарадка названы імёнамі герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Алея герояў
Уздоўж тратуарнай дарожкі па вуліцы, якая носіць імя маршала І.Х. Баграмяна, каля легендарнай "Кацюшы" ўстаноўлена 13 стэндаў з прозвішчамі і фотаздымкамі ураджэнцаў Гарадокшчыны. Вось іх імёны:
Мікалай Іванавіч Аверчанка
Мартын Аляксеевіч Ананьеў
Рыгор Багданавіч Багданаў
Язэп Рамановіч Бумагін
Мікалай Іванавіч Гапеёнак
Арсенцій Яфімавіч Казлоў
Павел Міхайлавіч Каралёў
Іван Андрэевіч Крумін
Двое ураджэнцаў Гарадоцкага раёна сталі Героямі Савецкага Саюза ў даваенны і пасляваенны час -
Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі і Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін.
Яшчэ двое нашых землякоў з'яўляюцца поўнымі кавалерамі Ордэна Славы, што прыраўноўваецца да звання Героя Савецкага Саюза. Імі сталі Іван Васільевіч Дарошчанка і Ілля Платонавіч Янчанка. Беларус Аляксей Іванавіч Семянкоў быў удастоены звання Героя Расіі ўжо ў наш час - за подзвіг, здейснены ім у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Мемарыял "Гаспадар лесу".
Шасціметровая скульптура партызана, усталяваная не на гарадской плошчы і нават не ў вёсцы, а ў непраходным лесе. У гады вайны ва ўрочышчы Шчалбова разгарнулася жорсткае супраціўленне ворагу, дзе знаходзілася партызанская зона, выпаліць якую карнікі паспрабавалі ранняй вясной 43-га. У памяць аб трагедыі і подзвігу тут ў 1970 годзе адкрылі мемарыял. Яго аўтар - ураджэнец Гарадоцкага раёна, франтавік, мастак, прафесар Анатоль Кавалёў.

Мемарыяльны комплекс "Пантэон памяці" ва ўрочышчы "Вераб'ёвы горы", прысвечаны мірным жыхарам, знішчанымі фашысцкімі карнікамі.
На мемарыяле пахаваны жыхары, якія былі расстрэляныя ў 1941-1943 гадах у 26-ці вёсках нашага раёна. Пра гэта сведчаць сем пліт з назвамі вёсак Гарадоцкага раёна, дзе былі знішчаны іх жыхары. Апошнія звесткі Нацыянальнага архіва Беларусі сведчаць, што на тэрыторыі сучаснага Гарадоцкага раёна пацярпела насельніцтва 305 вёсак і займае трэцяе месца пасля Верхнядзвінскага і Віцебскага раёнаў.
Першыя калектыўныя гаспадаркі — камуны, арцелі, саўгасы — ствараліся ў Гарадоцкім павеце на землях былых памешчыцкіх маёнткаў, у меншай ступені на надзельных землях беднатой, батракамі.
Найболыш моцнымі гаспадаркамі, якія дайшлі да суцэльнай калектывізацыі, аказаліся створаныя ў 1918 г. камуны «Бярозна» і «Зара». Камуна «Бярозна» мела 208 дзесяцін ворнай зямлі і 245 дзесяцін лугоў. Ужо да канца лета 1919 г.янапачалаўводзіцьшасціпольны севазварот і вялашматгаліновую гаспадарку: мела канюшню, дзе было 11 коней; скотны двор, на якім налічвалася 19 кароў, 6 цялят, 1 бык і 14 авечак; свінарнік з 7 свіннямі і 9 парасятамі, птушнік, у якім было 20 курэй і 4 індзюшкі; млын, кузню, сталярную і слясарную майстэрні; сад, у якім расло 281 дрэва. У складзе камуны налічвалася 80 камунараў, з якіх 34 чалавекі былі працаздольнымі. Да пачатку 1921 г. гэта колькасць людзей у камуне падвоілася. Працавалі гра-мадская сталовая, клуб, бібліятэка, школа. У чэрвені 1918 г. у в. Ваўненкі Болецкай воласці на надзельных землях была створана камуна «Зара». Першапачаткова ў ёй аб'ядналася 90 чалавек (36 мужчын, 19 жанчын, 35 дзяцей). Камуна мела 125 дзесяцін зямлі, 23 каровы, 57 авечак, 13 свіней, 14 коней, 10 плугоў і іншы сельскагаспадарчы інвентар.
Кожная камуна павінна была мець свой статут. Былі выпадкі, калі на месцах складаліся статуты, якія адрозніваліся ад тыпавога. Так, 4 лістапада 1918 г. камуна «Зара» прыняла статут, многія пункты якога былі выпрацаваны самімі камунарамі. Пасля абмеркавання гэтага дакумента зямельным аддзелам Гарадоцкага павятовага Савета 14 лістапада 1918 г. камуна была зарэгістравана. Дадаткова ёй выдзелілі 145 дзесяцін зямлі з маёнтка Бяскатава, 40 дзесяцін былой царкоўнай і 20 дзесяцін былой казённай зямлі.
У сакавіку 1919 г. у в. Даўгаполле была арганізавана камуна «Чырвоны сцяг». Уліку ініцыятараў яе стварэння былі У. Ніканаў, I. Захараў, I. Купрэеў. Вялікую дапамогу камунарам аказалі сакратар Гарадоцкага павятовага райкама КП(б)Б І.Ф.Ермакоў і старшыня павятовага Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў П.І.Вараб'ёў. Размясцілася камуна ў маёнтку былога памешчыка Піоры, мела 17 коней, 33 каровы, 18 свіней з парасятамі, 12 калёс, 23 плугі, 16 барон.
Вясной 1924 г. у ёй налічваўся 41 чалавек, з іх дарослых — 21; было 161,65 дзесяцін ворыва, 45 дзесяцін сухадольных лугоў, болып як 8 дзесяцін саду. У 1925 годзе на ўласныя сродкі камуна купіла трактар.
У 1929 г. за поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і ў сувязі с 10-годдзем з дня заснавання камуна «Чырвоны сцяг» рашэннем Прэзі-дыума ЦВК БССР была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Беларускай ССР. У пачатку 1920-ых гадоў пачалі ўзнікаць сельскагаспадарчыя кааператыўныя таварыствы. Адным з першых такіх каа-ператываў на Гарадоччыне стала сельскагаспадарчае таварыства вёскі Кісялі, створанае ў сакавіку 1922 г. Заснавальнікамі яго сталі сяляне Д. Федацёнак, С. Красікаў, I. Гарбаценка, В. Седуноў, які быў выбраны старшынёй, і Л. Андрэеў. Для жадаючых уступіць у кааператыў устанаўліваўся ўступны ўзнос у памеры 25 тыс. руб. (грашовыя знакі 1921 г.), заменены ў 1923 г. у сувязі з падзеннем курса рубля 5 фунтамі жыта. Таварыства аб'ядноўвала 10 бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак.
3 1926 г. узмацніўся працэс аб'яднання ў кааператывы бядняцкіх і серадняцкіх мас Гарадоцкага раёна. Да канца 1927 г. тут мелася 2 малочныя таварыствы, якія аб'ядноўвалі 306 сялян, 3 меліярацыйных з 134 членамі і 1 тарфяное з 23 членамі. У сакавіку 1928 г. было створана Селішчанскае малочнае таварыства; яно налічвала 347 чалавек. Па маёмаснаму стану 6 чала-век не мелі кароў, 160 мелі па адной карове, 164 — па дзве, 12 — па тры, 5 — па чатыры і болей. Таварыства мела 3 зліўныя пункты і маслазавод у в. Зарэчча.
У ліпені 1928 г. было арганізавана першае ў Гарадоцкім раёне машыннае таварыства ў в. Вайханы. Усяго ж да канца 1928 г. меліся 4 малочныя, 4 машынныя, 4 меліярыцыйныя і 2 тарфяныя таварыствы.
Рост іх адбываецца і ў 1929 г. У сакавіку на сходзе грамадзян Палоўскага і Шабраўскага сельсаветаў было арганізавана Аляксееўскае малочна-жывёлагадоўчае таварыства. Усяго ў 1929 г. у Гарадоцкім раёне было арганізавана 6 ільнаводчых таварыстваў, якія налічвалі 1001 чалавека, 6 машынных (усяго да канца года іх стала 10 з 148 членамі), 4 меліярацыйныя (уся-го 8 з 471 членам); колькасць тарфяных таварыстваў засталася ранейшай — 2 з 78 членамі.
Найбольшую сілу ў раёне прадстаўлялі малочныя кааператывы. Да канца 1929 г. 7 таварыстваў аб'ядноўвалі 1622 чалавекі, якія валодалі 2544 каровамі і ў сярэднім за суткі перапрацоўвалі 7600 кг малака. Вытворчыя кааператывы з'яўляліся пераходнай формай ад індывідуальных сялянскіх гаспадарак да буйных калектыўных. У выніку ажыццяўлення дэкрэта аб зямлі ў першыя паслярэвалюцыйныя гады ў Гарадоцкім павеце пачалі складвацца калектыўныя формы гаспадарання на вёсцы. Пэўная колькасць вясковых жыхароў была аб'яднана спажывецкай і вытворчай кааперацыяй, саўгасамі і калектыўнымі гаспадаркамі. Першыя камуны ўзніклі ў Дубакрайскай, Вышадскай, Болецкай і Руднянскай валасцях. У 1918 г. былі арганізаваны саўгасы «Стайкі», «Загараны», «Краўцова», у наступным — таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі «Палешына», «Трэйчына», «Чырвоны араты» і іншыя.
