Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Рамёствы

Кавальства вядома ў нашым краі з часоў жалезнага веку. 3 жалеза выкоўвалі рэчы гаспадарчага і бытавога прызначэн-ня. У кузнях выконвалі такія віды работ, як коўка дэталяў транспартных сродкаў (калёс, санак, вазкоў, брычак), выраб сельскагаспадарчага інвентару (сярпоў, саш-нікоў, матык), слясарнага і сталярнага інструменту (сякер), прылад хатняга ўжытку (секачоў, крукоў, віл), прыстасаванняў для пабудовы і аснашчэння жылля (завесы, клямкі, замкі) і інш.

У Верамееўцы ў пачатку XX ст. жыла сям'я Кузняцовых, члены якой былі кавалямі. Знакамітымі кавалямі былі Давід Бас (г. Гарадок), С.А.Вараб'ёў (в. Даўгаполле), Максімаў (в. Ціты). Д.Л.Шкрэдаў з хута-ра Бадзяі меў сваю кузню, якая зберагалася да 70-ых гадоў XX ст. Г.П.Лук'янава з в. Аніські землякі ўспамінаюць як добрага каваля і цесляра. У фондах Гарадоцкага музея захоўваюцца вырабы мясцовых майстроў (падковы, клямкі, ухналі і г.д.).

Кавальства — рамяство спадчыннае. Кузні былі ў многіх вёсках, у Гарадку ў 1898 г. было 12 кавалёў, 6 рабочых і 7 вучняў. Кузня ўяўляла сабой драўлянае збу-даванне з земляной падлогай, з горнам і кавадлам. Кавальства было пашырана ў раёне доўгі час, а патрэба ў вырабах і справе каваля існуе і зараз.

Гарбарства — рамяство па вырабу скуры для пашыву абутку. Сыравінай служыла скура быкоў, цялят, кароўялавак, авечак, коз. Працэс вырабу скуры складаўся з падрыхтоўчых аперацый, дублення і апрацоўкі. Апрацоўка ўключала фарбаванне,пакрыццё тлушчам, глянцаванне, струганне, мяцце. Гарбарні былі невялікімі. Там працаваў гаспадар і члены яго сям'і.

У наш час яшчэ ўспамінаюць знакамітых шаўцоў П.І.Калбанава (в. Беразнякі), Антона Якіменку (в. Лажані), І.П.Еўдакімава (г. Гарадок). Апошні жыў на вуліцы Лугавая, яго майстэрства было ацэнена сучаснікамі: заказаў было шмат, а калі пісалі да яго, то вуліцу маглі не ўказваць, а проста стаяла замест адраса: «Гарадок, Івану Пятровічу». Ліст майстар заўсёды атрымліваў. Настаўнікам яго ў шавецкай справе быў жыхар з Невельскай вуліцы Канстанцін Яфрэмаў.

Для працы стальмахоў патрабаваліся бяроза, дуб, вяз, клён. У пачатку XX ст. гэта рамяство было ў нас вельмі пашырана. Брукаванае пакрыццё шашы патрабавала не толькі добра падкаванага каня, але і добрых калёс і палазоў. Калёсы купляліся ў стальмахоў, бо для іх вырабу патрэб-ны былі спецыяльныя інструменты: такар-ны станок, гбала, колесня. Гэтае рамяство патрабавала і кавальскіх навыкаў.

Майстры-сталяры спецыялізаваліся па вырабу прадметаў мэблі, аконных рам і аканіц, дзвярэй, ліштваў, карнізаў, дахавых матэрыялаў. Яны ж выраблялі інвентар, транспартныя сродкі, сохі, бароны, вілы, цапы, граблі, дэталі кроснаў. 3 драўніны вольхі і бярозы рабілі лыжкі, кухонныя паліцы. Дуб і ясень выкарыстоўвалі на абсаду, з клёну рабілі інструменты для рамеснікаў.

Сукнаробства — адзін з відаў занят-каў і хатняга рамяства па вырабу сукна, з якога шылі верхняе мужчынскае і жано-чае адзенне, шапкі. Сыравінай служыла воўна. Майстры валюшнага рамяства рабілі валёнкі, сукно. Белы колер сукна ў нас быў традыцыйным. Спецыяльна вырабляўся лямец для хамутоў і сядзелак.

