Уладзімір Максімавіч Скарынкін нарадзіўся 7 чэрвеня 1939 года у горадзе Віцебску у сям’і служачага. У 1946-1956 гады Уладзімір Скарынкін вучыўся ў сярэдняй школе №2 г. Гарадка.Закончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). Працаваў па спецыяльнасці у Мінскім аэрапорце, у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі.У 1982-1987 гг. – намеснік дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. З сакавіка 1987 г. – на творчай рабоце.З 1992 г. Уладзімір Максімавіч Скарынкін зноў працуе ў апараце Саюза пісьменнікаў Беларусі. У друку ўпершыню выступіў у 1955 годзе ў газеце “Піянер Беларусі” з вершам “Першы яблык”.Уладзімір Скарынкін – аўтар зборнікаў лірыкі:
“Буслы над аэрадромам” (1969),“Гукавы бар’ер” (1972), “Дазвольце ўзлёт” (1975),“Чацвёрты
разварот” (1979), “Вугал атакі” (1983),“Пасадачныя агні” (1985), “Выратавальны плыт” (1988),
“Размова на парозе” (1991), “Лосвіда” (1993), “Апошняе слова” (1994).
Уладзімір Скарынкін – аўтар перакладаў кнігі вершаў Мікалая Рубцова “Рускі агеньчык” (1986), паэмы Дантэ Аліг’еры “Боская камедыя” (1998), Джорджа Байрана “Дон Жуан” і “Прароцтва Дантэ” (2004), зборніка вершаў Міколы Вінграноўскага “Украінскі прэлюд” (1999).
Уладзімір Скарынкін напісаў тры кніжкі для дзяцей:
“Канікулярная ангіна” (1993), “Падарожжа ў Крайшарад” (1997), “У карэце па белым свеце” (2000).
У творах паэта адчуваецца асаблівая павага да гісторыі свайго народа, да бацькоўскай зямлі, Віцебшчыны і яе працавітых людзей.Яго творы перакладыліся на рускую і ўкраінскую мовы.Уладзімір Максімавіч жыве ў Мінску.
Уладзімір Максімавіч Скарынкін - член Саюза беларускіх пісьменнікаў,лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспудлікі Беларусь імя Янкі Купалы і Нацыянальнай прэміі Італіі за пераклады.
Уладзімір СКАРЫНКІН – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за 2000 год у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, адзначаны за мастацкі пераклад паэмы Дантэ Аліг'еры «Боская камедыя»
“ - Да прэміі я стаўлюся спакойна, але думаю, што далі яе ўсё ж недарэмна. Некалі Уладзімір Караткевіч пісаў так: «Нам патрэбны беларускі Дантэ... Без «Боскай камедыі» не можа абыходзіцца нічыя літаратура. Iсправа нават не ў Дантэ... Справа ў нас. Трэба гэта зрабіць для сябе. Для ўзбагачэння сваёй мовы, для яе гнуткасці, шматфарбнасці, зіхотнасці, светланоснасці».
Я ганаруся, што мне ўдалося здзейсніць запаветную мару свайго знакамітага земляка. Думаю, Караткевіч парадаваўся б, трымаючы ў руках «Боскую камедыю» Дантэ на беларускай мове.
Я працаваў над ёй амаль 5 гадоў, і працавалася мне ўзнёсла. Мая мама некапі казапа: «Нічога не бойся, галоўнае — справу пачаць і закончыць». Я пачаў і закон-чыў. Iя рады, што кніга імгненна разышлася ў продажы, абвяргаючы выказванне рэдактара аднаго з часопісаў, маўляў, каму сёння патрэбна «Боская камедыя», тым больш на беларускай мове.
А між тым просьбы аб перавыданні кнігі, паводле слоў Адама Мальдзіса, ідуць ад беларусаў з усяго свету. Пасля «Боскай камедыі» я пераклаў яшчэ адзін ранні твор Дантэ «Новае жыццё». Было б выдатна, каб яны пабачылі свет пад адной вокладкай у серыі «Беларускі кнігазбор». Падтрымаць фінансава гэты праект мае намер і італьянскі бок, пра што паведаміў мне пасол Італіі ў Беларусі Стэфано Бенаццо.
А я зараз ужо заняўся новым перакладам. Гэта будзе яшчэ адзін сусветна вядомы твор, які загучыць па-беларуску, — раман у вершах «Дон Жуан» Байрана”.
Советная Наталья Викторовна
(творческие псевдонимы:Наталья Городянка, Наталья Родная, Наталья Булаева).
Кандидат психологических наук (ДКН № 069659 от 17.10.2008г.) С 28 августа 2009г. действительный член, профессор МАТр (Международная Академия Трезвости) - Швеция.
08. 08. 2011г. – член Союза писателей Беларуси. 17-18 октября 2011г – делегат 2-ого съезда Союза писателей Беларуси. 06.06.2012г. – член Союза писателей России.С 2006 г. - член Полоцкого литературного объединения «Наддвинье». С 2011г - творческий руководитель литературного клуба «Городянка» при Городокской центральной районной библиотеке. С 2010г. – член комиссии по разработке Концепции Русской Православной Церкви по утверждению трезвости.
Призёр конкурса «Сердце – открытое детям» Республиканского редакторско-издательского учреждения «Литература и Искусство” (2007г.).
Победитель литературного конкурса газеты «Воскресенье» совместно с Издательством Белорусского Экзархата, посвящённого 1020-летию Крещения Руси (2008г.).
Победитель районного поэтического конкурса «Я нарадзіўся на Прыдзвінні» (2009г.)
Награждена:
- Памятным знаком ЦК ВЛКСМ «За активную работу в комсомоле» (1986),
- Медалью «Святой Благоверный Великий Князь Александр Невский» (2006),
- Медалью «Памяти ХХ- летия Международного института резервных возможностей человека( МИРВЧ)» (2008) .
Родилась 29 апреля 1956 года в пос. Янтарный Приморского района, Калининградской области, в семье военнослужащего.
Образование:
1963 - 1973 гг. - средняя школа № 1, г. Городок, Витебская область
1974 – 1978 гг. - Мурманское педагогическое училище, диплом с отличием.
1979 – 1984 гг. - Ленинградский ордена Трудового Красного Знамени государственный педагогический институт имени А.И. Герцена по специальности: педагогика и психология дошкольная, присвоена квалификация – преподаватель дошкольной педагогики и психологии, методист по дошкольному воспитанию.
В 1991г. окончила Ленинградский ордена Ленина и ордена Трудового Красного Знамени государственный университет по специальности: психологическое обеспечение профессиональной деятельности и спорта, присвоена квалификация – практический психолог.
Повышала квалификацию в Военно-медицинской академии им. С.М.Кирова, в Петербургском психоневрологическом институте им. Бехтерева, в Петербургской медицинской академии последипломного образования врачей.
В 2008 году защитила кандидатскую диссертацию на тему: «Кризисно-реабилитационная психологическая помощь при игровой зависимости на основе стрессовой психотерапии», по специальностям: 05.26.02 - безопасность в чрезвычайных ситуациях и 19.00.04 - медицинская психология.
Трудовой путь:
С 1973 года работала воспитателем и заведующей детским садом в п. Зареченск, Кандалакшский район, Мурманская область, воспитателем д/с в г. Городок, Витебская область.
С 1983 года - РК ЛКСМБ - секретарь комитета комсомола Городокской птицефабрики.
С 1987 года - инспектор Городокского РОНО. С 1990 года - ведущий психолог, медицинский психолог Международного института резервных возможностей человека (Ленинград).С 1992 года - директор и ведущий медицинский психолог ОДО «Психологический реабилитационный центр «МИРВЧ»/
Опубликовано: 26 научных работ (в т.ч. в соавторстве) по проблемам психотерапевтического лечения и психологической помощи больным алкоголизмом, наркоманией, игроманией, оценки их эффективности.
Поэзия, художественная проза и публицистика печатались в районной, областной и республиканской периодике Беларуси, а также России, в том числе, в журналах «Нёман», «Новая Немига литературная», «Окно», «Качели», «Полымя» (Беларусь), «Литературная учёба», «Наш современник», «Московский парнас» (Москва), «Медный всадник» (Санкт-Петербург).
Участница многочисленных коллективных сборников и альманахов. Автор книг поэзии и прозы «Тепло свечи»(2005), «Цветок на морозе»(2005), «Святой Благоверный Князь Александр Невский»(2006), «В поиске сокровища»(2008), «За краем света» (2010), «Тайна русского Царя» (2010), «Два поклона» (2012).
