Гарадоцкі раён – маляўнічы куток зямлі, па тэрыторыі адзін з буйнейшых у рэспубліцы, размешчаны ў паўночна-усходняй часцы Беларусі і займае каля 3000 км². На поўначы мяжуе з Невельскім і Усвяцкім раёнамі Расійскай Федэрацыі, на паўднёвым усходзе з Віцебскім раёнам, на захадзе з Шумілінскім і Полацкім раёнамі. Праз тэрыторыю раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная шаша Санкт-Пецярбург – Адэса, аўтадарога Невель – Полацк. На тэрыторыі Гарадоцкага раёна на 01.01.2023 пражывае 20 769 чалавек, з іх гарадскога насельніцтва 12 652, г.п.Езярышча 1 082 чалавек.
У склад раёна ўваходзяць: г.п. Езярышча, 339 сельскіх населеных пунктаў, 9 сельскіх Саветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Даўгапольскі, Езярышчанскі, Межанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Стадалішчанскі.
Цэнтр раёна – горад Гарадок з насельніцтвам 11 766 чалавек, размешчаны ў 30 кіламетрах ад абласнога цэнтра горада Віцебска. Раённым цэнтрам Гарадок стаў у 1924 годзе. У сярэднявечча гарадоцкія землі ўваходзілі ў склад Полацкага княства, а з 14 стагоддзя – Вялікага княства Літоўскага. Пагранічнае становішча іх абумовіла ўзвядзенне тут магутных умацаванняў. Заснаваны на паўвостраве возера Езярышча замак падчас ваенных дзеянняў паміж Вялікім княствам Літоўскім і Рускай дзяржавай не адзін раз разбураўся, затым зноў аднаўляўся. Канчаткова ён прыйшоў у заняпад у 17 стагоддзі. З гэтага часу пачынаецца ўздым Гарадка, які адзначаны на карце С.Пахалавіцкага 1579 года. У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Гарадок далучаны да Расійскай імперыі. У 1777 годзе атрымаў статус горада і стаў цэнтрам Гарадоцкага павета Полацкай губерні, з 1796 года – Беларускай, з 1802 – Віцебскай. Савецкая ўлада тут была ўсталявана 26 кастрычніка 1917 года.
Вядучая роля ў эканоміцы рэгіёна належыць сельскай гаспадарцы. У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзіць 5 сельскагаспадарчых арганізацый: ААТ "Птушкафабрыка Гарадок", філіял "Віраўлянскі" замежнага прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства "Дзецкасельскі – Гарадок", сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства "Улішыцы – Агра" транспартнага унітарнага прадпрыемства "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі", камунальнае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства ім. Свярдлова, сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства "Паўночны".
Жывёлагадоўля з'яўляецца асноўнай таварнай галіной сельскай гаспадаркі раёна. Раслінаводства арыентавана, у першую чаргу, на забеспячэнне кармавой базы жывёлагадоўлі. Гаспадаркі раёна спецыялізуюцца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжа, сурэпіцы, рапсу.
Найбуйнейшым прадпрыемствам горада з'яўляецца ААТ "Птушкафабрыка Гарадок" – гэта буйны вытворца птушкагадоўчай прадукцыі Віцебскай вобласці. Прадметам дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца вытворчасць харчовых яек, вырошчванне індычак, перапрацоўка мяса птушкі, вытворчасць камбікорму, аптовы і рознічны гандаль, знешнеэканамічная дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
ААТ "Птушкафабрыка Гарадок" аб'ядноўвае аддзяленне «Хайсы», дзе вырошчваюць індычак, аддзяленне «Гарадок», на пляцоўцы якога вырабляюць яйка курынае харчовае і яйка перапёлчыны.
Прадукцыю ААТ “Птушкафабрыка Гарадок” ведаюць і любяць па ўсёй Беларусі. Упэўненымі крокамі яна заваёўвае і расійскіх пакупнікоў. На сённяшні дзень яйка курынае харчовае ўзбагачанае ёдам і селенам, перапёлчыны яйкі сталі ўладальнікамі залатых медалёў на шматлікіх міжнародных выставах. Асноўным рынкам збыту птушкагадоўчай прадукцыі з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, яйкі таксама экспартуюцца ў Расійскую Федэрацыю.
Адрас сайта: www.maragurmana.by
Адным з найбуйнейшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у раёне з'яўляецца Сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Паўночны”. Прадпрыемства займаецца развядзеннем буйной рагатай жывёлы і раслінаводствам.
