C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...
Понедельник, 18 апреля 2016 16:47

Балючая памяць Беларусі

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

26 красавіка 2016 года споўніцца 30 гадоў са дня страшнай аварыі, якая адбылася на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Мы будзем пастаянна ўспамінаць аб гэтай трагедыі, аддаваць даніну памяці загінуўшым, колькі б гадоў не прайшло.

Гэтай тэме быў прысвечаны вечар-рэквіем "Балючая памяць Беларусі", які прайшоў у рамках тэматычнага раёнага выязнога семінара "Бібліятэка і выхаванне экалагічнай культуры насельніцтва" на базе Дубраўскай бібліятэкі.

Спачатку для бібліятэкараў раёна была праведзена экскурсія па бібліятэцы. Максіменка Святлана Сяргееўна расказала аб працы дзіцячага клуба "Познавайка", членамі якога з'яўляюцца малодшыя школьнікі мясцовай школы; аб мерапрыемствах, якія бібліятэка праводзіць у рамках экалагічнага праекта "Мой маленький большой мир". Інтэр'ер бібліятэкі, маляўнічыя кніжныя выставы,  такія як "Теремок сказок", "Усадьба",  зрабілі ўраджанне на бібліятэкараў.

Потым усе прысутныя былі запрошаны ў залу сельскага клуба на вечар-рэквіем, падрыхтаваны сумесна з клубам і школай. На вечар быў запрошаны жыхар вёскі Аліксіевіч Аляксандр Мікалаевіч, які ў ліку першых ліквідаваў наступствы аварыі. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі. Аповед чалавека, дасведчанага аб гэтай трагедыі не па чутках, уразіў прысутных.

Такой вялікай аварыі яшчэ не ведала атамная энэргетыка. Спатрабіліся неверагодныя намаганні, каб лакалізаваць яе ў першыя дні. Шэсць імёнаў было названа і паказана на экране ў ходзе мерапрыемства. Гэта імёны першых, якія аддалі сваё жыццё ў час ліквідацыі наступстваў аварыі. У гонар мужнасці і гераізму гэтых людзей была аб'яўлена хвіліна памяці.

У ходзе мерапрыемства вучні мясцовай школы чыталі вершы беларускіх паэтаў, вакальная дзіцячая група выканала песні. Запомнілася выступленне Лапаценка Вольгі Мікалаеўны, у яе выкананні прагучала песня"Надежда". Такія мерапрыемствы неабходны для таго, каб людзі памяталі, што гэты дзень не прайшоў бясследна: пасля яго адбылося шмат трагедый. Ён будзе заўсёды аб'ядноўваць ўсіх адным успамінам, адным смуткам і надзеяй на больш беражлівые адносіны кожнага жыхара да нашай Зямлі.

Бібліятэкар Максіменка Святлана Сяргееўна.

Ліквідатар Аліксіевіч Аляксандр Мікалаевіч у час выступлення.

Вядучыя Максіменка Святлана Сяргееўна і Архірэева Ніна Еўстаф’еўна.

Школьнікі падчас выступлення.

Прочитано 633 раз Последнее изменение Вторник, 27 июня 2017 12:38
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вверх