Семейное положение: замужем, трое детей.
Анастасия Дуборезова
(родилась 14 марта 1985 года, Городок), белорусская биатлонистка, а в прошлом лыжница, участница Олимпийских игр в Ванкувере в лыжных гонках.
В лыжном Кубке мира А. Дуборезова дебютировала в октябре 2007 года, тогда же первый раз попала в тридцатку лучших на этапе Кубка мира, в эстафете. Всего имеет на своём счету 3 попадания в тридцатку лучших на этапах Кубка мира, все в командных соревнованиях. Лучшим результатом в итоговом общем зачёте Кубка мира, является для Дуборезовой 123-е место в сезоне 2009-10.
На Олимпиаде-2010 в Ванкувере принимала участие в четырёх гонках: спринт — 42-е место, биатлон 7,5+7,5 км — 53-е место, эстафета — 10-е место, масс-старт на 30 км — 44-е место.За свою карьеру принимала участие в одном лыжном чемпионате мира, на чемпионате 2009 года, стартовала в четырёх гонках, лучший результат — 40-е место в масс-старте на 30 км.
По окончании сезона 2009-10 перешла из лыжных гонок в биатлон. В биатлонном Кубке мира Дуборезова дебютировала в декабре 2010 года, в марте 2011 года первый и пока единственный раз попала в очковую зону на этапе Кубка мира, заняв 40-е место в спринте. По итогам сезона 2010-11 заняла 96-е место в общем зачёте Кубка мира.
В сезоне 2011—2012 уже на 3 этапе Кубка мира в Хохфильцене впервые в карьере попала на цветочную церемонию, заняв 10-е место в спринтерской гонке. На 4 этапе в Оберхофе в спринтерской гонке заняла 7-ю позицию, не допустив ни одного промаха. В гонке с массовым стартом заняла 10-е место.
Джамал Агамов c хорошим результатом с Международного Турнира по греко-римской борьбе «Thor Masters – 2012», который проходил 28-29 января в Дании вернулся наш земляк, учащийся училища олимпийского резерва Джамал Агамов. Среди борцов категории до 55 кг городокчанин занял третье место. Проиграв сильному российскому спортсмену Назиру Манкиеву (первое место) Джамал дал возможность норвежцу Андресу Роннингену, которому достался более слабый противник, занять вторую позицию.Путевку в большой спорт парень получил в Городокской ДЮСШ у тренера Алексея Гамзюка. До этого Джамал неоднократно становился призером международных турниров, а в прошлом году в возрастной категории до 23 лет на Первенстве республики по греко-римской борьбе занял первое место.
Вашчыа Іван Арэф'евіч(1900?, хутар Вашчылы паблізу в. Дарахі Гарадоцкага павета Віцебскай губерніі, цяпер Руднянскі с/с Гарадоцкага раёна -1977?, г. Курган),краязнаўца.
Вучыўся ў Невельскай гімназіі.З пачаткам Першай сусветнай вайны тры разы збягаў на фронт, аднак быў вернуты паліцыяй.Урэшце стаў “сынам палка” адной з сібірскіх часцей, якая накіроўвалася на руска –германскі фронт. Служыў у пешай, потым кавалерыйскай разведцы. У 16 гадоў стаў поўным георгіеўскім кавалерам. Быў таксама ўзнагагоджаны французскімі і англійскімі медалямі, ордэнам Ганны. За заслугі быў ўдастоены афіцэрскага звання. Скончыў 1-ю Пецяргофскую школу прапаршчыкаў (14.05.1916).Даслужыўся да звання паручніка. Быў тройчы паранены. Вучыўся ў лётнай школе ў Гатчынне на “паветранага назіральніка”(штурмана).
Пасля заключэння міру з Германіяй вярнуўся дадому . Па асабістых перакананнях не прыняў палітыкі бальшавікоў і выехаў у Сібір, дзе быў мабілізаваны ў армію Калчака.
Служыў у аўтароце, потым у падраздзяленні паветраных войскаў. Браў удзел у баявых дзеяннях.Быў цяжка паранены. Напярэданні разгрому калчакаўскай арміі разам з вядомым асам Першай Сусветнай вайны лётчыкам Мураўцавым перайшоў мяжу з Кітаем. Жыў ў Манчжурыі. У Харбіне ажаніўся з дачкой былога ўпраўляючага Краснаярскага банка.
Некаторы час служыў у казацкіх часцях генерала Сямёнава.У званні пад’есаўла служыў начальнікам штаба Пагранічанскага раёна Далёкаўсходняга саюза ваенных у Манчжурскай імперыі, які ў сваю чаргу падначальваўся Галоўнаму бюро па справах расійскіх эмігрантаў у –Манчжоў-Го).
З’яўляўся актывістам “Национальной организации русских разведчиков” (НОРР), штаб-кватэра знаходзілася ў Парыжы.) З’яўляўся начальнікам “Восточного отдела НОРР”. У дзяржаўным архіве Хабараўскага краю знаходзіцца персанальны фонд І.А.Вашчылы. У часопісе “Часовой” змешчаны яго фотаздымак (электронная копія на сайце С.В.Волкава). Згадваецца ў слоўніку лётчыкаў, які быў складзены эмігрантамі ў 1960-х гадах у Сан-Францыска.
Служыў у ваенных фарміраваннях Гаміньданаўскай арміі пад началам Чан Кайшы.Сфарміраваў лётную часць з былых лётчыкаў белагвардзейскіх войскаў.У паветраным баі з лётчыкамі арміі КПК быў цяжка паранены. Даслужыўся да звання падпалкоўніка. Меў магчымасць стаць палкоўнікам , аднак не пагадзіўся, бо ўмовай для гэтага з’яўлялася прыняцце кітайскага падданства.
У 1945г. разам з падначаленай яму часцю перайшоў на бок Савецкай Арміі. Быў рэпрасаваны і адсядзеў 11гадоў ў ГУЛАГУ. Увесь час хацеў вярнуцца на Радзіму (Гарадоччыну), аднак у выніку таго, што меў абмежаванне на пражыванне ў Еўрапейскай частцы СССР, дзе жыў уг.Курган РСФСР. Працаваў на розных пасадах у школе, выкладчыкам музыкі. Штогод улетку прыязджаў на Гарадоччыну. Даследаваў тэрыторыю Руднянскага сельскага савета. Прыцягнуў увагу археолагаў да выяўленых ім археалагічных аб’ектаў: курганоў, гарадзішчаў. Адкрыў у 1968г. і ўвёў у навуковы зварот курганныя могільнікі каля в. Дарахі, у 1975г. неапалітычныя стаянкі на возеры Сенніца. Першым даследаваў і звярнуў увагу спецыялістаў на мясцовасць, якая, верагодна, з’яўлялася месцам пакланення мужчынскаму дзетароднаму органу, так званы “Х..лес”. Перапісваўся і меў стасункі з архелагамі Э.М.Зайкоўскім, Ю.А.Зайцам, А.Лапаціным, В.Мікляевым, М.Ткачовым, Г.В.Штыхавым і інш.
Ананьеў Паўлюк нарадзіўся ў 1905 г. у в.Андрасковічы ў беднай сялянскай сям’і.Скончыў Віцебскія педагагічныя курсы (1928), пасля два гады настаўнічаў. З 1938 вучыўся на літаратурным факульцеце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута (крытычна-творчая секцыя).
Як пралетарскі паэт П.Ананьеў пачаў фарміравацца ў Віцебску. Першыя яго вершы апублікаваны ў “Віцебскай сялянскай газеце” ў 1926 г.З 1930 г. выступаў у рэспубліканскім перыядычным друку.У 1932 г. выйшла першая кніга вершаў П.Ананьева “Героіка дзён”. Якая , як і больш буйныя яго творы (паэма “Ліпнёвая радасць”і “Паэма пра вынаходніцтва), была непрыхільна сустрэта тагачаснай крытыкай. Творы, не адначаныя высокай паэтычнай культурай і глыбінёй мастацкай думкі, у цэлым былі вытлумачаны з вульгарна-сацыялагізатарскіх пазіцый. Замест таго, каб паказаць маладому паэту слабасць яго твораў у мастацкіх адносінах, добрасумленна сказаць аб прычынах творчых няўдач, дапамагчы раскрыцца паэттычнаму таленту, якім не быў абдзелены П.Ананьеў, крытыка літаральна закляйміла яго творчасць, як халтурную, палітыка –памылковую і ідэалагічна шкодную. Ваяўнічая крытыканская кампанія вакол твораў П.Ананьева адмоўна адбілася на маральным і фізічным стане без таго хворага паэта.Ён памёр на курорце ў Гаграх, пакікуўшы невялікую творчую спадчыну, не пазбаўленую лірызму, у якой, наколькі дазволіў яму талент, выказаў сваё разуменне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, вясновую падасць пераўтварэння і абнаўлення жыцця.
