І сёння кнігі Мікалая Носава - гэта любімыя кнігі нашых юных чытачоў. Прачытаўшы іх аднойчы, ужо не спынішся, пакуль не пазнаёмішся са ўсімі вясёлымі прыгодамі іх герояў. “Забаўнікі і фантазёры” - пад такой назвай 14 снежня ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла літаратурная гульня для вучняў 2-га “Б” класа СШ №1, прысвечаная творчасці М.М. Носава. Падчас мерапрыемства дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны “Героі Носава ў школе і дома”, прайшлі вясёлы тэст па кнізе “Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў”, успаміналі любімыя мультфільмы, удзельнічалі ў гульні “Кошык са страчанымі рэчамі” і конкурсе “Бюро знаходак”. У вялікім захапленні дзеці былі ад прагляду лялечнага спектакля “Бобік у гасцях у Барбоса”. Мерапрыемства прайшло весела і з гумарам.
ВЯСЁЛАЯ КРАІНА МІКАЛАЯ НОСАВА!
Опубликовано в
Новости отдела детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1585-vyasjolaya-kraina-mikalya-nosava#sigProId9dc3082350
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1585-vyasjolaya-kraina-mikalya-nosava#sigProId9dc3082350