C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

А У НАС СЁННЯ СВЯТА!

Традыцыйна ў сакавіку, у дні вясновых вакацый, ва ўсіх бібліятэках краіны праходзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Гэта свята ўсіх чытачоў. Незалежна ад таго, ці запісаны яны ў бібліятэку, на працягу ўсяго тыдня ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры для юных наведвальнікаў будуць падрыхтаваны і праведзены розныя мерапрыемствы: кніжныя выставы, віктарыны, літаратурныя гульні і падарожжы, сустрэчы з пісьменнікамі і мастакамі - ілюстратарамі.
28 сакавіка 2023 года бібліятэкары арганізавалі для навучэнцаў малодшых класаў СШ №1 і №2 літаратурную сустрэчу «Дед Природовед о тайнах и загадках природы» з вядомымі Аршанскімі пісьменнікамі, членамі Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», аўтарамі навучальных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па прадмеце «Человек и мир» і кніг серыі «Читай и удивляйся» і «Рассказы Деда Природоведа» – Галінай Уладзіміраўнай і Сяргеем Анатольевічам Трафімавымі. На мерапрыемстве пісьменнікі ў гульнявой форме расказалі дзецям пра свае кнігі, а рабяты вельмі актыўна і з задавальненнем адказвалі на пытанні, спрабуючы разам з аўтарамі разгадаць таямніцы прыроды. Сустрэча прайшла ў шчырай, цёплай і сяброўскай атмасферы. А напрыканцы, кожны з прысутных змог атрымаць аўтографы любімых пісьменнікаў і сфатаграфавацца з імі на памяць.

Галерея изображений

Другие материалы в этой категории: « СУСТРАКАЕМ ВЯСНУ-КРАСНУ! ЛЮБІМАЯ КНІГА! »
Вверх