Аршанскі Бэр - празаік, драматург, літаратуразнавец, публіцыст. Пісаў на яйрэйскай, беларускай і рускай мовах..
Нарадзіўся 30.11.1883г. у Гарадку. З 1902 г. жыў у Рызе.У 1908 г. пераехаў у Вільню.У гады, калі Заходняя Беларусь і Вільня апынуліся пад польскай уладай працаваў у падполлі. У пачатку 1920-ых гадоў пераехаў у Мінск. Некаторы час загадваў яўрэйскай секцыяй Інбелькульта. Потым магчыма працаваў у АН БССР.У 1930 гады пабываў на Калыме.
Літаратурную працу пачаў у Вільні, дзе выдаў некалькі п’ес, у тым ліку драму “Пачатак усходу” пра рэвалюцыйныя падзеі 1905-1906 г.г. Апублікаваў некалькі зборнікаў займальных апавяданняў для дзяцей. Некаторыя з іх прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайне. Даследаваў яўрэйскую літаратуру Беларусі, праблемы тэатра. П’еса Б.Аршанскага “Кроў” ставілася на сцэне яўрэйскага тэатра БССР.Памёр 15.11.1945г.
ВЕРАНІЦЫН Канстанцін - нарадзіўся 13 чэрвеня 1834 года ў вёсцы Астраўляны Гарадоцкага раёна.
Вёсачка гэта- радзімы куточак
Тут панскі маёнтак стаяў.
Калісці за смугай стагоддзяў,
Кастусь Вераніцын пісаў.
Т.Паўлоўская
Вераніцын паходзіў з прыгонных сялян памешчыкаў Бондыравых. Спачатку яго прозвішча было Васільеў. У 1851 годзе, атрымаўшы вольную, ён прыпісаўся ў гарадоцкія мяшчане і выбраў сабе прозвішча “ Вераніцын. “
Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы, Віцебскай гімназіі і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. З акадэміі яго ў 1854 годзе выключылі, але гэта даравітага гарадоцкага хлопца не спыніла.
У 1859 годзе ён бліскуча ( у спісе выпускнікоў яго імя стаіць першым ) скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, напісаўшы дысертацыю “О белорусском хозяйстве”. Працаваў выкладчыкам ў Маладзечанскай семінарыі , потым служыў ў Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін , меў чын стацкага саветніка. У 1900 годзе пайшоў ў адстаўку стацкім саветнікам. Пражываў у доме па Паварскім завулку № 13, дзе ў розныя часы жылі Тургенеў, Некрасаў, Чарнышэўскі. Памёр каля 1904 гаду.
Пяру Вераніцына належыць сатырычна-парадыйная паэма “ Тарас на Парнасе“, час напісання 15 красавіка 1855.
Ці знаў хто,братцы , з вас Тараса ,
У палясоўшчыках што быў ?
На Пуцявішчы, у Панаса,
Ён там, ля лазні блізка жыў.
“ Тарас на Парнасе”
Геніяльны аўтар –непараўзыдзены выразнік беларускай ментальнасці-пакінуў нам класічны тэкст і не менш класічную Таямніцу, так сказаў у сваім выступленні на літаратурна-краязнаўчым чытанні ў Гарадку (1997 ) даследчык, доктар філалагічных навук Генадзь Кісялёў, ён жа назваў Вераніцына жар-птушкай беларускай паэзіі. І да таго, брахнейкі, дайшло, што” Тараса” - ўсё раўно як “ сон Багародзіцы” - найдзеш ува ўсякай хаце. Пісьменныя шчыра пішуць яго сабе на паперку, цёмныя шчэ шчырэй вучацца яго на памяць.
Цікава было б даць чытальніку ету байку такою, якою яна напісана самім сачыніцелем. Ды толькі нігдзе не можна найці яго рукапісання.
ВОРАНАЎ Мікалай Гаўрылавіч -нарадзіўся 13.12.1936 г. у в. Віры Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі пра-цаваў у леспрамгасе, Задзвінскай МТС, служыў у ВМФ на Балтыцы. Пасля дэмабілізацыі супрацоўнічаў у суражскай, аршанскай, сенненскай раённых газетах, не-задоўга да выхаду на пенсію — у шаркаўшчынскай раённай газеце «Кліч Радзімы». Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 г. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Советскнй моряк», газетах «Страж Балтыкі», «Советский флот». Першае апавяданне «Прымак» апублікавана ў 1963 г. у газеце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984). У часопісе «Маладосць» надрукаваны аповесці «Завея», «Вадалазы», у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень», «Раннія замаразкі», «Суседзі» і іншыя. Апавяданні Міколы Воранава перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, чувашскую мовы.
ДаўгапольскІ Цодзік Львовіч -празаік. Пісаў на яўрэйскай ,беларускай і рускай мовах.
Нарадзіўся ў сям’і меламеда-настаўніка, які навучаў рэлігійным спевам. Засвоіўшы майстэрства па пераапрацоўцы шчаціны, Ц. Л Даўгапольскі ў юначым узросце працаваў у г. Невелі на шчаціннай фабрыцы (1894-1907г.г.) Пасля здачы экстэрнам экзаменаў на званне хатняга настаўніка настаўнічаў у в.Захар’іна Магілёўскай губерні 1910-1911г.г.) У 1912 -1918г.г. загадваў яўрэйскім вучылішчам у Гарадку. Уваходзіў у Бунд (1917-). У 1918-1921г.г. працаваў інструктарам Наркамасветы па Віцебскай і Магілёўскай абласцях.У 1922-1932г.г. –дырэктар дзіцячага дома ў Віцебску. У 1925-1932гг.- літіратурны супрацоўнік, рэдактар яўрэйскай газеты “Октобэр” у Мінску. З 1933г. працаваў у Дзяржкамвыдзе БССР. У 1937 г. быў незаконна асуджаны. У 1943 г.вызвалены, жыў на Урале, займаўся педагагічнай працаў. Пасля вайны жыў у Віцебску .Цяжка захварэўшы , пераехаў да дачкі ў Ленінгра,. дзе і памёр.
Першае апавяданне “Электрычнасць” было надрукавана ў 1917 г. у газеце”Віцебскі рабочы2.У 1925-1926 гг. У часопісе “Штэрн” быў змешчаны раман Ц. Даўгапольскага2Каля адчыненай брамы”.Выходзілі яго з борнікі апавяданняў “На савецкай зямлі(1928)г..”Навыварат”(1929г.);аповесць”агітпоезд2,раман “Шоўк”(1933г.)У пасляваенныя гады на рускай мове выдадзены зборнікі апавяданняў “Гэта было даўно”(1950г.),аповесць”На берагах Сылвы”(1955г. і іншыя Стыль яго твораў блізкі стылю газетных нарысаў і фельетонаў.у гэтых жанрах Ц.Даўгапольскі выступаў таксама.
ДЗМІТРЫЕЎ Генадзь Рыгоравіч -нарадзіўся 18.10.1943 г. у в. Злыднікі (цяпер Першамайка) Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе. У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў настаўнікам у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. У 1984 г. — няштатны карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гродзенскай вобласці, з 1987 г. намеснік дырэктара, дырэктар гэтага бюро, літкансультант. 3 1999 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».
Пісаць вершы пачаў у школьныя гады. Друкаваўся спачатку ў Езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска», затым у многіх літаратурных выданнях Беларусі. Выйшлі тры яго паэтычныя зборнікі «Гарады на далонях» (1974), «ПтушкаСінязорка» (1976), «Азярыны» (1980). 3 1979 г. — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
ДРАЗДОЎ Валерый Фёдаравіч -беларускі журналіст, публіцыст-аналітык, кінасцэнарыст-дакументаліст.
Нарадзіўся 11.02.1949 г. у в. Евіна Гарадоцкага раёна ў сям'і настаўніцы і ляснічага. У час вучобы ў сярэдняй школе актыўна друкаваўся ў рэспубліканскай маладзёжнай прэсе і раённай газеце. Закончыў Пальмінскую СШ, факультэт журналістыкі БДУ (1976). Журналісцкую дзейнасць пачаў у шматтыражнай газеце «Трактар». 3 1981 г. — уласны карэспандэнт, загадчык аддзела культуры і навукі «Сельскай газеты». 3 верасня 1990 г. у рэдакцыі «Народнай газеты»: аглядальнік, пазней — намеснік галоўнага рэдактара і выканаўчы дырэктар.
