У гэтым годзе свой васьмідзесяцігадовы юбілей сустрэў пісьменнік Мікола Чарняўскі. Мікалай Мікалаевіч – лаўрэат літаратурных прэмій імя Янкі Маўра, Васіля Віткі, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”. Выдатнік народнай асветы і выдатнік друку Беларусі. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 80 гадоў Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі прысвяціў творчасці 65! За гэты час творчы ўраджай аўтара — амаль шэсць дзясяткаў кніг, якія даўно сталі неад’емнай часткай дзіцячых кніжніц і сямейных бібліятэк. Аўтар не абмяжоўвае сябе ў жанрах, піша для дарослых і дзяцей. Працуе плённа і рупліва, каб перадаць свае веды.
Паважаныя чытачы! Запрашаем вас бліжэй пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка.
Приятного просмогра!