Вытворчы ўчастак свінагадоўчы комплекс "Паўночны" унітарнага прадпрыемства "Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў" з'яўляецца буйным жывёлагадоўчым прадпрыемствам вобласці са скончаным вытворчым цыклам па гадоўлі і адкорму свіней. Асноўная галіна – вытворчасць свініны на прамысловай аснове.
Філіял "Віраўлянскі" замежнага прыватнага унітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства "Дзецкасельскі-Гарадок" – параўнальна маладое прадпрыемства, створана ў 2008 годзе. Малочная вытворчасць на прадпрыемстве заснавана на сучасных сусветных тэхналогіях, што прадвызначае канчатковы вынік – малако вышэйшай якасці групы "Экстра". На палях гаспадаркі вырошчваюцца кармавыя культуры: ячмень, азімая пшаніца, авёс, кукуруза, шматгадовыя травы.
Адрас сайта: www.detskoselsky.ru
У раёне працуюць прамысловыя прадпрыемствы:
КУПП «Прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак»
Уласнасць – раённая камунальная. Від дзейнасці – вытворчасць цеплавой энергіі. Прадпрыемства аказвае паслугі: распілоўка драўніны, вытворчасць сталярных вырабаў, наладка электраабсталявання будынкаў; агульнабудаўнічыя працы пры капітальным рамонце будынкаў. Прадпрыемства выпускае: піламатэрыялы, паддоны, шчыты і інш.
Рэспубліканскае казённае прадпрыемства "Цэнтр ўтылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння"
Уласнасць – рэспубліканская. Від дзейнасці: вытворчасць прамысловых выбуховых рэчываў. Прадпрыемства выпускае: лом чорных металаў, "Альгетол - 35 Б", "Граніпор водаўстойлівы" маркі БП-1.
Адрас сайта: www.cuasp.by
Сумеснае таварыства абмежаванай адказнасці "Ланатэкс"
Ўласнасць - прыватная. Від дзейнасці: вытворчасць трыкатажных вырабаў. Прадпрыемства выпускае: палотны трыкатажныя машыннага або ручнога вязання ворсавыя; коўдры; канапавыя падушкі; абутак з верхам з тэкстыльных матэрыялаў; камізэлькі.
Адрас сайта: www.lanatex.by
У раёне дзейнічае дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Гарадоцкі лесгас», у структуру якой уваходзіць 8 лясніцтваў.
1. Вышадскае лясніцтва
Месцазнаходжанне: в. Вышадкі
Агульная плошча, га: 18513,8
2. Гарадоцкае лясніцтва
Месцазнаходжанне: в. Прудок
Агульная плошча, га: 26.243,2
3. Езярышчанскае лясніцтва
Месцазнаходжанне: г.п. Езярышча
Агульная плошча, га: 20191,1
4. Межанскае лясніцтва
Месцазнаходжанне: в. Мяжа
Агульная плошча, га: 16964,6
5. Пальмінскае лясніцтва
Месцазнаходжанне: в. Пальмінка
Агульная плошча, га: 11736,8
6. Руднянскае лясніцтва
Месцазнаходжанне: в. Рудня
Агульная плошча, га: 13031,0
7. Смалоўскае лясніцтва
Месцазнаходжанне: в. Смалоўка
Агульная плошча, га: 19530,2
8. Халамерскае лясніцтва
Месцазнаходжанне: в. Халамер’е
Агульная плошча, га: 20314,3
Адрас сайта: www.gorodokforest.by
На тэрыторыі Гарадоцкага раёна дзейнічае аленевы гадавальнік. Адкрытае акцыянернае таварыства "Алавія Гарадоцкая" была створана ў 2015 годзе. Асноўны від дзейнасці - развядзенне высакародных аленяў. На сённяшні дзень, дзякуючы намаганням работнікаў ТАА "Алавія Гарадоцкая", статак аленяў налічвае больш за 300 асобін.
Адрас сайта: www.oleneferma.by
Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва
Гандлёвае абслугоўванне ў раёне ажыццяўляюць: 20 магазінаў Лепельскага райпо, 136 прыватных крам, 59 крам ведамасных. Для паляпшэння гандлёвага абслугоўвання жыхароў малых населеных пунктаў арганізавана работа 5 аўтамагазінаў спажыўкааперацыі і 18 індывідуальных прадпрымальнікаў.
У 2020 годзе па Гарадоцкаму раёну адкрыта 18 гандлёвых аб'ектаў. Асноўныя з іх: крама "Санта" ТАА "Санта рытэйл", крама "Фрэгат" ПГУП "Лігода", "Мяскавіт" ААТ "Віцебскі мясакамбінат", "Мясная крама" УТП "Гандлёвы дом" ЗАТ "Витебскаграпрадукт" і іншыя.