Аўтар шматлікіх аналітычных артыкулаў у беларускіх, расійскіх і еўрапейскіх выданнях, шэрага сцэнарыяў дакументальных кінастужак, нарысаў пра неардынарных і гераічных суайчыннікаў у друкаваных айчынных СМІ, літаратурных сборніках і на дзяржаўным радыё. Вялікая колькасць матэрыялаў В. Драздова была прысвечана яго малой радзіме — Гарадоччыне, яе эканамічным і сацыяльным праблемам. Тэма неперспектыўных вёсак на прыкладзе населеных пунктаў Гарадоцкага раёна ўздымалася ў дакументальным фільме «Дарога на Евіна», які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс. В. Драздоў адзіны карэспандэнт друкаваных СМІ, які прысутнічаў у час падпісання Белавежскага пагаднення ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі
8 снежня 1991 г. Член выканкама рады Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь, пераможца і лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў журналісцкага майстэрства. Трагічна загінуў 11.6.2004 г. у Мінску.
КОНАНАЎ Віктар Міхайлавіч -рускі савецкі пісьменнік, член Саюза пісьменнкаў Расіі. Нарадзіўся ў в. Вярэчча Гарадоцкага раёна. У 1955 г. прызваны на службу ў армію. Служыў на Далёкім Усходзеў танкавых часцях. Там напісаў сваё першае апавяданне, якое надрукавалі ў газеце «Сувораўскі націск». Вайсковай службе прысвечана аповесць «Экіпаж машыны баявой».
Пасля службы працаваў на будаўніцтве Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода. Аб гэтым перыядзе жыцця расказваюць аповесці «Сон і сіні май» і «Небяспечныя званы». 31961 г. зноў на Далёкім Усходзе. Жыве ў г. Хабараўск.
МАРАЛЕЎСКІ Юзаф -паэт, педагог. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай вобласці. Пісаў на польскай , лацінскай , рускай мовах. У 1790 г. скончыў клас рыторыкі ў езуітскай калегіі ў Оршы, вывучаў французскую мову ў Полацкай езуітскай калегіі –у Оршы. З 1794 г. настаўнік у езуітскіх калегіях у Мсціславе, Магілёве, Полацку. Быў выхавацелем у езуітскім пансіёне у Пецярбургу (1806-1810), працаваў у настайніцкай семінарыіі і загадваў манастырскай бібліятэкай у Оршы (181-1814). Сакратар ордэна езуітаў беларускай правінцыі (1814-1816),кіраўнік Полацкай акадэміі (1816-1818). У 1818 г. пераехаў на Валынь, друкаваўся ў часопісах “Полацкі штомесячнік”, ”Вестник Европы”. Творчасць Маралеўскага выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў пераходу ад класіцызму да рамантызму. Адначасова з класітыстычнымі трэнамі, элегіямі, эпіграмамі, панегірыкам, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадраматычным стылі лірычныя песні ў якіх з агульнагуманістычных і хрысціянскіх пазіцый разважаў аб выхаваўчым значэнні паэзі. Выказваў замілаванне да прыроды роднага краю.
ХАЗАНСКІ Уладзімір Якаўлевіч -журналіст, пісьменнік, лаурэат прэміі Камсамола Беларусі. Нарадзіўся ў 1923 г. у Гарадку. Скончыў факультэт журналістыкі Свярдлоўскага універсітэта. Працаваў журналістам газет «Советская Белоруссня» і «Віцебскі рабочы». Звыш 40 гадоў з'яўляўся ўласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Віцебскай вобласці. Аўтар дакументальных аповесцей «Ася»,«Спрослте у берез», якія расказваюць аб падполыпчыках горада Полацка і ўдзельніках Прошкаўскага інтэрнацыянальнага падполля. Разам з артыстам тэатра імя Я. Коласа А. Гутковічам напісаў п'есу «Юныя мсціўцы», якая ішла ў тэатрах Віцебска, Магілёва, Мінска.
ШМАНЬ Генадзь Якаўлевіч -журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1931 г. у в. Бяскатава Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння школы працаваў у рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы». У гэты час пачынаецца яго літаратурная дзейнасць. У 1961 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Саюза пісьменнікаў СССР. Зборнікі вершаваных і празаічных твораў на рускай і беларускай мовах: <<С добрым утром» (1958), «Жывое срэбра» (1960), «Колосна ладонн» (1963), «Сундуковскне гостннцы» (1965), «Седой Федька» (1968), «Солнеч-ные коші» (1986), «Журавннка» (1990).
ІСАЁНАК Марыя Іванаўна -беларускі жывапісец. Нарадзілася 25.10.1949 г. у в. Кісялі Гарадоцкага раёна. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1969). Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 г. Працуе ў жанры партрэта^ нацюрморта, пейзажа. Удзельнічае ў выставах з 1975 г. Творчасць М.Ісаёнак адна з прыкметных з'яў у сучасным беларускім мастацтве. Мастачка тонка ўспрымае стан прыроды, імкнецца да выяўлення гармоніі чалавека з навакольным асяроддзем і па-майстэрску перадае ўласныя ўражанні ў стрыманай каляровай гаме. Больш за ўсё яна любіць пісаць кветкі (карціны «Светлы ўспамін», «Залаты век»), шмат нацюрмортаў («Нацюрморт са шклом», «Нацюрморт з чорным вінаградам», «Нацюрморт з птушкай», «Нацюрморт з жоўтымі кветкамі»), многія карціны паказваюць цікавасць аўтара да бытавых замалёвак («Зялёны інтэр'ер», <<Машына«Зінгер», «Жанчына з бульбай»). Карціны М.Ісаёнак на працягу 2002 — 2004 гг. дэманстраваліся на выставах у розных гарадах Італіі, дзе яе назвалі каралевай нацюрморта. Выстаўкі мастачкі арганізоўваліся таксама ў Літве (Вільнюс, 2003), у Мінску — у Музеі сучаснага мастацтва і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама ў іншых гарадах.
КАВАЛЁЎ Анатоль Фёдаравіч - беларускі мастацтвазнаўца, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992). Нарадзіўся 10.05.1926 г. у в. Даўгаполле Гарадоцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1958). 3 1963 г. у Віцебскім дзяржаўным універ-сітэце. У 1965—1976 гг. загадчык кафедры дэкаратыўнага мастацгва, у 1977 —1980 гг. — кафедры малюнка і методыкі выяўленчага мастацтва. Даследуе тэорыю і практыку дызайну. Навуковую і вучэбна-метадычную дзейнасць спалучае з творчасцю. Распрацаваў эмблему Ульянаўскага аўтазавода, шэраг юбілейных медалёў. Сярод жывапісных работ: «Бацька Мінай» (1980), «Бацькава хата», «3 вогненнай вёскі» (абедзве 1986 ), «Сафія Полацкая» (1987), «Позняя восень», «Вёска Даўгаполле» (абедзве 1988), «Дарога да Пушкіна» (1992), «Віцебская даўніна», «Зімовая казка» і трыпціх «Гімн старому Віцебску» (усе 1996). Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі
ОСІПАЎ Вадзім Іванавіч -мастак. Нарадзіўся ў 1956 г. у в. Верамееўка Гарадоцкага раёна.Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. Працягваў адукацыю ў Акадэміі мастацтваў у Ленінградзе на аддзяленні мастацтвазнаўства. З 1989г. член таварыства Вольных мастакоў г .Санкт-Пяцербург.Удзельнік выставак у Санкт-Пецярбургу,Смаленску,Віцебску.Мінску.Яго творы былі прадстаўлены на выстаўках ў Францыі,Германіі.Швецыі,Японіі.У творчасці мастака рэалізм спалучаечча з сімвалізмам. Адна з галоўных тэм –міфалогія і хрысціянства
ШЫЛКО Віктар Аляксандравіч -мастак. Нарадзіўся 14.07.1952 г. у в. Зарэчча Гарадоцкага раёна. Скончыў у 1974г. мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Раннім творам уласціва рэалістычная трактоўка вобразаў: ”Вясна”, (1976),” Антонаўскія яблыкі” (1979). ”Каляды”(1981)”, Гандляр кветкамі”(1983), ”Мір на зямлі”(1980. З сярэдзіны 1980-ых гадоў кампазіцыі набываюць фармальна-жывапісны характар:”Падзенне”,”Малевічу прысвячаецца” ”Стыхія” (усе 1988) ”Апошні трамвай”, ”Белая карціна” (абедзве 1989), ”Космас” (1990) , ”Утро”(1993), ”Яблык Евы” (2000), ”Два”,”Рытмы вечара”, ”Ноч уваходзіць у горад” (усе2002) творы вызначаюцца асыцыятыўнай вобразнасцю, дынамікай кампазіцыйных рытмаў, эмацыянальнай выразнасцю колераў.
