Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Традыцыйная культура рэгіёна

Вусная народная творчасць нашага краю — гэта невычарпальная крыніца ведаў, аптымізму, гумару. Жанры мясцовай вуснай народнай творчасці разнастайныя: прымаўкі, прыказкі, загадкі, прыкметы, легенды, паданні, быліны, забаўлянкі, казкі, замовы, пацешкі, заклічкі, прыгаворкі і інш. Вельмі шырокі пласт народнай культуры — песні і прыпеўкі.

Тэрыторыя Гарадоцкага раёна заселена носьбітамі паўночнабеларускіх гаворак. Наша мова вельмі блізкая да мовы жыхароў Куньінскага і Усвяцкага раёнаў Пскоўскай вобласці, Веліжскага раёна Смаленскай вобласці. Этнографы здаўна заўважылі гэта. А.М. Семянтоўскі ў 1872 г. пісаў, што ў Гарадоцкім павеце замест [ш] вымаўляюць [с], замест [ч] і [т] выкарыстоўваецца [ц] і замест [ф] — [х]. У 1895 г. гэта ж заўважыў і занатаваў М.Я.Нікіфароўскі. I ў нашы дні ў многіх вёсках можна пачуць «цыгун» замест «чыгун», «руцэшка» замест «ручэшка» (пасма льну пры яго ўбор-цы). Этнографамі запісана шмат дыялектызмаў. Яны і зараз адрозніваюць вусную мову жыхароў краю ад гаворак насельнікаў іншых беларускіх тэрыторый. А ў пачатку XX ст. аблокі называлі ў Гарадку булакамі, ластаўку — каршняком (в. Аўзейкава), сыраежкі — акубкамі (у Езярышчы).                                                                   

Роднае слова — гэта першае, з чым сустракаецца чалавек у жыцці. Старымі забаўлянкамі карыстаюцца ў нашых вёсках і да сённяшняга дня.

Ладкі-ладкі,

Паповы рабяткі,

Гарох малацілі,

Цапы паламалі,

За печ закідалі.

Поп зваліўся з печы,

Пабіў сабе плечы,

Папіха з палаць,

Пабілась аб краваць.

Курыца з паліцкі

Разбіла гаршчочкі-міскі,

Пятух з ямкі

Пабіў усе шклянкі.

(Запісана ад Сняжковай з в. Сілкі Прудніцкага с/с)

Высокай мастацкай формай, глыбінёй зместу вызначаюцца загадкі. Яны развіваюць кемлівасць, адлюстроўваюць жыццёвы вопыт людзей. Іх можна падзяліць па зместу на некалькі значных тэм: прырода і чалавек, гаспадарка і быт, культура, загадкі-жарты. Вось якія творы сабрала Н.А.Каніна ў в. Палешына: «У лес ідзе — дамоў глядзіць, дамоў ідзе — у лес глядзіць» (сякера за поясам), «Даўжэй клеці зашчэпка» (сарока). Вось прыкла-ды загадак, якія асабліва любяць жыхары в. Вярэчча: «Без чаго чалавек не можа жыць?» (без імя), «Якога дрэва болын у лесе?» (круглага), «Калі ідзеш па мосце, што пад нагамі?» (падэшвы), «Што лёгка падымеш, а далёка не кінеш?» (пух). Вось загадкі, запісаныя ў в. Палешына: «Пяць козак смокчуць стажок, а пяць у поле ідуць» (пальцы і кудзеля), «У аднаго парсюка два лычы» (начоўкі).

Захавалася шмат прыказак і прымавак. Некаторыя з іх звяртаюць нашу ўвагу на былы сацыяльны ўклад і гістарычныя падзеі і інш.: «Панскай работы не пераробіш», «Да Юр'я хлеба і ў дурня» (в. Палешына, запісана Н.А.Канінай), «Не адзін Гаўрыла ў Полацку» (в. Лажані), «Пану верна не служы, жонцы праўду не кажы» (в. Рудня), «Горка рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды йдуць» (Гарадок, запісаў Палескі ў 30-ыя гады), «Не той чарвяк, што мы ядзём, а той, што нас з'есць» (в. Седуны).

