Стары Новы год да гэтага часу з'яўляецца адным з любімых святаў, а надыходзіць ён у ноч з 13 на 14 студзеня.
12 студзеня 2023 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў сярэдняй групы дзіцячага садка №2 адбылася навагодняя гульнявая праграма “Ох, гэты Стары Новы год!”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў праграмы са звычаямі і традыцыямі святкавання Старога Новага года і калядак. Дзеці даведаліся, што гэта быў важны час для ўсіх, асабліва для земляробаў. Свята было звязана з абрадам абсявання, які павінен быў заклікаць поспех, залагодзіць будучы ўраджай. У дамах шчодра раскідвалі збожжа, спявалі, танчылі, жадалі адзін аднаму багацця і ўдачы. Юныя госці бібліятэкі прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах “Без чаго не бывае Новага года”, “Навагодняя шкатулка”, “Навагодні маскарад”, “Ведзьміна мяцёлка”, “Навагодні аўкцыён”, “Вуснамі немаўля”, “Дзве лепш, чым адна”. Самыя актыўныя ўдзельнікі падчас гульні “Забяры падарунак” атрымалі навагоднія сюрпрызы. Напрыканцы мерапрыемства дзеці з вялікім задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль “Навагоднія прыгоды Калабка”
Мерапрыемства пакінула шмат прыемных уражанняў і станоўчых эмоцый.
«ОХ, ГЭТЫ СТАРЫ НОВЫ ГОД!»
Опубликовано в
Новости отдела детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1383-okh-gety-stary-novy-god#sigProIddd2c17b3e8
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1383-okh-gety-stary-novy-god#sigProIddd2c17b3e8