С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...
Чацвер, 10 Жнівень 2017 10:41

СПРАДВЕКУ ТУТ ЖЫЛІ ЯНЫ

Written by
Rate this item
(0 votes)

СПРАДВЕКУ ТУТ ЖЫЛІ ЯНЫ

В Городке более 350 домов, в них жителей до 3500, между которыми евреев более 2000 душ.

З кнігі «Исторические сведения о примечательных местах в Белоруссии. Санкт-Петербург. 1855 г.»

Пасляваенны Гарадок

Мне часта ўспамінаецца.

Праз час,

       як праз клубок пруток,

Ледзь памяць працінаецца.

 

Я помню доўгую чаргу

Па хлеб і «барбарысіны»,

Якія ўзважвалі ў ларку

Мне пальчыкі Хайрысіны.

 

Падбітых самалётаў шмат

Было тады распілена,

А потым здадзена на склад

Да Цыльмана і Гіліна.

 

Дня не было, відаць, калі

Я не глядзеў, узрушаны,

Як спрытна робяць кавалі

Падковы і правушыны.

 

Чуб развявалі хлапчуку

Вятры,

што пахлі порахам.

Трымалі кузні ў Гарадку

Тады Будняцкі з Борухам.

 

Як толькі ўбачу ў сіняве

Свайго райцэнтра дахі я,

Прыгадваю,

што тут жыве

Мой сябар Ося Дахія.

 

Але у фас «Радзімы»зноў

Мне не сустрэць,

як некалі,

Далжанскіх –

слынных бляхароў:

Яны ў Ізраіль з’ехалі.

 

Спрадвеку тут жылі яны –

Талковыя і ўмелыя.

На іх магілах валуны

Цяжкія,

Заімшэлыя.

 

У нетрах Вераб’ёвых гор[1]

Дзе дываны каляныя,

Ляжаць пад каганцамі зор

Бацькі іх расстраляныя…

 

Саджуся моўчкі на грудок

Я з думкаю адзінаю:

Няўжо наш родны Гарадок

Не стаў для іх радзімаю?

 

10.12.92 г.

 


[1] Вераб’ёвы горы – месца масавых расстрэлаў яўрэяў на ўскраіне Гарадка ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Read 469 times Last modified on Пятніца, 11 Жнівень 2017 10:18
Login to post comments
Вверх