Пазней узніклі рамесныя майстэрні, якія займаліся апрацоўкай воўны (часаннем, мыццём) і валюшнай вытворчасцю. Зараз у многіх вёсках збярогся гэты род занят-каў. Лёгкія і прыгожыя валёнкі робяць майстры ў нашым раёне. У пачатку XX ст. асабліва прыгожыя валёнкі рабілі на ву-ліцы Кладбішчанскай у Гарадку, вёсках Обалі, Тросніцы, Антоненках, Седунах. За-раз гэты промысел адраджаецца, працуюць майстры па вырабу валёнак у Гарадку, Вархах.

Матэрыялы для пляцення былі разнастайныя: лён, лаза, чарот, лыка, карані дрэў, бяроста, скура, салома, пянька, лучына, стружкі, ніткі, дубцы арэшніку, ядлоўцу, рабіны, чаромхі. Выраблялі майстры пляцення кошыкі, рыбалоўныя снасці, посуд, карабы, мэблю, сявенькі, шкатулкі, цацкі, брылі, аплётку для ганчарных вырабаў, лапці, паясы, кублы, калыскі.

3 саломы рабілі кошыкі, сявалкі, скрыні, кублы, павукоў. Саламяныя павукі рабіліся, паўспамінахЯ.Ф.Дзям'яненкі, «у полі, калі жывёла адпачывала». Яны былі і абя-рэгамі, і сімваламі дабрабыту. Найбольш распаўсюджаная ў нас форма павукоў — аб'ёмна-рамбічная. 3 кірмашу прывозілі прыгожыя саламяныя скрыначкі. Сявалкі рабіліся з саломы, як і вялікія кублы. Салома перапляталася пры іх вырабе лазой, пянькою, ільном.

Сучасныя майстры саломапляцення засвоілі традыцыйную тэхніку вырабаў гэтых рэчаў і пашырылі іх віды. Папулярнымі ў нас з'яўляюцца саламяныя пано, кветкі, упрыгожанні, падобныя на вяночак, абручы. Сучасныя майстры Гарадоччыны карыстаюцца прыёмамі спіральнага і пра-мога пляцення, выкарыстоўваюць розныя віды саломы (жытняй, пшанічнай, аўся-най).3 бяросты плялі звычайна кашалі для пераносу дарожных прыпасаў, рабілі ап-лётку для посуду. Так з'явіўся берасцень — пасудзіна, абвітая бяростаю.

Жарнасекамі называлі ў нашых мясцінах тых, хто вырабляў жорны. Гэтая рэч была ў сенцах амаль кожнай сям'і і выкрыстоўвалася для размолу невялікай колькасці збожжа. Мясцовыя каменячосы рабілі і прыгожыя каменныя ганкі. Такой сямейнай справай здаўна займаліся жыхары в. Марозава.

Шмат было майстроў на Гарадоччыне, якія добра валодалі некалькімі рамёствамі. С.А.Вараб'ёў (в. Даўгаполле) быў добрымцесляром і кавалём. Д.Л.Шкрэдаў (х. Бадзяі) мог выконваць усе кавальскія аперацыі. Пра яго ўспамінаюць і як пра знакамітага пчаляра, паляўнічага, рыбалова. Яго дом у Бадзяях быў упрыгожаны чучаламі цецерукоў. Ён рабіў адмысловыя лодкі. У Гарадку С.С.Амасовіч таксама валодаў некалькімі рамёствамі: быў ганчаром, цесляром, сталяром.

Частай з'явай у канцы XIX ст. стала адыходніцтва. Каб здабыць сродкі, сяляне вымушаны былі шукаць працу ў гарадах. Нашы землякі ў тыя часы наймаліся на лесасплаўныя, дарожна-будаўнічыя, сельскагаспадарчыя работы, на заводы Пецярбурга. Пры гэтым селянін пастаянна вяртаўся да свайго месца жыхарства. Гонка плытоў у Рыгу патрабавала плытагонаў, у перыяд навігацыі сплаўляўся лес у раку Заходнюю Дзвіну з Межанскага краю.