3 глыбіні стагоддзяў даходзяць да сучаснікаў памяркоўныя словы продкаў: «Які пень, такі і клін, які бацька, такі і сын», «Свайго добрага не хвалі і чужога дрэннага не заганяй», «Не выгаляй глазы на чужое» (так кажуць паўсюдна на Гарадоччыне), «Салому еш, а фасон дзяржы» (в. Астраўляны). У в. Хвошна запісана М.Я.Нікіфароўскім прыказка, якая нарадзілася не ад добрага жыцця: «Ніхто не відаў, як Бог напітаў, а калі хто і відзеў, дык не сабідзеў».

Цікавыя выслоўі бытуюць у Палешыне: «То не бяда, што ў жыце лебяда, няма больш бяды: ні жыта, ні лебяды», «На базары і бык цельны», «Лёгка бярэцца, ды цяжка аддаваць», «Сава не ўродзіць сакала» (в. Палешына, збірала Н.А.Каніна).

Асаблівую цікавасць выклікаюць прымаўкі і прыкметы каляндарнага года. Каляндар даўней сяляне вялі па святах, па іх вызначаўся тэрмін палявых работ. Па з'явах прыроды і назіраннях прадказвалі, якое будзе надвор'е. Але сустракаюцца і такія прыкметы, што лепей назваць забабонамі. Можа, так трэба назваць наступную прыкмету, прыведзеную ў кнізе «Очерки простонародного жнтья-бытья в Внтебской Белорусснн» М.Я. Нікіфароўскім у 1895 г., наўрад ці аднясеш яе зараз да метэаралагічных: «Еслн за ужлном все кушанья потреблены без остатка, то на другой день следует ожидать ведреной погоды, получнлнсь остаткн — погода будет ненастная (заурядная прнмета в с. Хвошне н Войханы, Городокскнй уезд)». Шырока бытуюць у нашай мясцовасці прыкметы і выслоўі-парады, многія з якіх даносяць вопыт продкаў:

На Саракі трэба сорак калоў ачасаць і сорак галышоў з'есці (в. Камета).

Навальніца на голы лес — да неўраджаю (в. Лажані).

Пашчасціць таму, хто на Благавешчанне ўбачыць бусла (в. Паташня).

Кукуе зязюля — добра, калі ў кішэні ёсць грошы (в. Паташня).

Чуецца голас продкаў у парадах, забараняючых якія-небудзь дзеянні: не абмятай ногі дзяўчыне, чакай дрэннага, калі цыбуля не збераглася за зіму, калі еў у лесе познія суніцы, калі насвістваў у хаце, калі варожыш у адзіноце, калі падаеш руку праз парог, ідзеш у лес на Узвіжанне (в. Янова, Обаль, Стадолішча, Прудок, г. Гарадок)

Запісаны краязнаўцамі і мясцовыя жарты, анекдоты мінулых гадоў:

—    Свацця, дай малака.

—     Карова не доіцца.

—   Дык тады дай хоць смятаны (в. Асраўляны). Во парсюк у мяне быў: праз парог не пералезе. А як прыйшлі калоць, дык ён у дзірачку пад парогам — шусь (в. Астраўляны).

—     Скажы, Аўдуля, як гэта Лёньку Вольгінага завуць?

—    Антонам, кажысь (в. Янова).

Як мы з кумам біліся, ды я яго мяшком — бух! бух! А ён мяне абушком — цюк! цюк! Дык ён спалохаўся ды бягом! А мяне, як пана, на насілках панеслі (в. Астраўляны).

Існуюць былічкі, адну з якіх запісала Рысева М.П. Кажуць, прыняла павітуха траіх хлопчыкаў і бачыла, што ў гэты час у хаце рабілася. У першай — ружжо чысцілі, у другой — лодку рабілі, у трэ-цяй — вяроўкі вілі. Лёс нарадзіўшыхся і прадказваць было лёгка.

