Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

МЫ ЎСЕ РОЗНЫЯ, МЫ ЎСЕ РОЎНЫЯ!

Талерантнасць як ніколі раней важная ў сучасным свеце, бо ўсе мы і тыя, хто нас акружае, па-сапраўднаму шчаслівыя, калі разумеем, што наша жыццё мае каштоўнасць не толькі для нас. А як і ўсякае выхаванне, выхаванне талерантнасці трэба пачынаць з дзяцінства. Менавіта таму 31 студзеня чарговая сустрэча з удзельнікамі клуба “Неугомонные детки” была прысвечана дабрыні і цярпімасці. Бібліятэкары аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры распачалі сустрэчу – дыялог “Мы ўсе розныя, мы ўсе роўныя” пытаннямі “Што для вас значыць талерантнасць?”, “Якія якасці вы разумееце пад талерантнасцю?”, “Як вы думаеце, чаму яна так актуальная ў цяперашні час?”. Затым бібліятэкар пазнаёміла рабят з паняццем “Талерантнасць”, распавяла ім пра асноўныя рысы талерантнай асобы, пра талерантныя паводзіны: павагу адзін да аднаго, да звычаяў, традыцый і культуры розных народаў, талерантныя адносіны аднакласнікаў паміж сабой.
Актыўна дзеці ўдзельнічалі ў займальных гульнях: “Кветка талерантнасці”, “Чароўная далонь”, “Калі ласка”, “Давайце павітаем адзін аднаго”. Таксама школьнікі ўважліва паслухалі і абмеркавалі прытчу “Ладная сям’я”, верш “Розныя ёсць дзеці”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паглядзелі відэаролікі аб талерантнасці “Мы разам”, “Здзекам – не” і “Добры свет”. Пасля чаго ўсе разам успомнілі аб сваіх добрых справах, і добрых учынках сваіх таварышаў.

Галерея изображений

Вверх