Лічыліся суднаходнымі рэкі Мяжа і Каспля. Сплаўнымі былі Обаль і Лужаснянка. 3 Белага Мяжою ў Дзвіну, а адтуль у Рыгу сплаўлялі збожжа. Па рацэ Мяжа хадзілі баркі с грузам ад 8 да 10 тон. Сплаў малых барак і плытоў з грузам прадаўжаўся з красавіка да чэрвеня. Па рацэ Обаль лес сплаўляўся ў Полацк і Рыгу. Гэты лес і дровы падвозіліся да лесасплаўных пунктаў, возка лесу была самым распаўсюджаным адыходніцкім заняткам. Так, у 1896 г. у павеце возкай лесу займаліся 1678 чалавек, гонкай лесу на плытах — 797, высечкай лесу — 858. Плытамі дастаўлялі лён, драўляны посуд, цэглу, збожжа, сала, смалу, паташ, яблыкі. Лясны матэрыял нарыхтоўвалі ў асенне-зімовы перыяд, дастаўлялі яго да рачных прыстаняў, на берагі рэк, складвалі ў штабелі. Вясной пачынаўся сплаў плытамі ці россыпам. Кіравалі плытом вёсламі або шастамі. Калі плыты былі невялікія, імі кіра-валі 2 — 3 плытагоны. Россыпам лес сплаўляўся па невялікіх рэках. Каб затрымаць сплаўлены россыпам лес, рэкі перагароджвалі ланцугамі з бярвення. 3 1920 г. аб'ём лесасплаву скараціўся.

У XIX ст. у жыхароў нашых мясцін існавалі іншыя адыходніцкія промыслы, якія былі звязаны з апрацоўкай лесу. Гэта выраб паташу, смалы, дзёгцю, драўнянага вугалю, нарыхтоўка будаўнічага лесу і дроў.Адным з заняткаў, якія непасрэдна патрабавалі, каб селянін доўгі час працаваў не на сваім полі, быў паташны промысел. Мэтай гэтага занятку было атрыманне паташу, шчолачнай солі, якая ў XIX ст. шырока выкарыстоўвалася для вырабу шкла, мыла, фаянсавай палівы, для мыцця воўны, адбельвання і фарбавання тканін, ачысткі сукна. Паташ выкарыстоўваўся таксама ў кандытарскай вытворчасці і фармакалогіі. Сыравінай для вытворчасці служыў попел з хваёвых і лісцевых парод дрэў, папараці і інш. У XIX ст. паташня мела кадоўню, кацельню, гартоўню. Выпаль-валі попел у ямах, кучах, з галля, хмызня-ку. 3 1 куб. м вязу атрымоўвалі 0,76 кг паташу, з лазы — 0,63 кг, ліпы — 0,5 кг. Больш за ўсё паташу атрымоўвалі з клёну, вязу, ліпы. Пры спальванні дубу выраблялі такую колькасць попелу, як і з вязу, але паташу выходзіла ў 2 разы менш. Менш за ўсё давалі паташу елка і сасна, таму знішчаліся ў першую чаргу лісцевыя лясы.

Паташні звычайна размяшчаліся ў лесе, дзейнічалі болып за 200 дзён у год. Працэс атрымання паташу з попелу быў працаёмкім: вышчалочванне попелу, выпарванне шчолаку, ачыстка паташу. Яшчэ трэба было нарыхтаваць матэрыял для спальвання, пабудаваць печы, нарабіць чаноў, нарыхтаваць клёпкі, падвесці ў пабудовы паташні ваду па спецыяльных жалабах. У кадоўні стаялі вялікія чаны, кадкі, карыты. Попел прамываўся вадой і асаджваўся шчолак. Потым гэты састаў выпарвалі і гартавалі. Атрымоўваўся парашок белага колеру (вуглякіслы калій). Паташная вытворчасць патрабавала знатакоў такіх прафесій, як папяляры (яны выпальвалі попел у ямах, кучах), клёпачнікі (нарыхтоўвалі клёпкі), карытнікі (вышчалочвалі попел), палівачы (выпарвалі шчолак). Не-абходнымі былі возчыкі, конюхі, кавалі, бондары, цагельнікі, калеснікі. Іх называлі агульнай назвай — буднікі. Найбольш цанілася праца палівачоў, бо яны займаліся галоўнай справай на вытворчасці. Ад іх патрабавалася высокая кваліфікацыя і майстэрства, бо ад гэтага залежала якасць паташу.Спецыялістаў наймалі, аддаючы перавагу кваліфікаваным і працавітым. Рабочыя жылі побач з вытворчасцю ў паўзямлянках, у пабудовах самой вытворчасці або ў бліжэйшых вёсках.