Адукацыя
У раёне функцыянуе 9 устаноў дашкольнай адукацыі, з іх 4 яслі-садкі, 2 дзіцячыя садкі, 3 вучэбна-педагагічных комплексаў "дзіцячы сад-школа".
На пачатак новага 2020/2021 навучальнага года ў раёне будзе функцыянаваць 8 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 5 сярэдніх школ, 3 вучэбна-педагагічных комплексаў «дзіцячы сад-школа».
Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж рыхтуе спецыялістаў сельскагаспадарчага профілю. Лёс каледжа пачаўся з тэхнічнай рэвалюцыі ў сялянскай працы. У 1930 годзе на базе прафэсійна-тэхнічнай школы металістаў ў г. Гарадку быў створаны тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1974 годзе тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі быў ператвораны ў саўгас-тэхнікум. 29 лютага 1996 года саўгас-тэхнікум пераўтвораны ва ўстанову адукацыі Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. 13 чэрвеня 2001 года тэхнікум пераўтвораны ва УА "Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». 1 студзеня 2017 года да каледжа далучана УА "Гарадоцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці імя І.В. Дарошчанка."
У цяперашні час тут можна атрымаць сярэднюю - спецыяльную адукацыю па наступных спецыяльнасцях: тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельска-гаспадарчай вытворчасці, тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў, энергетычнае забеспячэнне сельска-гаспадарчай вытворчасці, рамонтна-абслугоўваючая вытворчасць у сельскай гаспадарцы, грамадскае харчаванне; а таксама прафесійна-тэхнічнае адукацыю па спецыяльнасцях: тэхнічнае забеспячэнне сельска-гаспадарчых работ, тэхнічнае забеспячэнне дарожна-будаўнічых і меліярацыйных работ, эксплуатацыя і рамонт аўтамабіля, тэхналогія зварачных работ, грамадскае харчаванне, гандлёвая справа.
Медыцынскія установы раёна
Гарадоцкая ЦРБ мае наступную арганізацыйную структуру: цэнтральная раённая паліклініка, дзіцячая кансультацыя, жаночая кансультацыя, хуткая медыцынская дапамога; стацыянар; Езярышчанская бальніца сестрынскага догляду ; 18 - ФАП, 6 - амбулаторый урача агульнай практыкі, 2 – урачэбных амбулаторыі; пункт аховы здароўя установы адукацыi "Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа" .У 2007 годзе ўведзены ў строй новы лячэбны корпус з сучасным абсталяваннем. Працэдурныя і маніпуляцыйныя кабінеты абсталяваны ў адпаведнасьці з дзеючымі нарматыўнымі дакументамі, іх аснашчэнне і матэрыяльнае забеспячэнне дазваляюць аказваць якасную і высокакваліфікаваную дапамогу. Сястрынскія пасады звязаны з палатамі святлогукавой сігналізацыяй і селектарнай сувяззю.
Халамерская сельская участковая бальніца
Адрас: 211581, Гарадоцкі р-н, в. Халамер’е, вул.Савецкая, 2.
ДУ «Гарадоцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміалогіі
Адрас: 211573 Витебская область г.Городок, ул. Комсомольская, 8.
Аптэчная сетка
У аптэчную сетку раёна ўваходзяць 7 аптэк: з іх на вёсцы - 3, у горадзе – 4:
Мая Аптэка ТАА Аптэка № 85, размешчана ў г. Гарадку, вул. Камсамольская, д. 31а пам. 3;
Добрыя Лекі Аптэка № 24 ЗАТ Фарммаркет, размешчана ў г. Гарадку,
вул. Чырвонаармейская, д. 66;
УП Фармацыя Аптэка № 222, размешчана ў г. Гарадку, вул. Сабалеўскага, д. 66;
УП Фармацыя Аптэка № 6, размешчана ў г. Гарадку, вул. Савецкая, д. 31;
УП Фармацыя Аптэка № 223, размешчана ў в. Халамер'е;
УП Фармацыя Аптэка № 224, размешчана ў Бычыхінскай амбулаторыі агульнай практыкі;
УП Фармацыя Аптэка № 43, размешчана ў г.п. Езярышча.
Банкаўскія паслугі
ЦБП № 207 філіяла №200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ "ААБ Беларусбанк" Адрас: 211573, г. Гарадок, вул. Валадарскага, 15
Сайт банка: www.belarusbank.by
Цэнтр банкаўскіх паслуг №208 у г. Гарадку рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Сайт банка: www.belapb.by.