Вясной 1920 г. у павеце налічвалася 6 камун і 58 сельскагаспадарчых арцелей. Па звестках Віцебскага губсаўгаса, у гэты перыд у Гарадоцкім павеце «колькасць саўгасаў — 7, плошча зямлі — 3799 дзесяцін, колькасць насельніцтва — 294 чалавекі, з іх актыўных — 105; жывы інвентар: коней — 56, кароў — 101, авечак — 37, свіней — 129».У справаздачы Гарадоцкага райвыканкама за 1926 г. аб стане калектыўных гаспадарак адзначалася: «На тэрыторыі раёна існуюць 2 камуны, 8 арцелей і саўгас, у распараджэнні якіх маецца зямлі — 1134 дзесяціны, коней — 79, кароў — 192. На-сельніцтва складаецца з 79 сем'яў з агульным лікам едакоў 506».
Пры арганізацыі калектыўных гаспадарак у гэты перыяд захоўваўся прынцып добраахвотнасці. У рэзалюцыі з'езда зямельных аддзелаў Гарадоцкага павета (сакавік 1919 г.) адзначалася: «Заслухаўшы даклад т. Сапёрава (старшыня Гарадоцкага павятовага зямельнага аддзела) аб арганізацыі камун і савецкіх гаспадарак, з'езд абавязвае ўсе валасныя зямельныя аддзелы садзейнічаць стварэнню савецкіх... гаспадарак. Прыняць да выканання палажэнне аб сельскагаспадарчых камунах і растлумачваць пры гэтым, што ніхто сілай у камуну прынуждаць не будзе, бо камуна ёсць добраахвотны саюз працоўных».
У сярэдзіне 1920-ых гадоў у Гарадоцкім раёне, як у цэлым у Беларусі, аснову сельскагаспадарчай галіны па-ранейшаму складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі. Задачу стварэння буйных гаспадарак паставіў XV з'езд ВКП(б). 8 чэрвеня 1929 г. удзельнікі нарады прадстаўнікоў калгасаў і іншых кааператыўных аб'яднанняў Гарадоцкага раёна адобрылі «палітыку ўрада БССР у напрамку калектывізацыі, узняцця сельскай гаснадаркі». У студзені — сакавіку 1929 г. былі створаны 6 калгасаў, а летам у Пралетарскім сельсавеце арганізавалася камуна імя Варашылава. Плошча зямельных угоддзяў яе складала 1500 гектараў, насельніцтва — каля 400 тысяч чалавек. Такая буйная гаспадарка на Віцебшчыне стваралася ўпершыню. Да канца 1929 г. на тэрыторыі Гарадоцкага раёна і далучанага да яго Езярышчанскага было 29 калгасаў, якія займалі плошчу ў 8352 гектары. 29 — 30 снежня 1929 г. у Гарадку праходзіў першы з'езд калгаснікаў раёна. Дэлегатаў віталі прадстаўнікі акруговага і раённага камітэтаў партыі, выканкамаў Саветаў, дэлегацыі з камун імя Леніна і «Чырвоны сцяг».
У рэзалюцыі з'езда чытаем: «Лічыць, што адзіным выхадам з галечы і адста-ласці з'яўляецца буйны калгас, бо шматгадовы вопыт паказаў, што ў дробнай гаспадарцы прымяненне складаных машын і земляробчай тэхнікі на шляху індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі немагчыма. Таму з'езд вітае мерапрыемствы райкама КП(б)Б і райвыканкама, якія накіраваны на суцэльную калектывізацыю раёна, і заклікае ўсе бядняцкасерадняцкія масы да хутчэйшага і рашучага ажыццяўлення гэтых мерапрыемстваў».
На з'ездзе за добрую работу ў жывёлагадоўлі члену камуны імя Леніна Шаў-чэнку быў уручаны падарунак — паліто, шапка, калошы.
Пастановай СНК БССР ад 12 снежня 1929 г. Гарадоцкі раён быў аб'яўлены раё-нам суцэльнай калектывізацыі. У справаздачы Гарадоцкага райвыканкама Наркамзему ад 25 студзеня 1930 г. аб падрыхтоўцы і правядзенні сельскагаспадарчай кампаніі па раёну называліся лічбы калектывізацыі: 82% агульнай плошчы, што складала 149 240 гектараў з колькасцю гаспадарак 10 505. У пастанове райвыканкама ад 10 лютага запісана, што раён калекты-візаваны на 100%.
Якім чынам былі дасягнуты такія высокія паказчыкі? Адказ даюць дакументы. У дакладной запісцы члена акруговага камітэта КП(б)Б Жмырко чытаем: «Во многих случаях массовая политическая работа, связанная с коллективизацией, подменялась грубейшими проявлениями администрирования. Следствием такой работы значительная часть земельной площади района оказалась коллективизированной только на бумаге. В связи с администрированием среди колхозников, бедноты и середняков создались нездоровые настроения, подаются целыми группами заявления о выходе из колхозов, мотивируя, что они не подавали заявления о желании вступать в колхоз, а некоторая часть заявляет, что их записывали в колхоз под разного рода угрозами».
Мясцовыя органы ўлады, як у цэлым у Беларусі, праводзілі палітыку раскулачвання, якая закранала і сераднякоў. Нажым у справе калектывізацыі, запалохванне, су-цэльнае абагульненне жывёлы і дробнага інвентару прывялі да масавага забою і продажу свойскай жывёлы. Следствам паспешлівасці, памылак, перагібаў у стварэнні калектыўных гаспадарак стаў масавы выхад сялян з калгасаў вясной 1930 г. Многія старэйшыя жыхары раёна помняць гэтыя гады і кажуць: «У калгас то сыходзіліся, то разыходзіліся».
У наступныя гады першай пяцігодкі калектывізацыя ў раёне працягвалася. Да сярэдзіны 1932 г. было арганізавана 295 калгасаў, калектывізавана 6901 сялянская гаспадарка. Працэнт калектывізацыі да канца года складаў 51,9.
У другой і трэцяй пяцігодках завяршыўся працэс стварэння калгасаў. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў межах сучаснага Гарадоцкага раёна дзейнічалі 206 калгасаў (105 — Гарадоцкі раён, 101 — Мехаўскі), якія аб'ядноўвалі звыш 15 тыс. сялянскіх гаспадарак. Калгасы мелі жывёла- і птушкагадоўчыя фермы.
Сельскагаспадарчы інвентар складаўся з плугоў, барон, жатак, сенакасілак, конных грабляў, ільномялак, сеялак. Калгаснікі займаліся вырошчваннем зерневых культур, бульбы, ільну; травы займалі нязначную плошчу. Калгасы абслугоўвалі 6 машынна-трактарных станцый, якія мелі 267 трактароў, 31 камбайн і іншыя сельскагаспадарчыя механізмы. Дзейнічала машынна-трактарная майстэрня з нафтарухавіком, генератарам магутнасцю 51 кВт, 13 электраматорамі, фрэзерным, 5 такарнымі і 4 свідравальнымі станкамі.
Сярод калгасаў раёна былі перадавыя гаспадаркі. Значную ролю ў калгасным жыцці 30-ых гадоў адыгрывалі камсамольцы. Так, у калгасе «Полымя» партыйнай арганізацыі не было, а камсамольцаў налічвалася 20 чалавек. Усе яны настойліва вучыліся, набывалі веды ў школе, кружках, на курсах, з'яўляліся арганізатарамі моладзі за высокую вытворчасць калгас-най працы. Пясчаныя глебы калгаса патрабавалі шмат угнаенняў. Камсамольцы праводзілі іх масавую нарыхтоўку. Вясной 1940 г. яны вывозілі на палі гной, попел і птушыны памёт. У ліку іх спраў — уцяпленне жывёлагадоўчага памяшкання, кантроль за расходаваннем фуражу, правільнае кармленне жывёлы. Камсамольцы калгаса «Полымя» выступілі ініцыятарамі будаўніцтва калгаснага вадаёма. Яны ўдзельнічалі ў асушэнні балот, арганізавалі драматычны, харавы і іншыя самадзейныя гурткі, выпускалі насценную газету. Аб камсамольцах гэтай гаспадаркі, іх жыцці, працы і вучобе пісала ў свой час газета «Комсомольская правда».
Праца лепшых калгасных працаўнікоў у перадваенныя гады адзначалася ўрадавымі ўзнагародамі. Так, у 1936 г. ордэн «Знак Пашаны» атрымаў брыгадзір калгаса «Чырвоны араты» Вайханскага сельсавета Іосіф Навумавіч Знакаў, брыгада якога сабрала 120 пудоў жыта з гектара, ячменю і вікі 156 і 135 пудоў адпаведна. У складзе брыгады працавалі Канстанцінаў, Шаўчэнка, Мацвееў, Зіноўеў, Сілін, Тарасаў. У 1938 г. ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ўзнагароджаны брыгадзір калгаса «Чырвоная зара» Вайханскага сель-савета Піліп Сцяпанавіч Катаржэўскі. 25,2 цэнтнера ячменю з гектара атрымалі калгаснікі гэтай брыгады.
