Восень - самая дзіўная пара года! Прырода ў гэтыя месяцы нібы перажывае адразу тры станы: рознакаляровае лета, вясновае чаканне новага і першую заснежаную зіму, а свята восені - адно з самых яркіх і маляўнічых мерапрыемстваў. Дзеці, як ніхто іншы, здольныя радавацца залацістым апалым лісцям пад нагамі і дожджыку, пад якім так весела і цікава шпацыраваць пад парасонам.
18 кастрычніка 2024 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага садка №3 цікава і пазнавальна прайшло свята восені «Волшебница осень». Дзеці з задавальненнем акунуліся ў святочную восеньскую атмасферу: чыталі вершы, адгадвалі восеньскія загадкі, гулялі ў рухомыя гульні: «Хлопок – молчок», «Осенние ёжики», «Осенние листья», «Уборка овощей» і «Танец с картошкой». Вядома ж, не абышлося без вясёлых конкурсаў «Угадай себя», «Не урони» і «Шишкобол». Гульні, жарты, смех і добры настрой суправаджалі ўдзельнікаў увесь час.
Свята атрымалася вясёлым, яркім, займальным. Дзеці атрымалі велізарнае задавальненне, зарад энергіі і масу пазітыўных эмоцый.