С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

СУСТРАКАЕМ ВЯСНУ-КРАСНУ!

9 сакавіка 2023 года ў рамках праекта "Чытаем разам па-беларуску" прайшло фальклорнае свята "Сустракаем вясну-красну". Мерапрыемства правяла бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры Матвеева Н.І. з выхаванцамі дзіцячага сада №2. Вясна прыйшла не з пустымі рукамі, а з поўным кошыкам вясновых загадак, казак, вершаў, гульняў. Дзеці знаёміліся з прыметамі вясны, з птушкамі, што на крылах вясну нясуць, з яркімі першымі кветкамі. Вельмі спадабаліся рабятам гульні "Грачы ляцяць", "Разбудзі мядзведзя", "Збяром вясновы букет". У канцы мерапрыемства маленькія наведвальнікі паглядзелі лялечны спектакль “Як звяры Вясну сустракалі”.

Галерея изображений

Другие материалы в этой категории: « ПАДАРОЖЖА Ў КАРАЛЕЎСТВА КНІГ! А У НАС СЁННЯ СВЯТА! »
Вверх