Вельмі важна навучыць сучасных дзяцей з павагай ставіцца да роднай мовы, а таксама на ёй размаўляць. Беларуская мова ўваходзіць у наша жыцце з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў, а працягваем знаёмствам з беларускімі пісьменнікамі і паэтамі.
18 і 24 студзеня бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасіла маленькіх выхаванцаў дзіцячых садкоў № 1 і № 2 горада Гарадка ў казачную вандроўку па творчасці М. Чарняўскага “Пісьменнік з краіны дзяцінства!”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла маленькіх беларусаў з кніжнай выставай “Чароўны свет паэзіі”, прысвечанай да васьмідзесяцігоддзя пісьменніка. Падчас казачнай вандроўкі прысутныя даведаліся аб жыцці і творчасці паэта, жанравай разнастайнасці яго твораў. Дзеці з задавальненнем слухалі вершы пісьменніка “Васілёк”, “Капялюш”, урыўкі з апавяданняў “Незвычайны слоўнік”, “Як Мікітка сукенку з’еў”, казку “Лясны хутар і дзіва - камп’ютар”, адгадвалі аўтарскія загадкі, гулялі ў беларускія гульні “Знайдзі сваю хатку”, “Міхаськін лапаць”, “Перадай капялюш”. Завяршальным акордам мерапрыемства стаў прагляд лялечнага спектакля па творы У. Ягоўдзіка “Вясёлы звярынец”.
ПІСЬМЕННІК З КРАІНЫ ДЗЯЦІНСТВА!
Опубликовано в
Новости отдела детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1392-pismennik-z-krainy-dzyatsinstva#sigProIdbab03713cb
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1392-pismennik-z-krainy-dzyatsinstva#sigProIdbab03713cb