
Администратор
РАЦЭ МАЙГО МАЛЕНСТВА
Хоць і завешся Гараджанкай,
Ты не пястухай гарадской
Была адвеку,
А сялянкай –
Вясёлай,
Шчодрай,
Гаманкой.
Як і твае,
Мае вытокі
У той зялёнай старане,
ЛІПА ЛЯ МАТЧЫНАЙ ХАТЫ
Калі шкраблося
Ў выцвілы франтон
Даждлівым днём
Аголенае сучча,
Мне ліпа нагадала камертон,
А восень –
Нот зажураных сугучча.
Увасабленне смутку
І тугі,
Калі вароны каркаюць
Кнігі
Буслы над аэрадромам. (1969)
Гукавы бар'ер. (1972)
Дазвольце ўзлёт. (1975)
Чацвёрты разварот. (1979)
Вугал атакі. (1983)
Пасадачныя агні. (1985)
Выратавальны плыт. (1988)
Размова на парозе. (1991)
Канікулярная ангіна. (1991)
Лосвіда. (1993)
Апошняе слова. (1994)
Падарожжа ў Крайшарад. (1997)
У карэце па белым свеце. (2000)
Дзе і як жыве Нептун? (2014)
Пераклады
Дантэ Аліг'еры "Боская камедыя" (1997)
Джоржд Байран "Дон Жуан"(2004)
Джоржд Байран "Прароцтва Дантэ"(2004)
Дантэ Аліг'еры. "Новае жыццё"(2011)
Рубцоў M. “Рускі агеньчык”. (1986)
Вінграноўскі М. “Украінскі прэлюд”.(1999)
МАЯ ПАКЛОННАЯ ГАРА
У мястэчку не знайсці вышэй
За яе пагорка і кургана.
Шмат было акопаў і траншэй
На яе вяршыні накапана.
Пазіраў удалеч з-пад рукі
І ў краі далёкія вачыма
Я адсюль праводзіў цягнікі,
Што абсягі засцілалі дымам.
Родны край люблю я з той пары!
Я НЕ ПРАДАМ БАЦЬКОЎСКІ ДОМ
Мой дом не апусцеў.
У ім
Зіняць –
па радыё –
куранты.
На дроце –
тоўстым і тугім –
Пялёнкі сушаць кватаранты.
Квітнее ліпа пад акном,
Шапоча яблыня ля тыну.
НА РАДЗІМЕ
Ён з-за мяжы прыехаў на радзіму,
Далёкім вельмі быў яго маршрут.
Хацелася старому пілігрыму
Дыўным-даўно наведаць родны кут.
На золку, быццам спелая чарэшня,
Чырвоным сокам набрыняе ўсход.
І сонца заблішчыць,
нібыта блешня,
Там,
дзе аб нечым шэпчацца чарот.
У САКАВІЦКІМ ЛЕСЕ
Дабрыдзень, родны край!
Зноў на пачатку дня
У сакавіцкі гай
Вядзе мяне лыжня.
Шмат наламала дроў,
Навыгінала дуг
Зіма ў глушы лясоў
Пад скогат завірух.
Запахла навакол
ЛОСВІДА
Днём і ноччу палаў небасхіл
Над маім Гарадоцкім паветам.
Пад сузор’ямі брацкіх магіл
Я не здраджу яго запаветам.
Я і ў радасці,
І ў журбе,
І калі на душы зацішша,
Мару ўзвысіцца да цябе,
Гарадоцкае наша ўзвышша.
****
Юрасю Міхайлаву
Ад ціхіх рэчак, траў мурожных
(Ужо не помнім і калі)
У свет вялікі і трывожны
З табой аднойчы мы ўцяклі.
Пры летніх досвіткавых зорах
У родным краі дзень пры дні
Чакаюць нас язі ў азёрах,
Залатабокія ліні.
ДАРОГІ
Хай нават ля парога
Казярога
Мы б сёння пыл касмічны атраслі,
Усё адно галоўная дарога
Заўсёды ў чалавека –
На Зямлі.
З арбіт высокіх,
З незямных вандровак
Прасёлачнай дарогай
Клімукі