Паташні не маглі функцыянаваць працяглы час на адным месцы. Па меры выкарыстоўвання рэсурсаў яны пераносіліся ў іншую частку лесу. Некаторыя населеныя пункты, размешчаныя побач з такой вытворчасцю, атрымоўвалі звязаную з ім назву. Па ёй можна бы ло вызначыць і знаходжанне паташняў.

На тэрыторыі Гарадоцкага раёна існавала вёска Будніца (Гуркінскі с/с). Вёскі з назвай Паташня існуюць і зараз (у Межанскім і Першамайскім с/с). У Полацкай губерні такіх населеных пунктаў было шэсць, пры гэтым толькі ў двух паветах: Гарадоцкім і Суражскім. Гэта даказвае традыцыйнасць промыслу для нашай тэрыторыі.

Паташ у вялікіх колькасцях вывозіўся. На заходніх рынках рускі і беларускі паташ лічыўся лепшым. Заняпаў промысел у пачатку XX ст., бо ў другой палове XIX ст. пачалі вырабляць мінеральны паташ з калійных солей, павялічыўся аб'ём лесанарыхтовак і экспарт таварнай драўніны.

Крашаніна

«Крашанінаю завецца друкаванне малюнкаў на тканінах пры дапамозе асобных драў-ляных дошчак, што маюць на сваёй паверхні рэльефны малюнак. Крашаніна можа быць умоўна аднесена да галіны сялянскага малярства, да якога належыць роспіс, вышыўка, анталяжы і крашаніна. Крашаніна — своеасаблівая сялянская творчасць, што імкнецца выражаць графічныя мэты. Малюнак крашаніны павінен быць дэкарацыйным, ухіляючыся рэалістычнай трактоўкі і разам з тым падкрэсліваючы двухмернасць паверхні тканіны...». У Віцебшчыне майстроў гэтай справы звалі«сінельнікамі», красілыпчыкамі і набойшчы-камі...У м. Гарадку працаваў толькі адзін саматужнік — «сінельнік» (родам з Цвярской губ.) Шутаў, які меў невялічкую майстэрню і працаваў адзін, без наймітаў. Майстэрня зачынілася з пракладкаю чыгункі Ленінград — Віцебск.

Фурман І.П. Крашаніна.

Выданне Віцебскага акруговага таварыства

краязнаўства. 1925. С. 11 — 18.

Шоўкам лён!

Лён у XIX —XX стст. адыгрываў важную ролю ў жыцці насельніцтва нашага краю. Таму прадпрымаліся крокі для паляпшэння яго гатункаў і ўраджайнасці. Выкарыстоўваліся ўгнаенні, заводзіўся і рэалізоўваўся сорт ільну-даўгунцу, пачалі выкарыстоўвацца новыя прылады працы для яго апрацоўкі і вырошчвання.Яшчэ ў 30-ыя гг. XX ст. у в. Каверзіна можна было пачуць прывітанне: «Шоўкам лён!»

Лён шмат даваў жыхару Гарадоччыны, але ж колькі турбот і працы патрабавалася, каб ільняная нітка лягла ў адзенне ці прыгожы ручнік. Калі сеялі лён, трэба было не толькі добра ўзараць і забаранаваць поле, але яшчэ чакухай уручную разбіць камы, зберагчы поле ад птушак, пустазелля і шкоднікаў. Калі ж лён адцвітаў, трэба было «браць». Бралі лён у жніўні, баяліся, каб не перастаяў. Ставілі снапы ў бабкі, пасля аббівалі ці абрывалі галоўкі пры дапамозе валька ці нажа. Лён рассцілалі або мачылі ў вадаёмах. Часта гэта дрэнна ўплывала на рыбу.

