Багаты, пазнавальны матэрыял прадстаўлен на кніжнай выставе (дзіцячая чытальная зала), які можа паслужыць асновай для выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, шчырай любові да сваёй Бацькаўшчыны. Выстава знаёміць чытачоў з сімваламі Рэспублікі Беларусь – Дзяржаўным гербам, Дзяржаўным флагам, Дзяржаўным гімнам.
В детском читальном зале действует выставка-ответ, где представлен обширный справочный материал о вселенной, человеке, растениях, животных, космосе, науке и технике.
У чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі пастаянна дзейнічае выстава, якая распавядае пра Беларусь і яе гераічны і мужны народ. Змешчаная літаратура асвятляе адно з самых цяжкіх і трагічных ліхалеццяў ў жыцці Беларусі - Вялікую айчынную вайну. Матэрыял на выставе паслядоўна адлюстроўвае час, які расказвае пра першае з'яўленне фашыстаў на нашай зямлі, пра гісторыю стварэння партызанскага руху, аб нямецка-фашысцкіх канцлагерах, спаленых вёсках...