За ўзорнае кіраўніцтва медалём «За працоўную адзнаку» быў узнагароджаны Васіль Міхайлавіч Харытонаў, які ўзначальваў калгас імя Леніна Вайханскага сельсавета. Старшыня калгаса імя Крупскай гэтага ж Савета Якаў Фёдаравіч Фёдараў і цялятніца калгаса «Запавет Ільіча» з Селішчанскага сельсавета Зінаіда Кірылаўна Лявонава былі ўдзельнікамі Ўсебеларускай нарады стаханаўцаў жывёлагадоўлі. Многія передавікі сельскагаспадарчай вытворчасці раёна з'яўляліся ўдзельнікамі Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве.
Адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў павеце пачалося ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, былі канфіскаваны памешчыцкія і царкоўныя землі. У снежні 1917 г. Віцебскі губернскі з'езд Саветаў абмеркаваў парадак прыёму памешчыцкіх маёнткаў, паставіў задачы дакладнага ўліку ўсёй маёмасці. На павятовыя Саветы ўскладаўся абавязак па арганізацыі апрацоўкі ўсіх канфіскаваных зямель. Патрабавалася весці ў маёнтках гаспадарку так, каб «...прыбытковасць зямлі не зніжалася, а павышалася, вядома, ні ў якім разе не мець на мэце эксплуатацыі сялян і рабочых, якія прыйдуць для работы на гэтыя землі».
Гарадоцкі ваенна-рэвалюцыйны камітэт 22 лістапада 1917 г. прапанаваў узяць на ўлік усю маёмасць прыватных уласнікаў, арганізаваць яе ахову. Патрэбна было адшукаць і адабраць разрабаваную маёмасць, вінаватых пакараць. На сялянскіх сходах ствараліся спецыяльныя ўліковыя камісіі, якія складалі вопісы памешчыцкай маёмасці, праводзілі раздзел зямлі. Гэтыя дакументы адлюстроўвалі не толькі колькасць канфіскаваных зямель, але і стан гаспадаркі, наяўнасць маёмасці. 3 вопісаў Зайкаўскага зямельнага камітэта, напрыклад, відаць, што маёнтак В.М.Глінскага, які кіраваў у павеце дзейнасцю земства, быў напаўразбураны; жывёлу і маёмасць пазней знаходзілі ў гаспадарках заможнай часткі жыхароў наваколля.
Вопісы зямельных камітэтаў утрымлівалі даныя аб царкоўных землях, якія сталі народнай уласнасцю. У Старынскай воласці ў распараджэнні святароў Сакалова
і Бялінскага — 164 дзесяціны, у Стайкаўскай воласці (святар Капусцінскі) — 105 дзесяцін, у Руднянскай (святар Валадуцкі) — 64 1/4 дзесяціны; святары Барысевіч і Пакроўскі мелі па 30 дзесяцін; у Бяскатаўскай царкве — 91 дзесяціна. У Прудку Маркаву манастыру належала зямля, млын, сад, вяндлярня. Мелі свае землі і цэрквы ў Гарадку.
Пры падзеле зямлі кіраваліся пэўнымі правіламі: прадугледжвалася 2,5 дзесяціны зямлі на рабочую душу і 1 дзесяціна на нерабочую, у першую чаргу надзяляліся зямлёй беззямельныя і малазямельныя сяляне. Першапачатковае забеспячэнне зямлёй толькі бяднейшага і малазямельнага сялянства не ажыццявілася, зямлю атрымалі ўсе сяляне, у тым ліку заможныя. Патрэбны быў яшчэ адзін перадзел і размеркаванне хутарскіх і адрубных гаспадарак.
У красавіку 1918 г. Гарадоцкі павятовы з'езд Саветаў прыняў рэзалюцыю, якая забараняла размяркоўваць кулацкія землі. Нягледзячы на гэта, да 14 мая быў праведзены агульны перадзел зямлі ў 70 з 76 вёсак Обальскай воласці.
У другой палове чэрвеня 1918 г. пачалі ўзнікаць камітэты беднаты. Іх задача заключалася ў размеркаванні хлеба, прадметаў першай неабходнасці, сельскагаспадарчага інвентару, садзейнічанні харчовым атрадам у канфіскацыі лішкаў збожжа ў заможнага сялянства. Частка рэквізаванага хлеба перадавалася вясковай беднаце.
Камбеды займаліся таксама мабілізацыяй сялян і аказаннем дапамогі Чырвонай Арміі, барацьбой з дэзерцірствам. Яны рабілі намаганні па стварэнню і гаспадарчай падтрымцы камун. Першыя камітэты беднаты ў Гарадоцкім павеце былі арганізаваны ў Вярэцкай, Віраўлянскай, Зайкаўскай, Обальскай валасцях.
У лістападзе 1918 г. у павеце дзейнічалі 997 вясковых, 21 валасны і 40 гра-мадскіх камітэтаў беднаты. Летам, пасля ўтварэння камбедаў, пачаўся новы этап размеркавання зямель. 12 ліпеня 1918 г. газета «Звязда» паведаміла аб тым, што <<ў кулакоў з вёскі Сцяпанавічы Гарадоцкага павета было адрэзана 15 дзесяцін зямлі і перададзена сялянам вёскі Забеж-жа». 4 жніўня сяляне Зайкаўскай воласці на агульным сходзе адзначалі, што хута-ране не падпарадкоўваюцца пастанове. У сувязі з гэтым вырашылі з кожнага хута-ра адабраць лішак і перадаць беззямельным і малазямельным сялянам.
Створаныя камбеды займаліся ўлікам і рэалізацыяй ураджаю і размеркаваннем адпускаемых насельніцтву прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці. Вясковае насельніцтва павета парознаму адносілася да гэтых мерапрыемстваў. У Зайкаўскай воласці агульны сход грамадзян 4 жніўня 1918 г. прыняў наступную рэзалюцыю: «Даручыць вясковым камітэтам беднаты правесці самы дакладны ўлік хлеба, «рэкамендуецца лічыць на полі баб-камі і звесткі аб колькасці хлеба, едакоў, жывёлы ў кожнага гаспадара прадставіць у валасны выканаўчы камітэт, даручыць сачыць, каб не было продажу і вывазу хлеба спекулянтамі без дазволу валаснога выканаўчага камітэта, вінаватых прыцяг-ваць да адказнасці».
Многія камітэты беднаты правялі такую работу. Па звестках Вайханскага ва-ласнога камбеда, у межах воласці налічвалася 684 гаспадаркі, з якіх 452 — малазямельныя і 2 — беззямельныя; колькасць непрацаздольных жыхароў — 2203. Мелася 1550 кароў, 867 коней. У Селішчанскай воласці з 1215 сем'яў беззямельнымі былі 32, а малазямельнымі — 98. Сяляне трымалі 4253 каровы, 3028 коней. Непрацаздольныя складалі 428 чалавек.
Прадстаўнік Болецкай воласці на павятовым з'ездзе зямельных аддзелаў у жніўні 1918 г. паведамляў, што сяляне адмовіліся перадзельваць зямлю, падняліся супраць уліку лішкаў хлеба і яго вывазкі.
Вялася барацьба са спекуляцыяй хлебу. У жніўні 1918 г. у павеце назіраўся наплыў «мяшочнікаў» з Петраграда, Ноўгарада, Цвярской губерні. Яны са станцый Езярышча, Бычыха, Гарадок, Раслякі «вывозяць апошняе». Рэзка ўзняліся цэны на хлеб: пуд жытняй мукі каштаваў 320 руб-лёў пры цвёрдай цане ў 16 руб. 25 кап.
Паміж бяднейшым сялянствам размяркоўваўся сельскагаспадарчы інвентар, ствараліся пракатныя пункты. У Гарадоцкім павеце было арганізавана 8 пра-катных і зернеачышчальных станцый, якія мелі болып за 150 сельскагаспадарчых прылад. Сярод іх — веялкі, касілкі, бароны, плугі, сарціроўкі. Гэтыя пункты ў першую чаргу абслугоўвалі вясковую беднату, былых батракоў. Заможнаму сялянству забаранялася карыстацца іх дапамогай. За пракат інвентару бралася невялікая плата, беднякам ён выдаваўся бясплатна. Ішло размеркаванне жывёлы з былых маёнткаў, таксама з кулацкіх гаспадарак. Патрабавалася пераразмеркаванне лугоў і пашы.
У сярэдзіне 1918 г. узнікаюць першыя камуны, у асноўным на землях былых маёнткаў. У справаздачы Віцебскага губзем-аддзела на 1 снежня 1918 г. адзначалася: «Па Гарадоцкаму павету пры павятовым зямельным аддзеле арганізавана камунальнае бюро, а ў павеце сельскагаспадарчыя камуны: «Ваўненская», «Дубакрайская», «Рудня». У 1919 г. пачалі дзейнічаць камуны ў Даўгаполлі і іншых вёсках».
