Усе казкі родам з дзяцінства. Яны існавалі яшчэ з спрадвечных часоў. Доўгімі вечарамі, у цёплым хатнім коле, дзеці, затаіўшы дыханне, зачаравана слухалі, як мама ці бабуля чытала ўпадабаную казку. Бо нездарма ж казкі любяць усе - і дарослыя, і дзеці. Вясёлыя і павучальныя, казкі з'яўляюцца вернымі спадарожнікамі дзіцяці на яго жыццёвым шляху.
10 лютага ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для маленькіх аматараў казак прайшла гульня - віктарына “Мы героі казак, адгадайце без падказак!”. На мерапрыемства запрасілі вучняў 1-га класа СШ №1. Разам з бібліятэкарам дзеці пагрузіліся ў чароўны свет казкі: успаміналі казачных герояў, з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, разглядалі кнігі і часопісы. Мерапрыемства прайшло весела і захапляльна. Дзеці лёгка справіліся з усімі заданнямі віктарыны. У канцы сустрэчы прысутныя з задавальненнем паглядзелі прэм'еру лялечнага спектакля “Бесклапотны зайка”. Казачнае падарожжа атрымалася цікавае і пазнавальнае. На мерапрыемстве прысутнічала 17 чалавек.
ДЛЯ АМАТАРАЎ КАЗАК!
Опубликовано в
Новости отдела детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1403-dlya-amatara-kazak#sigProId502a524cca
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1403-dlya-amatara-kazak#sigProId502a524cca