Настаўнік Невельскага павятовага вучылішча Пётр Катлоўскі назіраў, як на Віцебшчыне высушваюць лён на роўных і чыстых лугах, а дасушваюць у асецях ці лазнях, не выкарыстоўваючы для сушэння сасновых і бярозавых дроў, бо іх дым псуе валокны. Пасля сушкі, трапання і мяцця яго чэшуць, падбіраюць пад адзін колер і звязваюць у вязкі (пукі), якія важаць каля 25 фунтаў. Такі лён ішоў на продаж у Рыгу. Лён, які ўрадзіўся кароткім, звязвалі ў снапы, не замочвалі, а клалі разам з галоўкамі для сушкі на жэрдкі.Потым малацілі і рассцілалі на 25 — 35 дзён па пожнях. Затым яго апрацоўвалі і выкарыстоўвалі для патрэб сям'і.

Прадзеннем ільну займаліся жанчыны з лістапада па сакавік. 3 7 — 8 гадоў дзяўчынкі ўжо атрымлівалі няякаснае валакно для навучання гэтай справе. Праз год-два ім давяралі кужаль, з якога рабіліся тонкія тканіны. Кудзеля прывязвалася да прасніцы, якая ставілася на лаву, а папрадуха садзілася на донца. Нітку скручвалі амаль да канца XIX ст. на верацяне. Так часта нашы бабулі ўжывалі гэтае слова, што яно ўвайшло ў прымаўку: «круціцца, як верацяно». У наш час, у пачатку 1990-ых гадоў, даводзілася бачыць у в. Антоненкі Халамерскага сельсавета, як добра валодаюць і нашы сучасніцы драўляным верацяном.

У XX ст. у сялянскім побыце распаўсюджана была самапрадка. На тэрыторыі раёна сабраны і ўвайшлі ў калекцыю раённага музея самапрадкі, стаякі і лежакі. Прасніца для калаўрота выглядае, як невялікая лапатачка, яна ўстаўляецца ў спецыяльную адтуліну ў самапрадцы. Самапрадка складаецца з кола, педалі, прадзільнага апарата. За зіму трэба было на вялікую сям'ю выткаць да 150 метраў тканіны. Спрадзеныя ніткі праходзілі складаны шлях. 3 верацён ці прасніц іх з дапамогай матавіла перамотвалі ў маткі. Цікава, што ў вёсцы Обаль у 1991 г. на гарышчы старога дома было знойдзена амаль па дзесятку матавілаў, нітоў, бёрдаў. Відаць, там ставіліся не адны кросны.

Ніткі мылі і фарбавалі. У другой палове XIX ст. выкарыстоўвалі часцей за ўсё фарбы, якія атрымоўвалі з раслін. Нашы старэйшыя зямлячкі ўспамінаюць, што рабілі для афарбоўкі льняной пражы адвар з кары дуба, ясеня, крушыны і інш. Пазней фарбы купляліся ў крамах ці ў вандруючых гандляроў.

Выраблялася тканіна на кроснах, якія мелі апорны каркас (ставы), на якіх мацаваліся навоі (для асновы і тканіны); ніты, бёрды з набіліцамі для прыбівання ўтку; панажы, кацёлкі. Аснову часалі драўляным грэбенем і накручвалі на навоі. Для ўтварэння зева ў аснову прапускалі дзве вузкія «чыноўныя» дошчачкі, якія перасоўвалі па меры накручвання асновы. Затым накідвалі аснову ў ніты. Тут парадак дзеянняў залежаў ад узору будучай тканіны.

Дзякуючы доктару мастацтвазнаўчых навук М.С.Кацару мы ведаем імёны мясцовых ткачых і вышывалыычыц старэйшага пакалення. Гэта Паўхлебава (в. Забу-мер'е), А.Савянок (в. Козіна), В.Таляронак (в. Малажоны), Д.Балабошка (в. Бесава), Дзімітрава (в. Азёркі). Шмат цудоўных тканін зрабіла М.Ф.Шпакава (1887 —1987 гг., в. Вархі).Гарадоцкія ткачыхі на кроснах выраблялі ажурныя тканіны. Такое ткацтва шы-рока бытавала ў канцы XIX — пачатку XX ст.