Адносіны ў вёсцы абвастраліся. Нарастала незадаволенасць заможных сялян, якія працівіліся перадзелу зямлі, уліку хлеба. У асобных выпадках адбываліся ўзброеныя сутычкі іх з вясковай беднатой. У пачатку работ на сенакосе 8 жніўня 1918 г. у вёсцы Сінякі адбылася спрэчка паміж кулакамі і беднатой. Кулакі не дазвалялі сялянам-беднякам касіць адыходзячы ад іх пры ўраўненні пакос, пачалі пагражаць рэвальверамі і заявілі, што той, хто асмеліцца касіць іх старыя палосы, будзе забіты на месцы, і, каб запалохаць беднякоў, стралялі з рэвальвераў. Але бедната не спалохалася зробленых кулакамі выстралаў. Сабраўшыся, яна таксама з рэвальверамі пайшла на кулакоў.
У час выбараў камбеда ў Старынскай воласці заможныя сяляне пачалі агітаваць сабраўшыхся на сход грамадзян не выбіраць валасны камітэт беднаты і не весці ўлік хлеба. Калі ж стала зразумела, што немагчыма паўплываць на беднякоў у гэтым сэнсе, яны ўзнялі шум, пабілі прадстаўнікоў свайго выканкама, прыехаўшага агітатара, міліцыянера, адабраўшы ў яго зброю.
27 кастрычніка 1918 г. былі завершаны ўборка і ўлік хлеба, узяты на ўлік млыны. У харчовы камітэт паступіла 2500 пудоў жыта; частка ўраджаю з былых памешчыцкіх зямель бясплатна выдадзена батракам на насенне. Камбеды ўзялі на сябе функцыю арганізатараў тавараабмену ў вёсцы.
У распараджэнне павятовага харчкама перададзены ўсе асабістыя магазіны. Устанаўліваліся цэны на прадукты, па якіх адбываўся тавараабмен. Аналізуючы дзейнасць камбедаў Гарадоцкага павета, У. Скульбедаў, член навуковага савета Магілёўскага аблвыканкама, пералічыў прадукты, якія магазіны прымалі па тавараабмену (у дужках цана за пуд): жыта (16 руб.), жытняя мука (18 руб.), авёс (16 руб.), аўсяная мука (18 руб.), ячмень (15 руб. 15 кап.), ячная мука (17 руб.), пшаніца (22 руб. 25 кап.), пшанічная мука (21 руб. 25 кап.), бульба (12 руб.), гарох (16 руб.), масла (6 руб. за фунт), сала свіное (3 руб. за фунт), мяса свіное (2 руб. за фунт). Узамен атрыманых прадуктаў выдаваліся соль, селядцы, чай, тытунь, запалкі, мануфактура, газа, свечкі, мыла, сукно, гатовае адзенне, ніткі, панчохі, абутак, галёшы, іншыя тавары. Значная колькасць харчоў з павета накіроўвалася ў Маскву і Петраград. Толькі ў жніўні 1918 г. у Петраград было адпраўлена 3290 пудоў жыта.
Камбеды канфіскоўвалі «грашовыя лішкі» ў заможных сялян шляхам на-кладвання штрафаў, асобных падаткаў. Становішча ўскладнялася тым, што пача-лася грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя. Супрацьстаянне, якое пачалося ў кастрычніку 1918 г., працягвалася. Незадаволенасць часткі насельніцтва дзейнасцю Савета і яго пастановамі, канфіскацыяй і перадзелам зямлі і іншай прыватнай і царкоўнай маёмасці, улікам і размеркаваннем збожжа, складанасцямі ў харчаванні, пачаткам харчразвёрсткі выражаліся ў агітацыі супраць мерапрыемстваў савецкай улады, пагрозамі і нападамі на прадстаўні-коў выканаўчых камітэтаў, адбываліся ўзброеныя выступленні. Адно з іх адбы-лося ў Гарадку вясной 1918 г. Архіўныя дакументы даюць падставу лічыць яго датай 22 сакавіка.
Заклікаў да выступлення святар Гарадоцкага Мікалаеўскага сабора Заблоцкі. Па сігналу — набатнаму гулу званоў — пачалося нападзенне на выканкам і тэлеграфную станцыю. Узначаліў паўстанне былы афіцэр царскай арміі Павел Уладзіміровіч, атрадамі паўстанцаў кіравалі былыя паліцэйскія Мікалай і Васіль Уверскія. К.С. Клібанава (Цёмкіна) так апісвала напад на выканкам, сведкай якога была: «Людзі былі ўзброены хто віламі, хто пал-камі ад плоту. Уварваўшыся ў выканкам, яны захапілі члена выканкама Храпкова, пачалі яго біць, але той змог выратавацца ад натоўпу, выстраліўшы з рэвальвера». Некалькі членаў выканкама былі арыштаваны, раззброены многія гарадоцкія міліцыянеры. Удзельнікі паўстання мелі белыя павязкі. А.І.Лусь, начальнік павятовай міліцыі, успамінаў, як ён ездзіў у Віцебск, патрабаваў падтрымку. На другі дзень вярнуўся з чырвонаармейцамі ў Гарадок, паўстанцы здаліся без бою.
Па іншых звестках, паўстанцы ўмацаваліся на ўзвышшы (скрыжаванне вуліц Набярэжнай і Карла Маркса). Калі раніцай у суботу прыбылі на чыгуначную станцыю атрады чырвонаармейцаў з Невеля і Віцебска (па ўспамінах К.С.Клібанавай-браняпоезд), камандаванне прыбыўшых загадала скласці зброю. Паўстанцы выставілі свае ўмовы: яны патрабавалі ўвесці ў склад Савета гандляроў, святара, заможных гараджан, але гэта патрабаванне было адхілена.
Кіраўнікі мяцяжу былі арыштаваны і асуджаны ваенна-рэвалюцыйным судом. Арыштавалі святара Заблоцкага, жыхара Гарадка Аляксандра Шутава (іх тады не расстралялі), а Уладзіміра Шацілава «звялі на белы пясочак» (расстралялі).
Віцебскі рэўтрыбунал займаўся следствам па гэтаму пытанню яшчэ ў жніўні 1918 г. А вось з 11 па 17 лістапада 1918 г. амаль уся Віцебская губерня была ахоплена паўстаннем, якое выбухнула ў Веліжскім павеце і перакінулася ў нашы мясціны.
Узначальвалі яго выхадцы з мясцовых святароў, афіцэры, сяляне. Гэта ўзброенае выступленне было выклікана ўвядзеннем хлебнай манаполіі, харчразвёрсткай. Паўстанцы таксама выступілі за аднаўленне ўстаноўчага сходу. Акрамя сялян у паўстанні ўдзельнічалі святары, настаўнікі, гімназісты, стараверы, жыхары латышскіх вёсак. 15 лістапада паўстанцы захапілі Веліж. Колькасць узброеных сялян складала каля 1 тыс. чалавек. Падаўлена Веліж-скае паўстанне 23 лістапада, але асобныя групы працягвалі супраціўленне да 1925 г.
На Усвяччыне паўстанне ўзначаліў сын памешчыка Кулакоўскага, каля Веліжа — падпалкоўнік Вараб'ёў. У Шчалбоўскіх лясах дзейнічала банда Воранава, якуюмясцовыя жыхары называлі «чорная гвардыя». Першай на тэрыторыі павета 13 лістапада падверглася нападу мяцежнікаў Зайкаўская воласць, дзе катавалі, затым расстралялі прадстаўнікоў Савета і рэўкома. Тут быў выбраны новы Савет у складзе эсэраў і заможных сялян. У гэты ж дзень адбылося нападзенне на Дубакрайскую і Вярэцкую воласці. Адтуль крывавы шлях ішоў на Мяжу, Ціёста, Рамні, Горкі і Вышадкі.
Аб падзеях у Старынскім выканкаме паведамлялі з Бяскатава ў Вышадкі: 13 лістапада з'явіліся ў выканкам каля 40 чалавек, якія называлі сябе «белагвардзейцамі і чэхаславакамі», быў арыштаваны старшыня выканкама. адабрана зброя ў тых, хто яе меў, забралі ў камісарыяце ўсе кнігі і справы, пасля чаго прыступілі да правядзення сходу.
У Гарадок звесткі аб дзеяннях супраць савецкай улады ў Вярэччы былі дасланы з Вышадак, дайшло і паведамленне аб падзеях у Зайкаўскай воласці.
Кіраўнікі паўстання загадзя наладжвалі добрыя сувязі з прадстаўнікамі той часткі насельніцтва, якая адмоўна ставілася да ўлады. Захапіўшы воласць, Кулакоўскі распраўляўся з прадстаўнікамі Саветаў, збіраў мітынгі і ішоў далей. Староннікі з ліку заможных жыхароў вёсак сустракалі яго хлебам-соллю. Больш заможная частка сялянства Зайкаўскай воласці папоўніла банду Кулакоўскага. Пачалі разыходзіцца па акрузе чуткі, што паўстаўнцы збіраюцца рушыць на Гарадок. Іх было каля 500 чалавек, меліся вінтоўкі, гранаты, станковыя кулямёты. Галоўны дэвіз: «Саветы без камуністаў!»