Казкі нашага краю вучылі дабрыні, асуджалі сквапнасць.

Казка, запісаная ў вёсцы Халамер'е

Жылі дзед і баба. Жылі яны ўдвух. Ну так жылі яны, жылі. Пост адыходзіць большы, вось гэты, к Паске, сем тыдняў.

Яны ляглі спаць. Загавелі. (Раней жа загаўляліся: ужо мяса там з'ядуць ці што, а калі нешта засталося, гэта ўжо не ядуць — пост.) Спалі яны, спалі — прачнуліся. (Раней жа запалак не было, раздувалі ўсё агонь з жару, з вугольчыка. Насыпаюць у ямкі вуголля, у печкі ямкі былі такія панароблены. Туды попелу наверх накапаюць, і заўсёды там агонь ёсць. Гэта раней так было, бо не мелі запалак.)

Прачнуліся дзед з бабай. У ямцы той хо-лад: нічога ў іх няма.

—  Баба, у брата святло гарыць, пайду я, — гаворыць дзед, — жарынку прынясу раздуць, каб агонь быў.

Пайшоў да брата, а брат кажа:

—   Што ты, брат, здурнеў?! Сёння Паска, ая табе буду жар даваць.

Ну што ж, не даў яму брат жарынку. Ідзе дамоў, глядзіць: гарыць у полі далёка-далёка агеньчык.

—  Пайду я, — кажа, — прынясу адтуль вугалёк раздуць святло, няма ж святла.

Вось дзед пайшоў. А там сядзіць дзядулька з кіёчкам каля агню каля гэтага. Ён прыйшоў і гаворыць:

—  Дзень добры, дзядулька. Той паглядзеў і кажа:

—  Дзень добры! Што ж ты ходзіш, дзед? — Гэта той кажа, што каля агню сядзеў.

— Кармілец мой, — гаворыць, — няма ў мяне агеньчыка. Я, — гаворыць, — пайшоўда брата, а брат кажа: «Паска сёння», і не даў мне жарынку.

—   Да, — гаворыць дзядуля, што ля агню сядзеў, — сёння Паска. Давай палу.

—   Авой, дядок, у мяне ж пала згарыць, а ў мяне надзець нечага, толькі насавок гэта адзін.

—   Не згарыць, дзед, не бойся. Налажыў яму жару гэтага сюды, у палу, і

сказаў:

—   Нясі гэту жарынку, пакладзі ў печку і пакладзі ў хлявок, у клець — усюды пакладзі па жарынцы.

«Як жа я буду класці ўсюды? Ну вось ска-заў жа дзядуля, трэба рабіць». Прыйшоў дадо-му, паклаў гэтак усё. Як стала ў гэтага дзеда ўсяго шмат! I ежы, і адзення, ужо што толькі на свеце ёсць, апынулася ў хаце гэтага дзеда. Тады дзед кажа:

—     Баба, пайду я брата ў госці запрашу.

—     Ідзі, — кажа, — мы ж не пап'ем і не з'яздзім. Столькі дабра ў нас!

Прыйшоў да брата, гаворыць:

—  Брат, хадзіце вы да нас у госці. Пасядзім разам.

Брат пераглянуўся з жонкай.—    Ну, ладна, — гаворыць, — прыйдзем. Пайшоў дамоў дзед, які ў госці запрашаў—    а яны ўжо паміж сабой гавораць:

—  Пойдзем, — гавораць, — хоць пасмяём-ся: толькі прыходзіў па агонь, і ўжо прыйшоў у госці запрашаць.

Ну вось прыйшлі. Як глянулі на гэтага брата, што ў яго ёсць. Ай-яй-яй!.. Пілі, елі, гулялі. Пайшлі. Прышлі дамоў, і гаворыць брат жонцы ўжо:

—  Ну, баба, і я заўтра так зраблю. Заліём усё, патушым усё, а я пайду к таму дзядулю ў поле.

Вось так і зрабілі. Прыйшоў брат у поле да таго дзядулі. Той паглядзеў і кажа:

—  Што скажаш, чалавек?