Ажурныя тканіны выконваліся з лепшых гатункаў ільну і выкарыстоўваліся для вырабу фіранак і полагаў для ложкаў. У 40-ыя гг. XX ст. гэтыя тканіны страцілі сваё утылітарнае прызначэнне, але нейкі час яшчэ ўжываліся ў сялянскім быце ў якасці дэкаратыўных ручнікоў, абрусаў, полагаў, посцілак, фіранак. У Беларусі ажурнае ткацтва атрымала распаўсюджанне ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх раёнах Віцебскай вобласці: Аршанскім, Сенненскім, Бешанковіцкім, Лёзненскім, Гарадоцкім.

Каб пража і даматканае палатно былі белымі, валі, выбівалі пранікам на рэчцы, паласкалі, затым рассцілалі на роснай траве пад сонцам. Такі спосаб бытаваў да сярэдзіны XX ст. Натканае палатно захоўвалі спачатку ў кублах, потым у куфрах, якія ў нашай мясцовасці называюцца сундукамі. Сям'я з в. Моненкі перадала такі сундук для аддзела этнаграфіі ў Гарадоцкі музей. У куфрах зберагаліся рэчы для пасагу. У другой палове XIX ст. дзяўчына павінна была выткаць абрусы, ручнікі, палатно для пасцелі, нашыць некалькі жаночых і муж-чынскіх кашуль, наткаць ці сплесці шмат паясоў. У XX ст., ды ўжо ў канцы і XIX, этнографы заўважаюць (М.Я.Нікіфароўскі), што для пасагу абавязкова рыхтаваліся толькі абрусы, ручнікі і паясы, астатняе ўжо можна было купіць ці пашыць з купленых тканін. Але звернемся да тых трубак палатна, якія зробяць жанчыны за зіму. Не ўсе з іх апынуцца адразу ў сундуку. Частку з іх звязуць у Гарадок, у майстэрні саматужніка сінельніка Шу-тава, зробяць крашаніну (сінельку), або набіванку (в. Ісачкава Межанскага с/с), зробяць палатно сінім і на ім белыя геаметрычныя або раслінныя ўзоры. 3 на-біванкі насілі хусткі, спадніцы. Рабілі з яе коўдры. Майстэрня зачынілася з пабудо-вай чыгункі.

Асноўнымі прадметамі дамашняга вырабу заставаліся ў пачатку XX ст. паясы, ручнікі, абрусы. Абрусы былі паўсядзённымі і абрадавымі. Абрадавыя абрусы вы-карыстоўваліся на вяселлі, ішлі на пасаг. Абрадавы абрус браўся ў час памінак на магілы родных. Лепшага ручніка, чым ільняны, не знайсці. Яго палатно, як абрадавая рэч, ішло на набожнікі (ручнікі для чырвонага кута), больш грубыя і доўгія служылі ўціральнікамі, якімі карысталася сям'я.

Ручнік з'яўляецца дэталлю многіх рытуалаў, абрадаў нашай мясцовасці. У час хрэсьбін, вяселля, пахавання ручніку адводзіцца асаблівае месца. Арнаментуюцца ручнікі багата. Ромба-геаметрычныя ўзоры былі пераважаючымі па колькасці на рубяжы XIX —XX стст. Паступова набываў усё болыпую папулярнасць раслінны арнамент, канцы ручнікоў упрыгожвалі карункамі, плеценымі з нітак, вязанымі на прутках, вышыўкай. Існуе і вышыўка па гатоваму ўзору.

У Гарадоцкім краязнаўчым музеі захоўваецца вялікая калекцыя з вынікаў працы клапатлівых рук былых жыхароў нашых мясцін: тут 78 ручнікоў, 75 з іх — саматканых ільняных, 16 посцілак, 31 абрус, 31 пояс.

3 ільну і воўны вырабляліся ў нашай мясцовасці і паясы. Узоры рабіліся ў вы-глядзе грабеньчыкаў, палосак, ромбаў, крыжыкаў. Ткачыхі паясоў у нашай мясцовасці выкарыстоўвалі розныя тэхнікі іх вырабу, але найбольш старыя паясы ткалі на ніту. На поўначы раёна знойдзены паясы, выкананыя ў тэхніцы пляцення. Ільняная нітка з канаплянай (пяньковай) выкарыстоўва-лася пры сеткаванні.