Героі Савецкага Саюза
АВЕРЧАНКА Мікалай Іванавіч. Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Маісеенкі Гарадоцкага раёна. Скончыў сямігодку і працаваў у калгасе. У чэрвені 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Тыфліскае артылерыйскае ваеннае вучылішча і пачаў службу камандзірам гарматы ў супрацьтанкавым дывізіёне. 3 чэрвеня 1944 г. сяржант М.І.Аверчанка камандаваў гарматай у 823-ім артылерыйскім палку 301-ай стралковый дывізіі.
У баі 14 красавіка 1945 г. на заходнім беразе Одэра ў раёне населенага пункта Гольцаў гармата сяржанта Аверчанкі знішчыла 4 кулямёты, 1 дзот і шмат гітлераўцаў.
24 красавіка яго артылерыйскі разлік удзельнічаў у фарсіраванні ракі Шпрэе, знішчыў 3 кулямёты ворага, тым самым дапамог пяхоце прасунуцца ўперад і замацавацца на дасягнутым рубяжы.
27 красавіка баі ішлі на вуліцах Берліна. Засеўшыя ў доме нямецкія аўтаматчыкі прапусцілі перадавы ланцуг наступаючай пяхоты, паспрабавалі выйсці ў тыл нашаму стралковаму падраздзяленню. Гармата, якой камандаваў М.І.Аверчанка, на перакрыжаванні вуліц была сустрэта варожымі салдатамі. Аверчанка, адрэзаны ад сваіх, вырашыў прыняць бой. Ен загадаў аднаму з байцоў гарматнага разліку весці агонь з аўтамата па доме, дзе заселі гітлераўцы. 3 астатнім разлікам перамясціў гармату праз перакрыжаванне, развярнуў яе ў пачатку вуліцы. Шлях адступлення варожым салдатам быў адрэзаны. Камандзір гарматы загадаў наводчыку весці абстрэл, сам жа з астатнімі байцамі разліку ўварваўся ў дом. У рукапашнай сутычцы яны знішчылі 10 і ўзялі ў палон 20 нямецкіх салдат, сярод якіх былі 2 афіцэры. Такія рашучыя дзеянні артылерыстаў пазбавілі нашых пехацінцаў ад нечаканага ўдару з тылу і забяспечылі іх паспяховы рух наперад. У апошнія хвіліны бою Мікалай Іванавіч быў цяжка паранены.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15.05.1946 г. Да 1954 г. М.І.Аверчанка служыў на граніцы. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у г. Кунда Эстонскай ССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Жыццё яго трагічна абарвалася 3 ліпеня 1960 г.
АНАНЬЕЎ Мартын Аляксеевіч. Нарадзіўся 27.04.1900 г. у в. Ісайкі Гарадоцкага раёна. Удзельнік грамадзянскай вайны, пасля працаваў забойшчыкам у шахтах Данбаса.
На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з лютага 1942 г. Старшы сяржант 635-га стралковага палка 143-яй стралковай дывізіі. М.А.Ананьеў 18 — 20 верасня 1943 г. у баі за раённы цэнтр Казялец Чарнігаўскай вобласці замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты і ўмела кіраваў падраздзяленнем.
Пры фарсіраванні Дняпра 27 верасня 1943 г. камандзір кулямётнага разліку М.А.Ананьеў на маленькай лодцы з кулямётам у ліку першых пераправіўся на правы бераг. Байцы роты з ходу занялі першую траншэю ворага. Супраць іх праціўнік кінуў пяхотны батальён. Усю ноч ішоў няроўны бой. Нашы пехацінцы адбівалі атакі ворага, не прапусцілі яны і варожыя танкі, тым самым садзейнічалі расшырэнню захопленага плацдарма. Кулямётчык Ананьеў знішчыў каля 70 гітлераўцаў.
Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 03.06.1944 г. Закончыў вайну ў Берліне. Дэмабілізаваўся ў маі 1946 г. Жыў і працаваў у Таганрогу Растоўскай вобласці. Узнагароджаны ордэнамі Леніна,Айчыннай вайны I ступені, Славы III ступені, медалямі. Памёр 11.04.1982г.
БАГДАНАЎ Рыгор Багданавіч. Нарадзіўся 4.02.1910 г. у в. Марцюшы Гара-доцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. У Чырвонай Арміі з 1932 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. Гвардыі старшы лейтэнант камандаваў батальёнам 385-га стралковага палка 112-ай Рыльскай стралковай дывізіі, якая была ў складзе 60-ай арміі Цэнтральнага фронту. Яго батальён вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. Праследуючы ворага, 24 верасня 1943 г. байцы батальёна пераправіліся на правы бераг, выкарыстаў-шы для гэтага падручныя сродкі, і захапілі два населеныя пункты. Утрымлівалі іх да падыходу асноўных сіл палка. Пры гэтым пад камандаваннем Багданава батальён адбіў 10 атак ворагаў. У хуткім часе на дапамогу прыйшлі воіны іншых батальёнаў палка, стойка абаранялі заняты плацдарм. 1 кастрычніка, адбіваючы контратаку ворага, Р.Б.Багданаў быў смяротна паранены. Праз паўмесяца, 17 кастрычніка 1943 г., гвардыі ст. лейтэнанту Рыгору Багданавічу Багданаву за мужнасць, знаходлівасць, адвагу і рашучасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дзісны і Дняпра і ў баях на плацдарме, пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кутузава III ступені.
БУМАГІН Іосіф Раманавіч. Нарадзіў-ся 17.10.1907 г. у Гарадку. Скончыў сямігодку. У Чырвонай Арміі служыў у 1929 —гг. 3 1937 г. жыў у г. Бірабіджан.
У Чырвонай Арміі з мая 1941 г., на фронце з пачатку красавіка 1945 г. 24 красавіка кулямётны ўзвод 396-га стралковага Катавіцкага палка 135-ай стралковай Кракаўскай дывізіі на чале з лейтэнантам І.Р.Бумагіным удзельнічаў у штурме горада Брэслау. Камандзір узвода пад моцным агнём праціўніка высунуў наперад свае кулямёты і асабістым прыкладам паказаў выдатнае валоданне гэтай зброяй, знішчыўшы да 20 гітлераўскіх салдат. Та-кія дзеянні дапамаглі наступленню нашай пяхоты. Аднак рухацца далей перашкаджаў агонь двух варожых кулямётаў, добра замаскіраваных у разбураным доме. Лейтэнант Бумагін папоўз да таго месца, адкуль стралялі нямецкія кулямётчыкі. Ля руін дома ён хутка выявіў адну агнявую кропку і закідаў яе гранатамі. Другі кулямёт, размешчаны ў падвальным памяшканні, працягваў весці агонь, прыціскаў да зямлі штурмавую групу. Пераадолеўшы кучы бітай цэглы, разбураную сцяну, Бумагін ушчыльную падабраўся да амбразуры і закрыў яе сваім целам. Варожы кулямёт замаўчаў. Наша пяхота захапіла дом і знішчыла засеўшых там 17 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 27 чэрвеня 1945 г. І.Р.Бумагіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
ГАПЯЁНАК Мікалай Іванавіч. Нарадзіўся 17.04.1919 г. у в. Глінішча Стадолішчанскага сельсавета. Закончыў 9 класаў, у 1939 г. авіяшколу грамадзянскага паветранага флоту ў г. Балашоў. У гэтым жа годзе прызваны ў Чырвоную Армію. У 1940 г. скончыў ваенную авіяцыйную школу.
У дзеючай арміі з 22.06.1941 г. Ваяваў на Ленінградскім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-ым, 2-ім Украінскіх франтах. Быў лётчыкам на скарасным бамбардзіроўшчыку «СБ», пікіруючым бамбардзіроўшчыку «Пе-2», камандзірам звяна, намеснікам камандзіра эскадрыллі, затым камандзірам эскадрыллі 81-га гвардзейскага Кракаўскага ордэна Суворава і Багдана Хмяльніцкага бамбардзіровачнага авіяпалка.