Наступленне паўстанцаў з боку Мяжы на Гарадок пад кіраўніцтвам Кулакоўскага было спынена ў Вышадках, куды члены мясцовага рэўкома выклікалі з Гарадка атрад латышскіх стралкоў (25 чалавек пад кіраўніцтвам Кундзевіча) і роту чырвонаармейцаў. Старшыня Гарадоцкай надзвычайнай камісіі Мацюхоў дасылаў чырвонаармейцам такую дэпешу: «Таварыш Кундзевіч. Прашу не дастаўляць у Гарадок белагвардзейцаў, а расстрэльваць на месцы. Усе віды харчу, мяса ды іншы правіянт бязлітасна браць у кулакоў».
Ваенна-рэвалюцыйным штабам Вышадская воласць 16 лістапада аб'яўлялася «на ваенным становішчы». Усе грамадзяне воласці неадкладна павінны былі здаць зброю штабу, які знаходзіўся пры воласці. За непадпарадкаванне пагражаў расстрэл.
Для задушэння паўстання ў Гарадку і павеце было аб'яўлена ваеннае становішча, арганізаваны ваенна-рэвалюцыйны камітэт, у Гарадку ўзята 29 заложнікаў з ліку буржуазіі, дзейнічаў атрад чырвонаармейцаў пад кіраўніцтвам Нікіціна. Былі расстраляны «на месцы як яўныя контррэва-люцыянеры» ў Горкаўскай воласці Цімафей Новікаў, Улас Цімафееў, у Ціясцянскай воласці — Сямён Лісіцын, Антон Балабанаў, Сяргей Балабанаў, Аляксандр Качанаў, Міхаіл Сураўнёў, у Вышадскай воласці — Аляксандр Лапаценка, Арцём Кнураў, Канстанцін Данілаў, Фёдар Гарыленка. Арыштавана было 135 чалавек.
Ваеннае становішча пасля гэтага паўстання здымалася паступова: спачатку з Гарадка і той часткі павета, дзе не было ўзброенага выступлення. Толькі 3 студзеня 1919 г. яно было знята з 8 валасцей, ахопленых мяцяжом.
Пастановай Гарадоцкага выканкама ад 19 лістапада 1918 г. за арганізацыю контррэвалюцыйнага паўстання з мэтай звергнуць савецкую ўладу была накладзена «на кулачество» Вышадскай, Дубакрайскай, Стайкаўскай, Горкаўскай, Ціасцянскай, Вярэцкай і Старынскай валасцей, «контрнбуцыя 2000000 рублей».
15 лістапада 1918 г. Вышадскі камбед наклаў на члена партыі левых эсэраў Обальскага кантрыбуцыю ў памеры 5 тыс. руб. за тое, што ён «у перыяд падрыхтоўкі да святкавання Кастрычніцкай рэвалюцыі імкнуўся арганізаваць банду, каб сарваць урачыстае правядзенне святаў». Пасля паўстання прымяняюцца меры па навядзенню парадку, тэрмінова вядзецца абмен дакументаў, 100 чалавек бежанцаў атрымалі пропускі і выехалі на вызваленыя ад немцаў тэрыторыі.
Зайкаўскі валасны выканкам у лістападзе ў справаздачы дакладваў, што дзейнасць яго працякала ў наладжванні «апарата воласці пасля разгрому яе». У лістападзе «за пасіўныя адносіны да задушэння паўстання» быў выключаны з членаў партыі Насенка, з групы спачуваючых Якабсон (начальнік савецкай міліцыі) і яго памочнік Рэзнік.
У снежні 1918 г. начальніку атрада, які душыў паўстанні ў Вярэцкай і Ціасцянскай валасцях, было выплачана па прадстаўленых дакументах 295 руб 20 кап. Складаным заставалася становішча і ў наступныя гады. У студзені 1919 г. хваляваліся жыхары Руднянскай воласці. Міліцыя характарызавала гэтую падзею так: «.. .бунт восставшнх протнв советской властн... на релнгнозной почве». Затрымалі 21 чалавека, усіх накіравалі ў судоваследчую камісію. У павеце з'яўляюцца дэзерціры.
У другой палове сакавіка 1919 г. у Вярэцкай воласці прымаліся меры па барацьбе з уцекачамі ў вайсковай форме. 22 сакавіка 1919 г. у Селішчанскай воласці ўзброеная група з 15 чалавек адбіла ў 4 канваіраў злоўленых у воласці дэзерціраў. У гэты ж дзень у вёсцы Крутое было ўведзена ваеннае становішча.
Пры воласці быў утвораны надзвычайны штаб у складзе Спірыдонава, Каралё\ва, Бярэзіна, Воінава, Пукарава. Спірыдонаву даручалася кіраўніцтва дзейнасцю па «падаўленню паўстання супраць Савецкай улады». У дасланых ім дакументах рэкамендавалася тых, хто не здаў зброю, не расстрэльваць, а арыштоўваць.
Надзвычайны штаб разам з мясцовымі камуністамі на ноч выставіў дазоры, раніцай наступнага дня з Гарадка прыбыў атрад чырвонаармейцаў для вобыскаў і арышту прымаўшых удзел у выступленнях. Было арыштавана 13 чалавек: 8 адправілі ў павятовую турму, а 5 дэзерціраў — у павятовы ваенкамат. У бацькоў уцекачоў канфіскавалі маёмасць. Гарадоцкі павятовы выканкам аб'явіў падзяку ўдзельнікам падаўлення гэтага «контррэвалюцыйнага паўстання». 3 дакументаў вынікае, што ў гэтыя дні ў вёсцы Шыкені Селішчанскай воласці ўзброеная група з 60 чалавек хацела зрабіць нападзенне на Селішчанскі выканкам.
У канцы лета гарадоцкія лясы ўкрывалі тых, хто апынуўся «па другі бок праўды». 21 жніўня група ў складзе 40 чалавек, узброеных вінтоўкамі і чатырма кулямётамі, зрабіла напад на Ціясцянскі валвыканкам, была знішчана дакументацыя, абрабавана каса. У пачатку кастрычніка 1919 г. створаны Гарадоцкі павятовы рэвалюцыйны камітэт, у павеце ўведзена ваеннае становішча. Праіснаваў рэўком да выгаання польскіх войскаў з межаў Беларусі.
Утварэнне гэтага органа ваеннай і грамадзянскай улады было выклікана на-бліжэннем фронту і актывізацыяй бандытызму ў шэрагу валасцей павета. Найбольш вялікай і актыўнай была банда, якая дзейнічала ў Вярэччы і Ціёсце. У канцы лістапада 1919 г. утвараюцца тройкі па барацьбе з дэзерцірствам і бандытызмам. 21 снежня 1919 г. прынята рашэнне аб ліквідацыі Вярэцкай воласці, «паселішчы якой размешчаны большасцю ў лясах на далёкай адлегласці адно ад другога і неаднаразова падвяргаліся нападу і рабаўніцтву з боку бандытаў, якія маюць прыстанішчы ў лясах Вярэцкай воласці».
27 снежня 1919 г. адна з груп «бела-зялёных» напала на в. Ноўка, дзе ёю былі расстраляны 19 яўрэяў — служачых шклозавода. У пасобніцтве «бела-зялёным» былі абвінавачаны і накіраваны ў рэўтрыбунал некалькі рабочых завода «Ноўка».
Барацьба з бандытызмам і дэзерцірствам працягвалася ў 1920 г. У сакавіку ў Ціясцянскую воласць камандзіруецца атрад для «барацьбы з бандай, забіўшай старшыню валвыканкама і двух агентаў па выкананню нарадаў».
Дзейнічаў штаб па барацьбе з дэзерцірамі. За месяц, з 16 мая па 16 чэрвеня, здаліся каля 2000 уцекачоў, затрыманы 513;
з 17 па 19 чэрвеня добраахвотна з'явіліся 79 чалавек і 141 чалавек — з былых лесарубаў. За гэты перыяд канфіскавана 50 кароў, некалькі коней, дзве бомбы, 2 рэвальверы; штрафаў узята 200 000 руб. У канцы года 600 дэзерціраў працавалі ў павеце на нарыхтоўцы дроў.
Не сціхае бандытызм і ў 1921 г. У пачатку красавіка адбываецца нападзенне на камуну «Усход». У сакавіку тыя, хто хаваўся ў гарадоцкіх лясах, аб'явілі кампанію па знішчэнню нарыхтаваных дроў. Асобны гарадоцкі атрад па барацьбе з бандытызмам дзейнічаў у Гарадоцкім, Суражскім і Веліжскім паветах. У Гарадку гэты атрад налічваў 80 чалавек.
Дзейнічаць абаронцам улады прыхо\дзілася энергічна: імі былі разбураны 13 зямлянак, захоплена шмат тых, хто ў іх хаваўся, арыштаваны за садзейнічанне бандытам валваенком Садовік, загадчык эканамічнага аддзела Разанаў; быў абвінавачаны «ў пасобніцтве бандытам» кіраўнік атрада Карпаў, які, па словах арыштаваных, «умеў з імі ладзіць».