Шырока выкарыстоўвалася льна семя і алей, выціснуты з яго. Ільняное семя было сродкам для прыпарак і паслабляючым. Алей прымянялі жывапісцы. Насельніцтва раёна традыцыйна шырока займалася ільнаводствам. У 1907 г. пад ільном было 9,7% плошчы ўсіх пасеваў, ён высяваўся часцей за ўсё пасля жыта, выкарыстоўва-лася пры яго апрацоўцы толькі ручная праца. Але меліся на пракатных складах і ў продажы трыеры для льнянога семя, ільнамялкі двухвальная ацэнь-ваць можна па 50 кап.

У той час былі і трохвальная. Лён прыцягваў да сябе ўвагу аграномаў. Каб увесці сорт пскоўскага даўгунцу, семя куплялі ў Порхаўскім раёне.

Ганчарста Ганчарства як выраб з гліны прадметаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння зарадзілася пад час неаліту. Са з'яўленнем ганчарнага круга вылучылася як рамяство. У XIX ст. фармовачную масу рабілі шляхам яе пластыч-ный апрацоўкі. Пасля фармавання на ган-чарным крузе посуд абпальвалі. У XIX — пачатку XX ст. у весках ганчарства было пабочным ад земляробства промыслам і базіравалася на сямейнай працы, а ў гарадах спалучалася з наёмнай. Вясковыя рамеснікі прадавалі або абменьвалі вырабы на збожжа. Ганчарства на тэрыторыі раёна заўсёды было адным з самых запатрабаваных промыслаў. Вось як апісвае гарадоцкую кераміку адзін з вядомых даследчыкаў-этнографаў Я.М.Сахута:

Найбольшага развіцця промысел дасягнуў у XIX — 1-ай палове XX ст. Чырвонагліняная паліваная і непаліваная кераміка гаснадарчага прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, глякі, вазонніцы, міскі) вызначаецца простымі пластычнымі формамі з мякка апрацаванай паверхняй, светлы тэракотавы колер якой падкрэсліваецца маляўнічымі падцёкамі палівы фіяле-тава-карычневага колеру. Калекцыі зберагаюцца ў Дзяржаўным музеі БССР, Музеі старажыт-набеларускай культуры ІМЭФ АН БССР. (Этнаграфія Беларусі. Мн., Найбольшага развіцця промысел дасягнуў у XIX — 1-ай палове XX ст. Чырвонагліняная паліваная і непаліваная кераміка гаснадарчага прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, глякі, вазонніцы, міскі) вызначаецца простымі пластычнымі формамі з мякка апрацаванай паверхняй, светлы тэракотавы колер якой падкрэсліваецца маляўнічымі падцёкамі палівы фіяле-тава-карычневага колеру. Калекцыі зберагаюцца ў Дзяржаўным музеі БССР, Музеі старажыт-набеларускай культуры ІМЭФ АН БССР. (Этнаграфія Беларусі. Мн., 1989. С. 141.)

Выраблялі з гліны латкі, міскі, карчагі, гарлачы, жбанкі, дваёнышы, траёнышы, гліняныя цацкі. 3 сярэдзіны XIX ст. вясковыя майстры засвойваюць тэхніку пакрыцця керамікі глазуравай палівай, гэта паліва надавала гарадоцкім вырабам ружова-карычневы колер. Гарадоцкія вырабы адрозніваюцца зграбнымі вертыкальнымі формамі. Паўночныя часткі раёна карысталіся керамікай з вёскі Калдобкі Невельскага раёна. У адрозненне ад гарадоцкай гэта кераміка мела раўнамерны карычневы колер, паліва была празрыстая, нанесеная роўна, без пацёкаў. У Гарадоцкім музеі знаходзяцца вырабы майстроў з вёскі Калдобкі, імі карысталіся жыхары вёскі Антоненкі і іншых населеных месц сучасных Халамерскага і Віраўлянскага сельсаветаў.

