Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...
Пятница, 01 апреля 2016 09:56

Дзень краязнаўчай бібліяграфіі

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

29 сакавіка ў Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў Дзень краязнаўчай бібліяграфіі “Гарадок ў сучасным і мінулым”.  Наведвальнікі ў фае бібліятэкі маглі азнаёміцца з фота-выставай з аднаіменнай назвай, дзе былі размешчаны фотаздымкі горада розных часоў, фотаальбомы, легенды і літаратура пра Гарадок і Гарадоцкі край. Акрамя таго, ў гэты дзень усе чытачы атрымалі ў падарунак крыжаванку “Городокский край”, распрацаваную супрацоўнікамі абанементу.

У чытальнай зале для малодшых школьнікаў, запрошаных у гэты дзень у бібліятэку, і ўсіх жадаючых прайшоў лялечны спектакль “Адкуль пайшла назва Гарадок” у выкананні лялечнага тэатра “Калабок” , які працуе пры аддзеле дзіцячай і юнацкай кнігі цэнтральнай бібліятэкі. Пастанова была прысвечана легендзе пра стварэнне мястэчка “Гарадок”.

 
Прочитано 740 раз Последнее изменение Вторник, 27 июня 2017 12:38
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии
Вверх