Прымаў удзел у нанясенні бомбавых удараў пры абароне і прарыве блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у Белгарадска-Харкаўскай, Корсунь- Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. За час Вялікай Ай-чыннай вайны М.І.Гапяенак зрабіў 198 баявых вылетаў на бамбардзіроўку войск, баявой тэхнікі, апорных пунктаў, аэрадро-маў, мастоў, чыгуначных і іншых аб'ектаў праціўніка.
За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўлены пры гэтым гераізм і адвагу М.І.Гапяенку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 27.06.1945 г. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.
У пасляваенны перыяд быў на камандных пасадах у войску, на выкладчыцкай рабоце ў Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю.А.Гагарына, кандыдат ваенных навук, дацэнт. 3 1979 г. у запасе. Жыве ў Моніна Шчолкаўскага раёна Маскоўскай вобласці.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» I ступені.
КАЗЛОЎ Арсенцій Яфімавіч. Нарадзіўся 20.02.1919 г. у в. Газьба Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. На службе ў Чырвонай Арміі з кастрычніка 1939 г. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 г. Пры фарсіраванні ракі Дунай у раёне населенага пункта Харта на тэрыторыі Венгрыі старшы сяржант А.Я.Казлоў камандаваў аддзяленнем 258-га інжынерна-сапёрнага батальёна 56-ай інжынерна-са-пёрнай брыгады.
Лодкі з дэсантам накіроўваліся да правага берага, пераадолелі ўжо большую палову ракі, калі фашысты прыкмецілі дэсантнікаў і адкрылі моцны кулямётны агонь. Пад яго абстрэл трапіла лодка А.Я.Казлова. Старшы сяржант не разгубіўся, саскочыў у ваду і пагнаў лодку да берага. У гэты момант ён быў паранены асколкам гранаты, аднак працягваў бой. Разам з іншымі кінуўся ў атаку, у ліку першых уварваўся ў траншэю ворага, аў-таматнай чаргой знішчыў двух фашыстаў. Ад страты крыві страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў шпіталь.
За мужнасць, адвагу і знаходлівасць пры фарсіраванні Дуная гвардыі старшаму сяржанту А.Я.Казлову 24.03.1945 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Перамогу ён сустрэў у Аўстрыі. Адтуль дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў у вёсцы Мяжа, працаваў у МТС, затым у саўгасе «Межанскі». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы III ступені, медалямі. Памёр 12.08.1971г.
КАРАЛЁЎ Павел Міхайлавіч. Нарадзіўся 29.07.1915г.у в. Крыцкія Гарадоцкага раёна. Закончыў 7 класаў, працаваў у калгасе, затым у Ленінградзе на паравоза-будаўнічым заводзе. Удзельнічаў у паходзе савецкіх войск у Заходнюю Беларусь у 1939 г.
3 лістапада 1941 г. ваяваў на Заходнім, Бранскім, 1-ым Украінскім франтах. У1942 г. скончыў армейскія курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір батарэі 528-га пушачнага артылерыйскага палка капітан Каралёў вызначыўся ў баях па ўтрыманню і пашырэнню плацдарма на левым 6еразе р. Одэр у раёне г. Олау. 3 27 студзеня па 4 лютага артылерысты адбілі 11 кон-тратак праціўніка і нанеслі яму значны ўрон у баявой тэхніцы і жывой сіле. 5 лютага вораг падцягнуў рэзервы, пацясніў стралковыя падраздзяленні і акружыў наш назіральны пункт. Каралёў арганізаваў яго кругавую абарону і выклікаў агонь сваёй артылерыі на сябе. У гэты дзень разлікі пушак адбілі 14 варожых атак і адстаялі плацдарм. Званне Героя Савецкага Саюза П.М.Каралёву было прысвоена 27.06.1945 г.
У 1947 г. скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу ў Ленінградзе. 3 1957 г. маёр Каралёў — у запасе. Жыў у г. Вінніца. Узнагароды: ордэны Леніна, Айчыннай вайны I і II ступені, 2 ордэны Чырвонай Зоркі, медалі.
КРУМІН Іван Андрэевіч. Нарадзіўся ў 1915 г. у г. Гарадок. Пасля заканчэння школы сялянскай моладзі ў 1930 г. паступіў у Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў бухгалтарам. У арміі са жніўня 1941 г. На фронт трапіў у лістападзе 1942 г. пасля заканчэння мінамётнага вучылішча. Удзе льнічаў у вызваленні Курска, Арла, Сеўска, Чарнігава, Правабярэжнай Украіны.
Камандзір узвода 120 мм мінамётаў 45-га Даурскага стралковага палка 106-ай Забайкальскай стралковай дывізіі лейтэнант І.А.Крумін у баях за пераправу на рацэ Днепр праявіў мужнасць і адвагу. Пад моцным агнём праціўніка 15 кастрычніка 1943 г. пераправіўся на правы бераг Дняпра ў раёне Лоева для карэкціроўкі агню нашай артылерыі, якая абстрэльвала пе-раправу. Быў паранены, аднак працягваў выконваць баявую задачу. I толькі тады, калі пераправіліся другія эшалоны, падышла змена, ён згадзіўся эвакуіравацца ў медсанбат.
У выніку гераічных дзеянняў лейтэнанта І.А.Круміна наша артылерыя дзейнічала выдатна, агнявыя кропкі праціўніка падаўляліся своечасова, а гэта забяспечыла паспяховае фарсіраванне Дняпра і захоп плацдарма на правым беразе ракі.Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 30 кастрычніка 1943 г.У 1946 г. дэмабілізаваўся. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, быў на партыйнай і дзяржаўнай рабоце ў г. Рыга. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
РАМАШКІН Цімафей Цярэньц’явіч .Нарадзіўся 15.4 1919г. ў в. Марчанкі Гарадоцкага р-на. Працаваў на цагельным заводзе Ў Ленінградзе. У 1938 г. скончыў Ленінградскі аэраклуб.У Вялікуж Айчынную вайну ўдзельнік абароны Ленінграда. Пасля вайны працаваў ў Грамадзянскім паветраным флоце, страшы тэхнік-лейтэнант..Каля 8.1.1945 г. пасажырскі самалёт, на якім Ц.Ц.Рамашкін быў бортмеханікам, выконваў рэйс Талін- Ленінград, у кабіну пілотаў уварваліся ўзброеныя бандыты,якія хацелі захапіць самалёт. Выкарыстаўшы момант,Ц.Ц. Рамашкін збіў аднаго бандыта з ног і абяшкодзіў яго. Але сам быў смяротна паранены. Камандзір экіпажа і другі пілот абязброілі другога..Пахаваны Рамашкін Ц.Ц. у Таліне .Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 25.11954г. На ўшанаванне памяці Ц.Ц. Рамашкіна пастаўлены помнік у Мінскім аэрапорце.
Поўныя кавалеры ордэна Славы
ДАРОШЧАНКА Іван Васільевіч. Нарадзіўся 05.05.1922 г. у в. Дубраўка Марчанскага сельсавета Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі паехаў у Данецк, атрымаў спецыяльнасць забойшчыка. У пачатку вайны вярнуўся на радзіму.
Партызан 1-ай Калінінскай партызанскай брыгады, вучоба ў спецшколе ў Маскве. У маі 1943 г. у складзе спецгрупы накіраваны ў Ленінградскую вобласць пад Лугу. Змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе да поўнага зняцця блакады Ленінграда.
3 вясны 1944 г. І.В.Дарошчанка ў дзеючай арміі. Камандзір аддзялення разведчыкаў 14-га стралковага палка 72-ой стралковай дывізіі. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні ракі Сястры ў раёне Белавострава. Знаходзячыся ў перадавых парадках наступаючых, выявіў тры замаскіраваныя кулямётныя кропкі. У раёне станцыі Талі з групай захопу прабраўся ў абарону ворага, захапіў палоннага і даставіў на камандны пункт палка. За гэтыя баявыя дзеянні ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступені.
У баі за населены пункт Хансдорф камандзір аддзялення разведчыкаў І.В.Дарошчанка захапіў легкавую машыну з афіцэрам сувязі і шафёрам. За гэту аперацыю Дарошчанка, на баявым рахунку якога к гэтаму часу было 9 «языкоў», быў адзначаны ордэнам Славы II ступені.