Адным са старэйшых ганчароў нашых мясцін з'яўляецца Сцяпан Сідаравіч Амасовіч (1889 — 1968). Ён нарадзіўся, жыў і працаваў у Гарадку на вуліцы Кладбішчанскай (за-раз Лугавая). Яго бацькі мелі ўчастак зямлі ізаймаліся ганчарствам. У сям'і, дзе рос Сця-пан Сідаравіч, было 5 дзяцей, чацвёра мелі ган-чарныя навыкі, старэйшы, Сцяпан, вучыў сваіх братоў Ягора, Кліма, Мікалая рамяству. Сцяпан Сідаравіч яшчэ ў маладосці адкрыў невялікую ганчарную майстэрню, дзе працаваў адзін, вырабляў жбанкі, глякі, цацкі-свістулькі ў вы-глядзе птушак, бочачкі (сярод іх былі вырабы ёмістасцю да 20 літраў), гаршкі, талеркі. Посуд меў лёгкія формы. Некаторыя яго вырабы былі настолькі трывалымі, што ў іх можна было гатаваць ежу ў печы.

У 1930-ыя гады С.С.Амасовіч стаў членам ганчарнай арцелі ў Гарадку. У часы Вялікай Айчыннай вайны працаваў дома, і сям'я мяня-ла ганчарныя вырабы на прадукты. Пасля вайны, да 1953 г., Сцяпан Сідаравіч працаваў у Гарадоцкім ганчарным цэху, дзе быў старшым майстрам і перадаваў ганчарныя навыкі. Ён вучыў рамяству В.І.Семянкова, які нарадзіўся ў вёсцы Вайханы, працаваў у Гарадоцкім ганчарным цэху і стаў адмысловым майстрам. Яго творы вызначаюцца прастатой, некаторай шурпатасцю паверхні ручкі і донца.

Ганчарная арцель утварылася ў Гарадку ў 1930-ыя гг., яна стала вытворчым цэ-хам райпрамкамбіната, потым раённага камбіната бытавога абслугоўвання, затым адносілася да Віцебскага аб'яднання «Будаўнік». У 1993 г. цэх быў закрыты. Узнавіў ён сваю дзейнасць у 1999 г. Старэйшымі гарадоцкімі майстрамі і работнікамі ганчарнага цэха былі К.Я.Куксінскі і ган-чар Альхоўка. Арганізацыйнай дзейнасцю цэха займаліся Шалкоўскі і Захараў. У лепшыя свае гады арцель мела 5 коней, адну машыну-палутарку. У Гарадку цэх называлі проста «ганчаркай». Папулярнасцю карысталіся на выставах і ў продажы вырабы гарадоцкіх майстроў, іх адрозніваў тэракотавы колер, лёгкасць і прастата форм.

Адзін са знакамітых гарадоцкіх ганчароў — Уладзімір Іосіфавіч Татарыс  (1925 — 1986). 3 дзяцінства яго цікавіла гэта рамяство. 3 13 гадоў пачаў вучыцца ганчарнай справе. У ганчарным цэху Гарадка праца-ваў амаль 40 гадоў. У мастацкіх выставах удзельнічаў з 1970 г. Быў лаўрэатам 1-га і 2-га ўсесаюзных фестываляў народнай творчасці. Доўгі час у Віцебскай вобласці ён быў вядучым майстрам ганчарнай справы. Выкарыстоўваў У.І.Татарыс лепшыя дасягненні гарадоцкай керамікі. Яго творы вызначаюцца яркасцю палівы. Ім выкарыстоўвалася асобая тэхналогія абпальвання. Пры гэтым гарадоцкая чырвоная гліна надавала яго вырабам тэракотавы колер, фіялетава-карычневая паліва з пацёкамі рабіла керамікуасабліва маляўнічай. Формы яго твораў простыя, паверхня апрацавана мякка. Творы майстра карысталіся попытам у мясцовага насельніцтва. Многія з іх бытуюць і зараз выконваюць сваю функцыю. Так, у в. Паташня Першамайскага сельсавета амаль у кожным доме маюцца жбаны, вазоны, вырабленыя ў тэхніцы, характэрнай для г цца этага майстра. Зараз традыцыі старых майстроў зберагаюцца і адраджацца ў гуртках раённага Дома рамёства і фальклору.

Вверх