—  А, — гаворыць брат, — агеньчыка ў мяне няма, дык я і прыйшоў прасіць вугольчык.

—  Ха-ха! Паглядзі назад, — гаворыць дзядуля, — колькі ў вас агню!

Паглядзеў брат, а ягоныя ўсе здабыткі гараць: і пабудовы, і хаткі — усё пагарэла. I агеньчыка дастаў.

Вось такая казка.

(Запісана супрацоўнікамі Дома рамёстваў ад Сеўруковай І.Г. у 1993 г.)

Песенька даўняя...

Песенька даўняя, песенька матчына:

«Старонка родная, радзімы край...»

Ільнінка кожная ў яе занесена,

Гарушка кожная — з яе ўзлятай!

Ты з гэтай песенькай рэдка сустрэнешся:

Усе грымлівыя гучаць цяпер.

Але нядоўга ўжо. Напеў той вернецца,

Усім спатрэбіцца, ты мне павер.

Пра белы росанькі, пра зграю воранаў,

Пра кроў гарачую ды на снягу...

I песню ціхую, песеньку матчыну

Ў натоўпе горада я зберагу.

Калі, здарожаны, з яе мелодыяй

Да маёй рэчанькі падыдзе ўнук,

Адмые стомленасць вадой халоднаю,

Шчаслівы ўзыдзе ён на зелен луг,

Песенька ціхая, песенька матчына:

«Старонка родная, радзімы край...»

I гэту простую, святую спадчыну

Таму, хто ўслед ідзе, ты перадай.

Народная песенная творчасць Гарадоч-чыны багатая. Многія творы дажылі да нашых дзён разам з абрадамі, часткай якіх з'яўляюцца. Гэта калядныя песні, масленкі, юраўскія, веснавыя, велікодныя, купаль-скія, пакосныя, жніўнью, восеньскія, сямейна-абрадавыя (радзінна-хрэсьбінныя, вясельныя) і інш.

Нашы вяснянкі — вясёлыя, гарэзлівыя, як песня «Ляцеў бабёр чэраз двор», што запісана ў нашым раёне Павецьевай Л.І. («Веснавыяпесні». Мн., 1979. С. 176).

У юраўскіх песнях выказваецца спадзяванне на добры ўраджай, бо вобразЮр'я — вобраз апекуна зямлі, жывёлы, людзей.

Юрый матку кліча:

—  Падай, матка, ключык адамкнуць зямліцу, Выпусціць расіцу

На лён, на пшаніцу, На ранняе лета, На буйнае жыта...

(Запісана ў Гарадоцкім раёне

І.К.Цішчанкам, змешчана ў кнізе

<<Веснавыя песні», с. 163.)

А ты, Юр'я, Мікола, Абыдзі жыта наўкола. Юр'я кажа: «Абыду». Мікола кажа: «Пагляджу». Юр'я кажа: «У пучочку». Мікола кажа: «У каласочку».

—  Дзе ты, Юр'я, урасіўся? Дзе ты, Мікола, умачыўся?

—  Горы, межы ходзячы, Жыта, пшаніцу родзячы, Жыта, пшаніцу — то дабро. Да дай, божа, на лета Лепшую ўроду за гэта.

(Запісана ў Гарадоцкім раёне

А.С.Фядосікам, змешчана ў кнізе

«Веснавыя песні». с. 172—173.)

У нашай мясцовасці запісаны веснавыя песні, у якіх свята Юр'е называецца Ягор'ем. Прыкладам можа служыць песня, запісаная ў Межанскім сельсавеце настаўнікамі Астапенкамі і іх вучнямі.

У нас сённі Ягорый, Ягорый. Сабраліся бабы на горы. А на горе бабы сядзелі, Кулаком зямлю вярцелі, Пра нявестушак судзілі, А дачушак хвалілі...