У Віцебскую надзвычайную камісію з Гарадка была накіравана просьба аб умацаванні гарадоцкага атрада па барацьбе з бандытызмам да 220 штыкоў і 50 чалавек кавалерыі. 3 22 верасня 1921 г. пачалося фарміраванне гарадоцкага ўзвода асобага прызначэння, у снежні ў павет быў уведзены і размешчаны ў Гарадку аўтабронеатрад для падаўлення супраціўлення ўладам.
Як бачым, рэвалюцыя ўскалыхнула народныя масы і ў нашым павеце. Карэнным чынам ламаўся існаваўшы лад жыцця. Не ўсе ўспрымалі гэтыя перамены. У віхуры трагічнага супрацьстаяння — тысячы людзей, загубленыя жыцці, пакалечаныя лёсы.
С целью усовершенствования деятельности библиотек и профессионализации библиотечных кадров, активизации научно-исследовательской работы, пропаганды национального наследия и экологического просвещения населения среди специалистов библиотечного дела ежегодно проводятся профессиональные конкурсы, инициируемые Национальной библиотекой Беларуси совместно с Министерством культуры Республики Беларусь, областной библиотекой имени В.И.Ленина и районной библиотекой. В подразделе "Профессиональные конкурсы" представлена информация о конкурсах среди библиотек и библиотечных работников, которые проводятся на областном и районном уровне:
Рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры"
Республиканский конкурс "Библиотека - центр духовного просвещения и воспитания"
Упершыню Гарадок упамінаецца ў 1128 г. з нагоды ваеннага паходу Кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў Полацкую зямлю. У летапісах другой паловы ХIII ст. згадваецца «Гарадок каля Полацка» ў сувязі з бітвай палачан з літоўскім войскам на чале з Мінгайлам, у ходзе якой Гарадок быў знішчаны. У 1551 г. ён упамінаецца ў «рэестры» сярэбшчыны з гарадоў ВКЛ.
У канцы ХVI ст. тут быў пабудаваны замак. У канцы 1570 г. упамінаецца Вялікі і Малы Гарадок. На пачатку ХVII ст. – мястэчка ў Віцебскім павеце тагож ваяводства ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У першай палове ХVII ст. згадваецца праваслаўная Свята-Ільінская царква. Па некаторых звестках, Гарадок на той час меў герб – выяву льва на залатым полі.
У кнізе «Віцебшчына у легендах і паданнях» паданне аб Гарадку расказвае, як выратавала ад жабрадства і галоднай смерці сваіх бацькоў малодшая дачка Гануся, якая атрымала ад іх самы бедны пасаг. Пасялілася яна з бацькамі на лапінцы зямлі, і зрабіла гародчык. Неўзабаве да яе (Ганусі) жаніх пасватаўся, ды такі багаты... І сказаў: «Ды мы з вашага гародчыка сапраўдны гарадок зробім». Тую мясціну людзі з таго часу сталі Гарадком зваць.
На тэрыторыі Гарадоцкага раёна захавалася шмат помнікаў старажытнай гісторыі: стаянкі, гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, якія адносяцца да эпох каменнага і жалезнага вякоў, да сярэднявечнага перыяду. Зараз вядома больш за 60 пунктаў, каля якіх выяўлены археалагічныя помнікі.
Асаблівую цікавасць прадстаўляюць раннія гарадзішчы каля вёсак Буракова і Загорцы. Пры раскопках іх і на ўсіх іншых ранніх гарадзішчах, знойдзены рэшткі жалезаплавільных печаў і шлакі ад выплаўкі жалеза. У гарадзішчы каля вёскі Загорцы знойдзены рэшткі згарэўшага наземнага драўлянага жылля з каменнымі прымітыўнымі ачагамі на земляной падлозе і рэшткамі абвугленых зернеў пшаніцы. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць знаходкі на месцы жылля двух першабытнага тыпу каменных зернацёрак.
Знойдзена шмат костак хатніх і дзікіх жывёл. Жыхары гарадзішча, якія яшчэ не умелі выплаўляць жалеза, выраблялі розныя прылады (стрэлы, шылы, іголкі) галоўным чынам з касцей жывёл, з крэменю. У гэтым гарадзішчы знойдзены абломкі глінянага посуду з адбіткамі грубай тканіны, а таксама гліняныя прасліцы, у невялікай колькасці бронзавыя аздобы (кольцы, бляшка і інш.), якія вырабляліся на месцы з прывазнога з Прыбалтыкі сырцу.
Гарадзішча Буракова ніколі не мела абарончых збудаванняў у выглядзе валоў і равоў: яны былі скрыты ці поўнасцю засыпаны. Таму яго аднеслі да тыпу неўмацаваных гарадзішчаў. Вялікі навуковы інтарэс уяўляюць рэшткі ўскрытай на гарадзішчы жалезаапрацоўчай майстэрні слуповай канструкцыі.
Жыллё і гаспадарчыя пабудовы таксама мелі слупавую канструкцыю. Увесь посуд грубы па вырабу, слабага абпалу. Апрача таго, з гліны рабілі прасліцы - невялікія плоскія кружочкі з адтулінамі ў цэнтры, якія ужываліся для прадзення. Аб развіцці жывелагадоулі і палявання сведчаць знаходкі касцей ад хатняй і дзікай жывёлы. Вялікую ролю ў жыцці старажытнага насельніцтва адыгрывала і земляробства.
У наваколлі в. Дарахі ў радыусе 2-3км на паўднёвым беразе возера Сенніца даволі кампактна размяшчаюцца 11 курганных могілак, у якіх налічваецца да 150 курганоў. Ёсць некалькі адзінкавых насыпаў. На беразе возера знойдзны тры паселішчы.
Гарадоцкі павет у дарэвалюцыйны перыяд
Плошча Гарадоцкага павета у дарзвалюцыйны перыяд складала 3107,1 кв. вярсты, налічвалася 94 сельскія вобшчаствы, 1744 паселішчы, у склад яго ўваходзіла 21 воласць.
Насельніцтва абкладвалася шматлікімі падаткамі і выплатамі. Не ўсе маглі іх сваечасова ўносіць. Меліся нядоімкі. У 1886 годзе па павету яны складалі 26 514 руб. 47 кап., па гораду 2 518 руб. 54 кап.
Людзі неслі значныя матэрыяльныя страты ў выніку розных нясшчасных выпадкаў. У 1886 г. у павеце здарыліся 63 пажары, агонь знішчыў 138 двароў. У 1895 г. у выніку 73 пажараў у павеце згарэлі 96 дамоў, а ў 1905 г. ад агню пацярпелі 615 пабудоў. Абсалютная большасць насельніцтва жыла ў сельскай мясцовасці.
Пасля адмены прыгоннага права, развіваліся капіталістычныя адносіны. У паслярэформенны перыяд у памешчыцкіх маёнтках Віцебшчыны існавалі адработачнае і змешанае сістэмы гаспадарання. Пераважна паршае з іх. За арэнду ворнай зямлі, іншых угоддзяў сяляне са сваім інвентаром апрацоўвалі землі памешчыкаў. У многіх маёнтках адпрацоўкі спалучаліся з наёмнай працай.
У гэты час змянілася спецыялізацыя памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак. У 60-70-ыя гады дзевятнаццатага стагоддзя аддавалі перавагу вырошчванню збожжавых культур. У наступныя дзесяцігоддзі ў выніку сусветнага аграрнага крызісу рэзка знізіліся цэны на хлеб. Сельскія гаспадары пачалі скарачаць пасяўныя плошчы пад збожжавыя культуры і пашыралі вытворчасць бульбы і льну. Атрыманае валакно і семя ішлі на продаж і складалі галоўны прыбытак гаспадарак. Памешчыкі губерні пераходзілі да развіцця жывёлагадоўлі, арганізоўвалі малочную гаспадарку.
Узмацніўся працэс расслаення сялян. Сярод іх былі тыя, што куплялі зямлю, участкі розных памераў, нават да 1000 дзесяцін і больш. Гэта ўжо былі прадстаўнікі сельскай буржуазіі.
У 1877 годзе ў Гарадоцкім павеце прыватнаўласніцкія землі складалі 35,2%, надзельныя 45,8%, астатнія 19 % належылі дзяржаве, царкве і інш. Сяляне пакутвалі ад беззямелля і малазямелля. Ім прыходзілася арандаваць землі ў памешчыкаў за адробкі і грашовую плату. Адчувалася аграрная перанаселенасць. У канцы дзевятнаццатага стагоддзя лішак рабочых рук у павеце складаў 17950 чалавек. Насельніцтва займалася промысламі, адыходніцтвам, наймалася на працу да памешчыкаў і заможных селян. Асобныя жыхары вёсак адпраўляліся ў прамысловыя гарады Расіі, перасяляліся ў Сібір.
