С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...
Чацвер, 10 Жнівень 2017 10:23

Цёхкай грамчэй, не саромся, салоўка!

Written by
Rate this item
(0 votes)

****

Цёхкай грамчэй,

не саромся, салоўка!

Хай застануцца ў душы на вякі

Трэцяе возера,

                Траццякоўка,

Ціхая вёсачка Траццякі.

 

Гэта мая найсвяцейшая тройца,

Каталізатар душэўных адліг.

Век мой дваццаты,

   бунтар і забойца,

Сядзь ля мяне

      і суцішся на міг.

 

Дзякуй жыццю,

               што дало прывілею

Тут мне знаходзіць натхненне

    і схоў.

Лёгкія хвалі

гайдаюць лілею

З пахам пяшчотным французскіх духоў.

 

З берага

ў рэчку глядзіцца казуля –

Ножкі не хоча, напэўна, мачыць.

Божа,

няўжо варажбітка зязюля

Невыпадкова сягоння маўчыць?

 

З раніцы ў лесе ішла перастрэлка

Дзятлаў пярэстых

між сосен сівых.

Божа,

няўжо набліжаецца стрэлка

Гэткай парой

    да адзнак ракавых?

 

Цёхкай грамчэй,

не саромся, салоўка!

Хай застануцца ў душы на вякі

Трэцяе возера,

               Траццякоўка,

Ціхая вёсачка Траццякі.

Read 465 times Last modified on Пятніца, 11 Жнівень 2017 10:11
Login to post comments
Вверх