Купальскія песні адносяцца да летняга цыкла каляндарна-земляробчага фальклору, імі суправаджаўся збор кветак, карагоды ля вогнішча, пусканне вянкоў: тут яскрава праяўляецца культ раслін і продкаў. Вялікае месца займае жаданне кахаць, прыгожы і рамантычны вобраз Купалкі, Купалінкі, якая з'яўляецца апякункай моладзі:

Купалінка, Купалінка,

Ноч маленька.

— Дзе твая дочка?

— Мая дочка ў садочку, Рве ў садзе цвяточкі, Рве цвяточкі, павіваець, На галоўке прымераець.

(вёскі Межанскага сельсавета)

Жніўныя песні славілі працу чалавека. Яны адносяцца да самых старажытных пластоў народнай творчасці. Падзяляюцца на зажынкавью, уласна жніўныя, дажынкавыя. У дажынкавых песнях нашай мясцовасці даволі пашыраны напеў скаргі жней на цяжкую працу. Жняя жаліцца: «Баліць мая сярэдзінка». Запісана песня, дзе жанчына зайздросціць тым, хто прыйшоў на пожню з немаўлятамі, бо яны могуць адпачыць, калі кормяць ці закалыхваюць дзіця.

Ды я жала да вечара, божа ж мой! Ды я жала да вечара, божа ж мой! Баліць мая сярэдзіна, божа ж мой! Баліць мая сярэдзіна, божа ж мой! Каб я мела дзетачак, божа ж мой! Каб у мяне маленькае, божа ж мой! Можа 6, яно заплакала, божа ж мой! Можа б, яно заплакала, божа ж мой! Дык я б яго скалыхнула, божа ж мой! Дык я б яго скалыхнула, божа ж мой! Сярэдзіна б адпачнула, божа ж мой!

(в. Вархі, Канашы)

Жніўныя песні маюць магчымасць рас-казаць аб прыгоне.

А на двары змяркаецца,

Сям'я ў ізбу збіраецца.

Толькі няма прыгонніцы,

Прыгонніцы-нявольніцы.

А ў прыгоні многа няволі,

Забаляць рукі ад работы,

Сярдзечухна ад спякоты,

Галовухна ад жароты.

(Кожны радок паўтараецца двойчы.)

(в. Болецк Гарадоцкага павета, запісана Я.Пятровым у 1912 г.)

Вяселле — значная падзея ў жыцці чалавека. Вясельная песенная паэзія ў гарадоцкім фальклоры разнастайная. У песнях — настаўленні-парады маладым і ўдзельнікам вяселля. Многія песні маюць магічны змест, яны выконваюцца хорам. Зрэдку чуюцца інтанацыі галашэння.

Шмат вясельных песень, запісаных ў Гарадоцкім павеце і раёне, змешчаны ўкнігах «Вяселле: Песні». Кн. 1—6. Мн., 1980—1988. (Беларуская народная творчасць.) Ёсць сярод іх «заручынныя», «аб паездцы маладога», песні суборнай суботы і інш.

Наступная песня адносіцца да заручынных. Так моцна гучыць у ёй матуліна туга перад расставаннем і бязмежная любоў да дачкі:

У суботу, на нядзелю Галубы прыляцелі. Княгінька не ўвазнала, У маткі папытала:

—Матухна мая, родная мая, Што ж гэта за галубы, Што ж гэта за сізыя?

Бел кужаль паклычылі, Гарошак рассыпалі.

—  Дачухна мая, родная мая, Яшчэ ж ты дурненька:

Бел кужаль — косы твае, Гарошак — слёзы твае, Галубы — сваты твае.

(Запісана ў 1873 г. у Гарадоцкім павеце Шышковічам Н.К.)

У творах, якія расказваюць, як малады збіраецца ехаць і едзе да маладой, называюць яго «сокалам на вылёце». Нявеста ж характарызуецца так:

На ёй сукня зялёная,

На галоўцы пярлоў венчык,

На ручаньцы золат персцень.

Каня называюць ласкава: «кося», «кося мой вараненькі». Распавядае вясельная песня аб дарозе жаніха, дзе сустракаецца яму заінька, які прадказваў лёс.