У паслярэформенны час развівалася рамесная вытворчасць. У першай палове 60-ых гадоў у Гарадку працавалі 215 майстроў, 114 рабочых і 61 вучань. Найбольш шматлікімі былі спецыяльнасці пекараў, мяснікоў, шаўцоў, краўцоў, гарбараў, кавалёў, ганчароў. Прамысловы пераварот прывёў да развіцця машыннай вытворчасці. Найбольшая колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў знаходзілася ў сельскай мясцовасці, была набліжана да пераапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны. У 1862 годзе ў Гарадку існавалі 3 фабрыкы і завода, у павеце – 11 фабрык і заводаў, а ў 1896 г. – 10 і 44 адпаведна. За 30 гадоў адбыўся рост іх колькасці ў Гарадку ў 3, у межах павета – у 4 разы.
Гэта былі мылаварныя, гарбарныя, вінакурныя, мукамольныя, цагляныя прадпрыемствы; з’явілася вытворчасць сінельнанабойных тканін і сельтэрскай вады. Буйнейшым па ліку рабочых і вырабляемай прадукцыі заставаўся шклозавод «Ноўка». Астатнія фабрыкі і заводы з’яўляліся дробнымі, на іх працавалі 1-2 рабочых. Уладальнікамі дробных прадпрыемстваў з’яўляліся дваране і заможныя сяляне, у горадзе – мяшчане, у большасці сваёй з ліку яўрэйскага насельніцтва.
Крызіс 1900-1903 гг. прывёў да скарачэння рамеснай вытворчасці, адбываўся рост фабрычна-заводскай прамысловасці. У 1904 годзе ў Гарадку дзейнічалі 16 фабрык і заводаў, на якіх былі заняты 57 рабочых. Заробак чорнарабочага ў месяц складаў 5 рублёў мужчынам і 3-4 рублі жанчынам. Праца прыслугі ацэньвалася ў 3-4 рублі жанчыне і 8 рублёў для мужчыны.
У 1912 годзе ў Гарадку налічвалася 240 гандлёвых і прамысловых устаноў. Праводзіліся 3 кірмашы, дзе прадаваліся гатовае аддзенне, сані, яйкі, куры, жывёла.
У 1905 годзе пачалася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Узмацніўся сялянскі рух. У Гарадоцкім павеце ён выражаўся ў патравах памешчыцкіх угоддзяў, высечках лесу – памешчыцкага і казённага. У Гарадку і павеце распаўсюджваліся пракламацыі.
У час рэвалюцыі ў 1906 годзе з’явіўся царскі указ аб аграрнай рэформе, ініцыятарам якой быў П. А. Сталыпін. У 1908 годзе ў Гарадоцкім павеце на хутары адышлі жыхары двух населеных пунктаў з 30 дварамі. У 1911 пажадалі весці хутарскую гаспадарку сяляне вёскі Завань. Далейшае ажыццяўленне Сталыпінскай зямельнай рэформы было спыніна першай сусветнай вайной. Ад заняткаў было адарвана вялікая колькасць рабочых рук. Даныя перапісу 1917 года сведчачь, што ў Віцебскай губерні з вёсак прызвалі ў войска 52,2% працаздольных мужчын.
Пачаў адчувацца недахоп прадуктаў харчавання. Насельніцтва на ўсе цяжкасці ваеннага часу адказвала пратэстам.
Імперыялістычная вайна рэзка пагоршыла стан сельскай гаспадаркі, прамысловасці, выклікала незадаволенасць працоўных слаёў насельніцтва, абвастрыліся ўсе супярэчнасці. У краіне нарастаў рэвалюцыйны крызіс.
Рэвалюцыйныя падзеі
і ўстанаўленне савецкай улады
У выніку Лютаўскай рэвалюцыіі, якая ліквідавала самадзяржаўе, у краіне склалася двоеўладзе: Саветы – орган улады працоўных і Часовы ўрад, які абараняў інтарэсы буржуазіі. У пачатку сакавіка весткі пра гэтыя падзеі дасягнулі Беларусі. У гарадках і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі. Працоўныя Гарадка вызвалілі з турмы 90 зняволеных, арыштавалі турэмную адміністрацыю. Пачалі стварацца Саветы рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Часовы ўрад назначыў у губерні і паветы сваіх камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада.
У першыя дні сакавіка быў арганізаваны Савет рабочых сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў у Гарадку. У маі адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Каля 500 чалавек прадстаўлялі інтарэсы сельскіх жыхароў павета. Было вырашына неадкладна арганізаваць Саветы ва ўсіх валасцях і таварыствах, стварыць «... Гарадоцкі павятовы Савет сялянскіх дэпутатаў і прыняць меры да распаўсюджвання сярод сельскага насельніцтва думкі аб неабходнасці для ўсіх грамадзян – землеўладальнікаў аб’яднацца ў сялянскія саюзы для больш паспяховага вырашэння зямельных і іншых сялянскіх патрэб». Выпрацаваны з’ездам парадак арганізацыі сялянскіх Саветаў даваў права ўдзельнічаць у выбарах сельскаму працоўнаму насельніцтву, дасягнуўшаму 18-гадовага ўзросту, незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання. Ад кожнай воласці і ад гарадскога земляробчага насельніцтва ў павятовы Савет сялянскіх дэпутатаў выбіралася па 3 дэпутаты.
У сакавіку-красавіку 1917 года ў павеце, як у цэлым па Беларусі, пашыраецца сялянскі рух.
У другой палове ліпеня ў Гарадку ўзнікла бальшавіцкая арганізацыя, яна аб’ядноўвала прыкладна 10 чалавек. У верасні сюды прыбыў 10-ы аўтамабільны дэвізіён і 298-ы запасны пяхотны полк. Сярод салдат таксама знаходзіліся бальшавікі.
Жыхары Гарадка і вёсак павета пра Кастрычніцкую рэвалюцыю даведаліся ад тэлеграфістаў чыгуначнай станцыі. Напрыклад, у вёскі Пліткі , Вышадкі і Дубрава 26 кастрычніка гэтую навіну прывёз селянін, які сам пачуў аб падзеях у Петраградзе ад бычыхінскага тэлеграфіста.
У лістападзе 1917 года скасавана пасада павятовага камісара Часовага ўрада. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт назначыў кіраўнікоў гарадской і павятовай міліцыі. Былі прыняты меры па ахове Гарадка. На вуліцах горада ўстаноўлена 11 пастоў. Утвораны ваенна-рэвалюцыйны суд у складзе трох чалавек, а таксама спецыяльны ўзброены атрад для навядзення парадку ў павеце, дзе адбываліся грабежніцкія дзеянні, падпалы маёнткаў з удзелам салдат і мясцовых жыхароў. Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту даваліся шырокія паўнамоцтвы па барацьбе з контррэвалюцыйнымі дзеяннямі і раскрадальнікамі народнага дабра.
У рэзалюцыіі Гарадоцкага павятковага Савета і павятковых галосных, аб’яднанае пасяджэнне якіх адбылося ў пачатку студденя 1918 года, аб’яўлялася аб падтрымцы ўсіх дэкрэтаў, выдадзеных Саветам Народных Камісараў.
23-25 студзеня ў Гарадку праходзіў павятовы з’езд Саветаў. У яго пастанове адзначана, што вышэйшай уладай у павеце з’яўляецца з’езд; у перыяд паміж з’ездамі - Савет. Пры Савеце былі створаны секцыі: зямельная, харчовая, культурна-асветніцкая, юрыдычная, па гарадскіх справах, ваенная і фінансавая. Фактычна з’езд замацаваў устанаўленне савецкай улады ў Гародоцкім павеце. 14 лютага была ліквідавана гарадская дума. Такім чынам, у лістападзе 1917- лютым 1918 у горадзе і павеце адбылося скасаванне органаў буржуазнай улады, ствараўся новы апарат кіравання.
Адначасова ў павеце праводзіліся мерапрыемствы па ажыццяўленню дэкрэтаў савецкага ўрада. Ужо 17 лістапада на пасяджэнні павятковага Савета разглядалася пытанне аб ахове народнай маёмасці і правядзенні ў жыццё дэкрэта аб зямлі. Новая ўлада прымала меры па аказанню харчовай і грашовай дапамогі бяднейшым сем’ям у Гарадку і павеце. Складаным было становішча з харчаваннем.
Пачаўся працэс нацыяналізацыі прыватнай уласнасці. Дзяржаўнымі сталі аптэкі, кінематограф. Рэквізаваліся многія памяшканні пад шпіталі, казармы, установы. У студзені 1918 года вырашалася пытанне аб стварэнні новай арміі - добраахвотніцкай народнай гвардыі, прызначэнне якой - абараніць заваёвы не толькі ад знешніх ворагаў, але і ад унутраных. Віцебскія губернскі і гарадскі Саветы салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў зборным пунктам для добраахвотных фарміраванняў Віцебскай губерні прызначылі г. Гарадок.
Ваенная секцыя Савета праводзіла запіс добраахвотнікоў, улік і прыём гарадоцкага конскага запасу і маёмасці, якія засталіся пасля расфарміравання 298-га запаснога палка 17-га армейскага корпуса. Пагроза нямецкай акупацыі прымусіла ваенную секцыю Віцебскага губернскага Савета прыняць рашэнне аб перадачы коней, якія былі ў гарнізоне, у Віцебскі і Гарадоцкі паветы. Дазваляўся продаж іх сялянам і гараджанам для гаспадарчых патрэб. Бяднейшым сялянам давалася растэрміноўка да 2 месяцаў.
