С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ЯК МЫ ВЯСНУ СУСТРАКАЛІ

11 сакавіка ў рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску” для дашкольнікаў дзіцячага садка №1 прайшоў ранішнік “Як мы вясну сустракалі”. Дзеці знаеміліся з жыватворнай сілай вясны, вучыліся бачыць прыгажосць прыроды ў гэту пару года. Пашырылі свае веды пра першых птушак, якія спяшаюцца да нас з выраю, пра кветкі, якія усміхаюцца яркаму вясноваму сонейку. Маленькія ўдзельнікі з задавальненнем весяліся ў гульнях: “Бусел і жабкі”, ”Гусі ляцяць”, “Злаві паветранага змея”, “Сонечныя промні”, вадзілі карагод з Вясной, з цікавасцю слухалі верш “Вясна” і аповяд “Прылёт птушак” Якуба Коласа. І Нават Баба-Яга, якая завітала на свята і спрабавала адабраць у Вясны вянок, не сапсавала дзецям настрой. У канцы мерапрыемства дашкаляты глядзелі лялечны спектакль “Як зверы вясну сустракалі”.

Галерея изображений

Другие материалы в этой категории: « КРАЙ, У ЯКІМ Я ЖЫВУ ЧТО ТАКОЕ ДРУЖБА? »
Вверх