Адрас: 211573, г. Гарадок, вул. Чырвонаармейская, 72
Сетка ўстаноў культуры Гарадоцкага раёна прадстаўлена шасцю ўстановамі з правам юрыдычнай асобы.
ДУК "Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна» уключае ў сябе 15 філіялаў, у тым ліку: дом рамёстваў і фальклору, Езярышчанскі гарпасялковы дом культуры, 8 сельскіх дамоў культуры, 3 сельскіх клуба, 2 клуба-бібліятэкі.
Адрас: 211573, г. Гарадок, вул. Савецкая, д.14-2, e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
ДУК "Гарадоцкі культурна-асветніцкі цэнтр і сетка публічных бібліятэк" ўключае ў сябе: цэнтральную раённую бібліятэку і 17 філіялаў, у тым ліку Езярышчанскую гарпасялковую бібліятэку, 13 - сельскіх бібліятэк, 3 - бібліятэкі- клуба.
Адрас: 211573, г. Гарадок, вул. Ленінская, д.4, e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. Адрас сайта: www.haradoklib.by
ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Гарадка» ўключае ў сябе 3 філіяла ў сельскай мясцовасці: Бычыхінскі, Езярышчанскі, Пальмінскі.
Адрас: 211573, г. Гарадок, вул. Ленінская д.12, e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
УК «Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей».
Адрас: 211573, г. Гарадок, вул. Вароўскага, д.3, e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
КУКПК «Гарадоцкая райкінавідэасетка».
Адрас: 211573, г. Гарадок, вул. Ленінская 4, каб.108, e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Таленты Гарадокшчыны
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны вакальна-харэаграфічны ансамбль "Яблынька"
Узорны дзіцячы тэатр "Форум"
Узорная студыя бальнага танца "Гармонія"
Народны фальклорны калектыў "Глейна"
Народны фальклорны калектыў "Азерыца"
Народны ансамбль песні "Дубравіца"
Ансамль гарманістаў "Гарадоцкія музыкі"
Ансамбль песні і музыкі "Суседзі"
Народнае аматарскае аб'яднанне "Хозяюшка"
Народнае аматарскае аб'яднанне "Сладушка
Народнае аматарскае аб'яднанне "Вытокі"
Установа "Рэдакцыя раённай газеты "Гарадоцкі веснік"і праграмы радыёвяшчання"
Адрас: 211573, г. Гарадок, вул. Ленінская, 9. Адрас сайта: www.garadvest.by
26 сакавiка 1919 года ў Гарадку выйшаў другi нумар "Известий Городокского исполнительного комитета Совета рабочих и крестьянских депутатов". Першы нумар у архiвах не захаваўся. Не раз мянялiся назвы газеты: спачатку яна была найменавана "За сацыялiстычную вёску" (1930 год), "Калгасная праўда" (1931 год), "Бальшавiцкая праўда" (1938 год), пасля Вялiкай Айчыннай вайны стала называцца "Сталiнскi прызыў" (1956 год), "За высокi ўраджай" (1957 год), "Прамень камунiзму" (1957 год) i, нарэшце, са студзеня 1991 года - "Гарадоцкi веснiк". Большасць часу газета выходзiла на беларускай мове. Толькi пад уплывам падзей 1990-х гадоў стала друкавацца на дзвюх мовах - беларускай i рускай.
Рэлігія
На 1 студзеня 2021 года ў Гарадоцкім раёне зарэгістравана і дзейнічаюць 18 рэлігійных абшчын, якія прадстаўляюць 4 канфесіі.
Рэлігійныя арганізацыі валодаюць 20 культавымі будынкамі, з якіх будуюцца - 3.
Рэлігійныя суполкі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Святой Жываначальнай Тройцы г.Гарадка Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма іконы Божай Маці «Знамение» аг. Бычыха Гарадоцкага раёна Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Уладзімірскай іконы Божай Маці в.Вархі Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца в.Вышедкі Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Успення Прасвятой Багародзіцы г.п. Езярышча Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Ушэсця Гасподняга в. Кабішча Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Святога Васіля Блажэннага в.Пальмінка Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Святога велікамучаніка лекара Панцеляймона в.Рамні Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Ушэсця Гасподняга в. Хвошна Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны в. Халамер'е Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага Цудатворца в.Зарэчча Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Свяціцеля Мікалая в. Вярэчча Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Елісаветы і інакіні Варвары г. Гарадка Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма святога апостала Андрэя Першазванага г. Гарадка Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Прыход храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца в. Мяжа Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы
Рэлігійныя абшчыны Рыма-каталіцкай Царквы
Прыход Наведвання Святой Марыі г.Гарадка Віцебскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы
Рэлігійныя абшчыны хрысціян веры евангельскай
Рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай "Евангельская Царква "Прамень святла"
Рэлігійныя абшчыны евангельскіх хрысціян баптыстаў
Рэлігійная абшчына евангельскіх хрысціян баптыстаў «Хрысціянская царква «Міласць» г. Гарадка, Віцебскай вобласці
Фізкультура і спорт
Галіна фізічнай культуры і спорту ў раёне прадстаўлена наступнымі ўстановамі: ДВСУ "Гарадоцкая ДЮСШ", 11 устаноў адукацыі, ГУ «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Гарадок", спартыўныя аб'екты ГСУСУ "Віцебскі ЦОР па зімовых відах спорту".