У студзені 1919 года Заходняй ваеннай акругай, у склад якой уваходзілі Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні, пачалося фарміраванне батальёна з прадстаўнікоў вясковай беднаты. Батальён павінен быў увайсці ў склад палка, які фарміраваўся ў Самары. Гэты горад з'яўляўся апорным пунктам барацьбы з Калчаком.
23 студзеня 1919 года ўзвод вясковай беднаты Гарадоцкага павета быў сфарміраваны ў колькасці 70 чалавек і накіраваны ў Віцебск. У канцы студзеня рота была ўкамплектавана, але адпраўка яе ў Самару затрымлівалася, таму што не хапала ўзбраення, галоўным чынам кулямётаў. 14 лютага 1919 года рота ў складзе 225 чалавек была накіравана па прызначэнню. Яна мела на сваім узбраенні 174 вінтоўкі, 7 шабляў, 28 кінжалаў.
На Гарадоччыне партыйная і камсамольская мабілізацыі прайшлі вясной 1919 года. Разам са сваімі старэйшымі таварышамі-камуністамі ішлі на фронт і члены Камуністычнага саюза моладзі.
У пачатку 1920 года праведзены «Тыдзень фронту». Гарадоцкая павятовая камісія па яго правядзенню 13 лютага перавяла ў адпаведную губернскую камісію 160908 рублёў. Жыхары павета збіралі падарункі для чырвонаармейцаў.
Героі Савецкага Саюза
Героі Сацыялістычнай Працы
Пісьменнікі, паэты, літаратары
Мастакі
Спарстмены
Навукоўцы
Выдатныя і знакамітыя людзі
Городокская центральная районная библиотека
211573, Витебская обл., г.Городок, ул.Ленинская,4.
Директор: Абрамова Ада Витальевна
Время работы: 8.00-17.00
перерыв на обед: 13.00-14.00
выходной: суббота, воскресенье
Телефон/факс: 8(02139) 5-57-43
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Заместитель директора: Блинова Наталья Владимировна
Время работы: 8.00-17.00
перерыв на обед: 13.00-14.00
выходной: суббота, воскресенье
Телефон: 8(02139) 5-57-43
Отдел обслуживания и информации:
Заведующий: Данилова Ольга Александровна
Время работы:
Вторник - пятница с 09.00 до 19.00 без перерыва на обед
Суббота, воскресенье с 09.00 до 18.00 без перерыва на обед
выходной: понедельник
Телефон: 8(02139) 5-18-43
Отдел комплектования, обработки и организации единого фонда
Заведующий: Ратохля Ирина Александровна
Время работы:
8.00-17.00
перерыв на обед: 13.00-14.00
выходной: суббота, воскресенье
Телефон: 8(02139) 5-06-91
Отдел библиотечного маркетинга:
Заведующий: Зайцева Людмила Николаевна
Время работы:
8.00-17.00
перерыв на обед: 13.00-14.00
выходной: суббота, воскресенье
Телефон: 8(02139) 5-06-91
Отдел материально-технического обеспечения и хозяйственного обслуживания:
Заведующий: Абрамов Игорь Николаевич
Время работы:
8.00-17.00
перерыв на обед: 13.00-14.00
выходной: суббота, воскресенье
Телефон: 8(02139) 5-57-43
Сектор детской и юношеской литературы:
Заведующий: Мухина Надежда Александровна
Время работы :
Вторник - пятница с 09.00 до 19.00 без перерыва на обед
Суббота, воскресенье с 09.00 до 18.00 обед с 14:00 до 15:00
выходной: понедельник
Телефон: 8(02139) 5-70-23
Подробнее ...
Список периодических изданий, которые поступают в Городокскую сеть публичных библиотек:
Газеты
| Наименование | Страна издания |
|---|---|
| 7 дней | РБ |
| АиФ | РБ |
| Витебские вести | РБ |
| Витьбичи | РБ |
| Гарадоцкі веснік+ Витебские вести | РБ |
| Глобус | РБ |
| Звязда | РБ |
| Знамя юности | РБ |
| Краязнаўчая газета | РБ |
| Літаратура і мастацтва | РБ |
| Народная газета | РБ |
| Рэспубліка | РБ |
| СБ. Беларусь сегодня | РБ |
| Сельская газета | РБ |
Журналы:
|
Наименование |
Страна издания |
|
3/9 царство + Непоседа |
РБ |
|
Алеся |
РБ |
|
Апельсин |
РБ |
|
Аудит |
РБ |
|
Бібліятэка прапануе |
РБ |
|
Беларуская думка |
РБ |
|
Белорусское сельское хозяйство |
РБ |
|
Бібліятэчны свет |
РБ |
|
Буся |
РБ |
|
Бярозка |
РБ |
|
Вясёлка |
РБ |
|
Государственный контроль: анализ, практика, комментарии |
РБ |
|
Девчонки |
РБ |
|
Делаем сами |
РБ |
|
Домашние цветы |
РБ |
|
Зайкина школа |
РБ |
|
Ксюша. Комплект |
РБ |
|
Кудесница |
РБ |
|
Магазин здоровья |
РБ |
|
Маладосць |
РБ |
|
Мастацтва |
РБ |
|
Народный доктор |
РБ |
|
Наша кухня |
РБ |
|
Нёман |
РБ |
|
Новыя кнігі |
РБ |
|
Однако, жизнь! |
РБ |
|
Познайка |
РБ |
|
Полымя |
РБ |
|
Право. BY |
РБ |
|
Праздник в школе |
РБ |
|
Пралеска |
РБ |
|
Роднае слова |
РБ |
|
Родная прырода |
РБ |
|
Рюкзачок. Комплект |
РБ |
|
Сад, огород_ кормилец |
РБ |
|
Сваты |
РБ |
|
Сваты на даче |
РБ |
|
Служба спасения |
РБ |
|
Стреказа |
РБ |
|
Учет |
РБ |
|
Финансы |
РБ |
|
Хозяин |
РБ |
|
Эколог и я |
РБ |
|
Юный спасатель |
РБ |
|
Бурда |
РФ |
|
Весёлые уроки |
РФ |
|
Караван историй |
РФ |
Электронные каталоги
Электронный каталог - отражает фонд (книги, брошюры, ноты, электронные издания, аудиовизуальные материалы) централизованной библиотечной системы. Ведется с 2004 года. В электронный каталог внесены сведения о книгах, изданных с 1977 года (ретроспекция) и с 2004 года по текущий год.
Электронный каталог «Краеведение» - аналог традиционных библиотечных каталогов позволяет осуществлять многоаспектный поиск необходимой краеведческой информации, отражает фонд местных и краеведческих изданий, статьи краеведческого характера из сборников, периодических и продолжающихся изданий. Каталог характеризует различные аспекты жизни Городка и Гороокского района. Ведется с 2004 года.
Систематическая картотека статей - аннотированные описания статей из газет и журналов по разным отраслям знания за последние 5 лет.
Карточные каталоги и картотеки
Алфавитный каталог – включает библиографические записи на книги, брошюры и электронные издания. Материал расположен в алфавите авторов и заглавий (если в издании отсутствует автор). Ведётся с 1978 года. Доступен для самостоятельной работы читателей на абонементе.
Систематический каталог - включает библиографические записи на книги, брошюры и электронные издания. Материал расположен по отраслям знаний. Доступен для самостоятельной работы читателей в читальном зале центральной библиотеки.
Краеведческая картотека — наиболее полный источник информации об изданиях, посвященных Городку и Городокскому району. Включает библиографические описания книг, статей из периодических изданий, сборников краеведческой тематики, местных документов.
Материал группируется по следующим разделам:
- М1 Край у цэлым;
- М2 Мясцовыя органы ўлады і кіравання, іх дзейнасць. Грамадскае жыццё краю;
- М3 Прырода і прыродныя рэсурсы. Экалогія. Ахова прыроды;
- М4 Эканоміка краю;
- М5 Ахова здароўя. Медыцынскія ўстановы. Фізічная культура і спорт;
- М6 Культурнае будаўніцтва. Навуковае жыццё. Асвета. Друг. Рэлігія;
- М7 Мастацтва. Край у творах мастацтва;
- М8 Літаратурнае жыццё. Край у мастацкай літаратуры. Фальклор;
- М9 Гісторыя, этнаграфія, археалогія краю.
Ведется с 1970 года. Доступна для самостоятельной работы читателей в читальном зале центральной библиотеки.
Картотека заглавий произведений художественной литературы позволяет по заглавию художественного произведения найти его автора. Доступна для самостоятельной работы читателей на абонементе центральной библиотеки.
Картотека аудиовизуальных и электронных документов – включает библиографические описания видеокассет, электронных документов, компакт-дисков. Материал расположен по жанрам: любовный роман, детективы, фантастика, приключения. Доступна для самостоятельной работы читателей в отделе коммерческого фонда центральной библиотеки.