Ордэн Славы I ступені адважны разведчык атрымаў у баях за населены пункт Мурау. Прабраўшыся ў баявыя парадкі немцаў, І.В.Дарошчанка захапіў двух палонных, што дапамагло ўстанавіць сістэму абароны праціўніка і размяшчэнне яго агнявых кропак. У час бою за вышыню на чале групы разведчыкаў захапіў у палон 3 афіцэраў, 4 салдат, болыл за 20 гітлераўцаў знішчыў. Ён быў удзельнікам Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.
Баявыя справы яго адзначаны таксама ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Дэмабілізаваўся ў 1946 г. 3 1979 г. жыў у Гарадку, працаваў у будаўнічых арганізацыях. Памёр 28.08.2002 г.
ЯНЧАНКА Ілля Платонавіч. Нарадзіўся 27.07.1913 г. у в. Калмакова Першамайскага сельсавета Гарадоцкага раёна. Да вайны працаваў у органах міліцыі. На фронце з 1941 г. Ваяваў на Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, 1-ым і 4-ым Украінскіх франтах. Аддзяленне ўзвода разведчыкаў 823-га стралковага палка 302-ой стралковай дывізіі на чале з камандзірам І.П.Янчанка. 16 красавіка 1944 г. праводзіла разведку. Сутыкнуліся з групай гітлераўцаў і ўступілі ў бой. Рашучымі дзеяннямі разведчыкі знішчылі ворагаў. У гэтым баі на рахунку І.П.Янчанкі было 15 забітых гітлераўцаў.
У верасні 1944 г. сцяганосец палка старшына І.П.Янчанка ў час варожай контратакі вынес з акружэння палкавую святыню. 14 студзеня 1945 г. нямецкія аўтаматчыкі пры падтрымцы танкаў прарваліся на камандны пункт палка. Небяспека ўзрастала. Шлях адыходу перакрыў нямецкі танк. Старшына зняў сцяг з дрэўка, абкруціў палотнішча вакол цела, зверху на-цягнуў шынель. Па траншэі разам з другім байцом пачалі прабірацца ў бок страляючага танка. На нейкі момант танк перастаў страляць, адкрыўшы люк, немцы пачалі выкідваць гільзы. Гэта ўдала скарысталі нашы байцы. Адна граната паляцела пад гусеніцу, другая трапіла ў люк. Танк загарэўся. Шлях быў свабодны. І.П.Янчанка вынес сцяг з акружэння. У ліку яго баявых спраў — выратаванне камандзіра палка, прадухіленне ўзрыву моста праз Днепр.
Рашучасць, знаходлівасць, мужнасць І.П.Янчанкі былі адзначаны ордэнамі Славы трох ступеняў.
Героі Сацыялістычнай Працы
АМБРОСЕНКА Аляксей Пятровіч нарадзіўся 05.05.1922 г. у в. Дубраўка Марчанскага сельсавета Гарадоцкага раёна.У1957-1961г. кранаўшчык будаўніча-мантажнага поезда на станцыі Актагай Аягузскага раёна Сяміпалацінскай вобласці. У 1961 —1968 гг. машыністпуцеўкладчыка будаўніча-мантажнага поезда Макацкага раёна Гур'еўскай вобласці. 3 1977 г. аўтамеханік у калгасе імя Кутузава Гарадоцкага раёна. Званне Героя Са-цыялістычнай Працы прысвоена ў 1961 г. за вытворчыя поспехі, дасягнутыя на будаўніцтве чыгуначнай лініі Актагай — Дружба.
ЖУРАЎ Віталій Мікалаевіч. Нарадзіўся 8.05.1920 г. у в. Іванаўка Гарадоцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1956 г. дарожны майстар, у 1964 — 1970 гг. і з 1973 г. начальнік участка дыстанцыі пуці, у 1970 — 1973 гг. — старшыня прафсаюзнага камітэта Віцебскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў выкананні плана перавозак, у развіцці і тэхнічнай рэканструкцыі чыгункі
НІКАЛАЕВА Ганна Емяльянаўна. Нарадзілася 13.10.1918 г. у в. Халамер'е Гарадоцкага раёна. У 1959—1972 гг. даярка саўгаса «Рудакова» Віцебскага раёна. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў павышэнні прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы і праяўленую ініцыятыву ў распаўсюджанні перадавога вопыту. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1970-1974 гг.
ЦІТОЎ Міхаіл Севасцьянавіч. Нарадзіўся 24.01.1925 г. у в. В. Лосвіда Гарадоцкага раёна. Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1975). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай
Айчыннай вайны, з 1944 г. на фронце. 3 1950 г. шліфавалынчык на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе імя Камінтэрна. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1976 г. за поспехі ў выкананні заданняў 9 пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974-1979 гг.
Выдатныя людзі ў розных галінах дейнасці
АМАСОВІЧ Наталля Валер'еўна.Кандыдат педагагічных навук (1996), да-цэнт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. Нарадзілася 14.01.1968 г. у в. Даўгаполле. У 1985 г. скончыла гарадоцкую сярэднюю школу № 1, у 1989 г. — факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у СШ № 37 г. Віцебска. Аўтар болын 25 навуковых работ, якія адлюстроўваюць канцэпцыю цэласнага падыходу да працэсу фарміравання вопыту творчай дзейнасці.
БАГНІЧ Сяргей Анатольевіч. Беларускі вучоны ў галіне спектраскапіі арганічных злучэнняў, доктар фізіка-матэматычных навук (2000), вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Гарадок. У 1986 г. скончыў фізічны факультэт БДУ. Апублікаваў болып за 80 наву-ковых прац, мае два вынаходніцтвы. Па выніках конкурсу сярод таленавітых маладых вучоных у 2000 г. яму была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
БАШМЕТАЎ Валерый Сцяпанавіч. Беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1995), міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы (1997).
Нарадзіўся 8.01.1947 г. у в. Канец Гарадоцкага раёна. Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1971). 3 1977 г. у Віцебскім тэхналагічным універсітэце (з 1986 г. — дэкан факультэта, з 1993 г. — рэктар). Навуковыя працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прамысловасці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхна-лагічных працэсаў вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэдналогіі вырабу тканін.
БЫШНЁЎ Ігар Іванавіч. Беларускі вучоны-арнітолаг, эколаг, рэжысёр дакументальнага кіно. Кандыдат біялагічных навук (1999). Нарадзіўся 7.01.1964 г. ув. Халамер'е Гарадоцкага раёна Скончыў БДУ (1985). 3 1985 г. працаваў у Бярэзінскім біясферным залаведніку, з 1999 г. дырэктар па развіцці рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі». Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі. Аўтар манаграфіі «Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1997), навукова-папулярных кніг «Птушкі над Бярэзінай», «Біясферны запаведнік на Бярэзіне» (абедзве 1993 г., апошняя ў сааўтарстве), альбомаў пра скарбы беларускай прыроды. У дакументальным кіно з 1999 г. Заснаваў экалагічны кірунак у беларускай дакументалістыцы. Зняў цыкл відэафільмаў, прысвечаных прыродзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі» (за абодва прызы Міжнароднага экалагічнага форуму «Экарай» у г. Райград, за апошні прыз Міжнароднага тэлефоруму ў г. Ялта, Украіна), «Жывыя сведкі ледавікоў» (усе 2000 г.), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах» (прыз Міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў «Зялёны погляд» у Санкт-Пецярбургу), «Чаму ў бабра падрапаны нос» (усе 2002 г., за апошні прыз Міжнароднага кінафестывалю відэафільмаў «Славянскае юнацтва, мары і надзеі» ў Маскве). Сярод іншых работ у кіно: цыкл фільмаў «У царстве бакланаў і чапляў» (2001 г., дыплом Міжнароднага фестывалю фільмаў пра нацыянальныя паркі свету ў г. Сандрыо, Італія), «Беларусь — некранутая прырода ў цэнтры Еўропы» (2003).
Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. С.357.
ВІНАГРАДАЎ Віктар Ніканавіч. Доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1977), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1994), член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі адукацыі (1995).
Нарадзіўся 3.11.1933 г. у в. Замасточча Гарадоцкага раёна. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1953) і Полацкі педагагічны інстытут (1957). 3 1957 г. — у Віцебскім педагагічным інстытуце: асістэнт, старшы выкладчык, загадчык кафедры начартальнай геаметрыі і чарчэння. 3 1969 г. прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, у 1978—1997 гг. — рэктар. Працы па методыцы выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння ў ВНУ
і сярэдняй школе. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручніка «Чарчэнне ў сярэдняй школе» (1969 г., неаднаразова перавыдаваўся, перакладзены на 20 моў), аўтар ку-са для педінстытутаў «Начартальная геаметрыя» (1997), адзін з аўтараў «Методыкі навучання чарчэнню» (1990), «Слоўніка-даведніка па чарчэнні» (1993), ііншых. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалямі.
