Выхавацелі дзіцячых садкоў, бацькі і бібліятэкары разумеюць, што адным з галоўных фактараў усебаковага развіцця дзіцяці з'яўляецца чытанне і добрая дзіцячая кніга.
24 кастрычніка гасцямі сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры ўпершыню сталі маленькія выхаванцы дзіцячага садка № 2. Нягледзячы на тое, што дзеці яшчэ не ўмеюць чытаць, яны з вялікай цікавасцю разглядалі маляўнічыя кнігі і часопісы, якія стаяць на паліцах. Рабятам растлумачылі, як можна ўзяць кніжкі пачытаць дадому, што для гэтага трэба зрабіць, як стаць чытачом? Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з беларускім дзіцячым пісьменнікам Іванам Муравейкам (знаёмства праходзіла ў рамках праекта “Чытаем разам па – беларуску”). Напрыканцы сустрэчы дзеці выказалі жаданне прыйсці з бацькамі, запісацца ў бібліятэку, каб узяць цікавую кнігу дадому.