ДУ "Раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Гарадок"
Адрас: 211573 Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Савецкая,14.
e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
ДВСУ «Гарадоцкая ДЮСШ»
Адрас: 211573 Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Савецкая,14. У ДВСУ «Гарадоцкая ДЮСШ» адкрыты аддзяленні па лёгкай атлетыцы, лыжных гонках, футболе, грэка-рымская барацьбе, біятлоне, а таксама праводзяцца заняткі ў секцыях па ушу, В'ет-Во-Дао, атлетызму.
Турыстычным брэндам раёна стала ўрочышча "Вераб'ёвы горы". Ва ўрочышчы пабудавана лыжаролерная асветленая траса з біятлонным стрэльбішчам. Традыцыйнымі для нашага раёна сталі спаборніцтвы "Гарадоцкая лыжня", "Віцебская лыжня", раённы турыстычны злёт, чэмпіянаты і кубкі раёна па валейболе, чэмпіянаты і першынства па футболе сярод дарослых і дзіцячых каманд, правядзенне велапрабегаў, святочныя мерапрыемствы і масавыя катанні адпачываючых. Снег на лыжных трасах трымаецца да красавіка.
Турызм і адпачынак
Сектар спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкама
Адрас: 211573, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул.Пралетарская, 2.
Турысцка-інфармацыйны цэнтр ГУ "Раённы фізкультурна-спартыўны клуб "Гарадок"
Адрас: 211573, РБ, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Савецкая, 14.
Турысцка-аздараўленчы комплекс "Лосвіда".
Агульная плошча комплексу каля 15 гектараў. На тэрыторыі растуць розныя дрэвы, а ў 100 метрах ад уваходу, знаходзіцца дуброва, у цэнтры якой размяшчаецца крыніца з чыстай вадой і помнік прыроды "Дуб-Волат". Што тычыцца крыніцы, нават у самыя лютыя маразы крыніца не замярзае. Не выпадкова мясцовае насельніцтва да гэтага часу падтрымлівае традыцыю - прыходзіць сюды роўна апоўначы на Вадохрышча за ключавой вадой.
Агроэкасядзібы
Аграэкасядзіба "Берёсто" (Гарадоцкі раён, вёска Заборок), "Виноградная улитка"(Гарадоцкі раён, вёска Рослыя),, Аграэкасядзіба "Востраў Ляны". Адрас: 211544 Гарадоцкі р-н в. Астраўляны д.13. Аграэкасядзіба "Экамір". Адрас: 211542 Гарадоцкі р-н в. Сазоненкі, вул.Наберажная, д.4
Аграэкасядзіба ў в.Мяжа. Адрас: 211551 Гарадоцкі р-н в.Мяжа, вул.Наберажная д.17 Аграэкасядзіба "Ля возера". Адрас: Гарадоцкі р / н, Пальмінскі сельсавет, в.Хабаты, вул. Цэнтральная в. 25, Аграэкасядзіба «Норд». Адрас: Гарадоцкі раён, Пальмінскі сельсавет, вул. Завулак 2-й Азёрны, дом 2,
Паляўнічыя домікі
Дом паляўнічага і рыбака "Прудок". Адрас: в.Прудок, вул.Невельская шаша, 80 а.
Дом паляўнічага (рыбака). Адрас: в. Ноўка
Дом паляўнічага і рыбака. Адрас: Гарадоцкі раён, в.Канашы, вул.Паштовая, 1
Гасцініцы
Гасцініца "Спартыўны гарадок"
Адрас: 211573, г. Гарадок, вул.Гагарына, 3.
Тэлефоны: (8-02139) 5-19-00, 5-19-01.
Гасцініца "Пралеска" ТДА "Авангард"
Адрас: 211580 Гарадоцкі раён, г.п. Езярышча, вул.Ленінская, 139.
Тэлефон (8-02139) 5-95-88.