Існавала ў Гарадоцкім павеце такая песня аб паездцы да шлюбу:

—  Коні, коні мае, коні вараныя, Надзейцеся на сілу.

Ці прывезяце княгіню?

—Прывязем княгіню Пад тую гару крутую, Пад тую цэркву святую. Попе, попе, бацька наш, Вянчай свадзебку ў добры час. Не поп свадзьбу вянчаець, Добрая гадзіна злучаець.

(Запісана П. В. Шэйнам.) Радзінныя песні асноўным сваім сэнсам мелі дбанне аб долі дзіцяці.

Сягонняшні вечарок у небе зазвінела, Прачыстая Маць у Бога долі прасіла:

—Божухна, якую ты долю дасі етаму нараджэнцу, ці хлебавую, ці грашовую, ці вянчальную?

—Я дам долю і хлебавую, і грашовую, і вянчальную.

(Запісана Раманавым у в. Болецк Гарадоцкага павета.)

Сярод песень шмат якія апавядаюць аб цяжкай працы і трагічным лёсе землякоў. Існуюць любоўныя і сямейныя песні, звя-заныя з рускай фальклорнай традыцыяй. Напрыклад, песня «Кацілася бочачка ду-бовая», якая запісана ў Обалі.

У сувязі з адыходніцтвам, з міграцыяй насельніцтва з вёскі ў горад і назад з'яў-ляліся ў нашай мясцовасці песні рускіх рабочых. У 1978 г. быў запісаны ў нашым раёне варыянт песні «Аляксандраўскі цэн-трал», дзе выказана асуджэнне цару, які называецца гаспадаром гэтай злавесна вядомай катаржнай турмы:

Гэты дом, барын, казённы, Аляксандраўскі цэнтрал. А хазяін сяму дому Сам Раманаў Нікалай...

(Кабашнікаў К.П. Беларуска-рускія фальклорныя сувязі. М., 1988. С. 193.)

Шмат спяваюць песенніцы былых гадоў твораў, якія можна аднесці да гарадскога фальклору.

Прыпеўкі

Прыпеўкі — своеасаблівы жанр народнай творчасці. У нашай мясцовасці яны спяваюцца на матыў «Барыні», «Цыга-начкі», «Сямёнаўны», «Суботы», «Ля-воніхі». Змест іх адлюстроўвае многія бакі народнага побыту. Гэтыя творы маюць гумарыстычную афарбоўку, іх можна назваць сатырычна-песеннай энцыклапедыяй нашага краю. Сярод слоў аб каханні, аб адпачынку і працы земляроба — шмат адлюстраванняў элементаў побыту былых часоў.

Вострыя на язык дзяўчаты выносяць прыгавор няўдаламу сватаўству, іранічнамалююць дэталі вопраткі хлопцаў: смяяліся з рабых мужчынскіх штаноў, якія ткаліся «ў ёлачку», і г.д.

Мяне сваты сваталі, Сваточкі багатыя, Восем коней, сем кароў, Толькі хлопец не здароў.

(в. Хмяльнік)

***

Нашы мальцы задаюцца, Перад нам куражуцца, Штаны рабыі надзелі, Путам падпіряжуцца.

(Халамерскі с/с)

Чуецца ў прыпеўках XX ст. водгук на падзеі, якія былі значнымі для жыцця. Такая з'ява, як хутары, на якія адышлі многія сяляне ў пачатку XX ст., не магла застацца без увагі ў аўтараў прыпевак, і адносіны ў ёй да хутара іранічныя:

Мой мілёнак задаецца, Што на хутары жывець. Адна курыца сляпая, Ды і тую прадаець.

Болыд познія прыпеўкі прысвечаны калгасу, працы на полі.

Мілы піша: «Прыязджай, Ў горадзе ўстройся». Мне ў калгасе харашо, Лепей супакойся. ***

У каго мілога нет, Прыхадзіце ў сельсавет.

 

 

More in this category: « Прырода Рамёствы »
Вверх