ДАВЫДАВА Вера Сафронаўна. Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1968). Нарадзілася 22.12.1918 г. у в. Шарыпы Гарадоцкага раёна. Скончыла Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1941). 3 1941 г. у архіўных установах Барнаула. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 г. удзельніца партызанскага руху на Беларусі. 3 1945 г. начальнік філіяла Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Гродне. 3 1951 г. начальнік аддзела Архіўнага ўпраўлення МУС БССР, з 1956 г. навуковы супрацоўнік, загадчыца сектара партархіва, загадчыца сектара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1974—1989 гг. навуковы супрацоўнік сацыялагічнай лабараторыі БДУ. Аўтар прац па гісторыі партыйнага падполля на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адна са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны рух на Беларусі 1905-1907 гг.» (1955), «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя на Беларусі» (Т. 1—2, 1957), «Паказанні і запіскі пра польскае паўстанне 1863 г. Ас-кара Авейдэ» (1961), рэдактар і складальнік зборніка дакументаў «Сялянскі рух на Беларусі пасля адмены прыгоннага права (1861-1862) (1959). Памерла 17.08.2000 г.
ДАРАФЕЕЎ Анатолій Максімавіч. Кандыдат біялагічных навук (1972), да-цэнт (1974). Нарадзіўся 10.08.1941 г. у в. Лажаны Гарадоцкага раёна. У 1964 г. скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працоўную дзейнасць пачаў у гэтай навучальнай установе: асістэнт, старшы выкладчык кафедры заалогіі, у 1977—1986 гг. прарэктар па навуковай рабоце, у 1986—1990 гг. загадчык кафедры заалогіі. У 1990—1994 гг. — старшыня Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 3 1994 па 2002 г. першы прарэктар Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. 3 2002 г. загадчык кафедры заалогіі. Аўтар болып 120 навуковых прац па арніталогіі, ахове прыроды, экалогіі, методыцы выкладання біялогіі.
ДУДКІН Аляксандр Арсенцьевіч. Кандыдат тэхнічных навук (1987). Нара-дзіўся 13.10.1950 г. у г. Гарадок. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1972 г. 3 1978 г. у лабараторыі сістэмнага праграміравання і лагічнага праектавання інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Беларусі. 3 1989 г. у лабараторыі праблем пабудовы САПР СБІС Брэсцкага аддзялення інстытута, з 1994 г. — у лабараторыі ідэнтыфікацыі сістэм. Адна-часова з 1989 г. у БНТУ і БДУІР. Аўтар прац па аўтаматызацыі праектавання дыскрэтных прылад і лічбавых СБІС, апрацоўцы візуальнай інфармацыі ў сістэмах камп'ютэрнага бачання, мае болып за 80 навуковых публікацый.
ЕРАШОУ Анатоль Іванавіч. Беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі і радыёбіялогіі. Доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1993).
Нарадзіўся 30.04.1936 г. у г. Гарадок. У 1959 г. скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. 3 1972 г. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага, з 1986 г. у Малдаўскім НДІ жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1991 г. у Беларускім аграрна-тэхнічным універсітэце. Навуковыя працы па метадах і сродках дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы.
КАВАЛЁЎ Анатоль Фёдаравіч. Беларускі мастацтвазнаўца, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992). Нарадзіўся 10.05.1926 г. у в. Даўгаполле Гарадоцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1958). 3 1963 г. у Віцебскім дзяржаўным універ-сітэце. У 1965—1976 гг. загадчык кафедры дэкаратыўнага мастацгва, у 1977 —1980 гг. — кафедры малюнка і методыкі выяўленчага мастацтва. Даследуе тэорыю і практыку дызайну. Навуковую і вучэбна-метадычную дзейнасць спалучае з творчасцю. Распрацаваў эмблему Ульянаўскага аўтазавода, шэраг юбілейных медалёў. Сярод жывапісных работ: «Бацька Мінай» (1980), «Бацькава хата», «3 вогненнай вёскі» (абедзве 1986 ), «Сафія Полацкая» (1987), «Позняя восень», «Вёска Даўгаполле» (абедзве 1988), «Дарога да Пушкіна» (1992), «Віцебская даўніна», «Зімовая казка» і трыпціх «Гімн старому Віцебску» (усе 1996). Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі^
КАЎРЫГА Ігар Паўлавіч. Кандыдат тэхнічных навук (1991), прафесар (1999). Палкоўнік, намеснік начальніка кафедры радыётэхнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся ў 1961 г. у г. Гарадок. У 1983 г. скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча супрацыіаветранай абароны. У 1983—1987 гг. служыў у вайсковых падраздзяленнях. 3 1993 г. — выкладчык Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча, з 1995 г. — Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
ЛОГІНАЎ Уладзімір Фёдаравіч. Беларускі вучоны ў галіне геаграфіі і ге-афізікі, доктар геаграфічных навук (1982), прафесар (1989), член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1994). Нарадзіўся 8.03.1940 г. у в. Зялёнаўка Гарадоцкага раёна. Скончыў Ленінградскае вышэйшае інжынернае марское вучылішча (1963). 3 1969 г. у Сібірскім інстытуце зямнога магнетызму, іанасферы і распаўсюджвання радыёхваль Сібірскага аддзялення АН СССР. 3 1973 г. загадчык лабараторыі Усесаюзнага інстытута гідраметінфармацыі Сусветнага цэнтра даных (Обнінск), з 1977 г. у Галоўнай геафізічнай абсерваторыі (Ленінград) — за-гадчык лабараторыі, намеснік дырэктара. 3 1990 г. у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (намеснік дырэктара, з 1997 г. дырэктар, загадчык лабараторыі), адначасова загадчык кафедры БДУ. Аўтар больш як 220 навуковых прац па праблемах дыягназу і прагнозу клімату, у тым ліку 11 манаграфій і брашур.
ЛЯБЁДКА Валерый Канстанцінавіч. Доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1997). Нарадзіўся 26.07.1951 г. у г.п. Езярышча Гарадоцкага раёна. У 1975 г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педінстытута. 3 1977 г. выкладчык, старшы выкладчык кафедры малюнка і жывапісу гэтай навучальнай установы. 3 1991 г. у Маскоўскім педагагічным універсітэце, загадвае кафед-рай малюнка і жывапісу. Выкладчыцкую дзейнасць спалучае з творчасцю, член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік мастацкіх выставак у Віцебску, Маскве, Чэбаксарах, Смаленску.
ПАВАРЭХА Аляксандр Сяргеевіч. Кандыдат тэхнічных навук, спецыяліст у галіне матэматычнага мадэліравання і праектавання сістэм кіравання трансмісіямі паўнапрыводных машын. Нарадзіўся ў 1959 г. у г. Гарадок. У 1981 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Дацэнт БНТУ (1994). Аўтар болыы як 80 навуковых прац, 30 вынаходніцтваў, член Міжнароднага таварыства аўтамабільных інжынераў.
НІКАЛАЕЎ Барыс Аляксандравіч. Кандыдат хімічных навук (1987), да-цэнт (1989). Нарадзіўся ў 1958 г. у г. Гарадок. Пасля заканчэння ў 1980 г. хімічнага факулыэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта працаваў у лабараторыі завода цяжкага электразварачнага абсталявання ў Пскове. 3 1987 г. — выкладчык Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, з 1993 г. працуе на кафедры аналітычнай хіміі БДУ.
ПАХОМАЎ Мікалай Ільіч. Журналіст, гісторык, кандыдат гістарычных навук (1954), прафесар (1978). Нарадзіўся 17.04.1919 г. ув. Волыпчына Гарадоцкага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1935 г. тэхнічным сакратаром рэдакцыі Мехаўскай раённай газеты. Скончыў БДУ (1938), Ака-дэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1954). У Вялікую Айчынную вайну ў жніўні 1942 г. — лістападзе 1943 г. радавы, палітрук разведкі партызанскага атрада ў Рэчыцкім раёне, рэдактар падпольнай газеты «Гомельская праўда», на журналісцкай рабоце. 3 1948 г. рэдактар газет «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». 3 1956 г. сакратар Віцебскага абкама КПБ, у 1968—1985 гг. рэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971 - 1988 гг. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II сту-пені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі. Памёр 29.03.1988 г.
ПРЫШЧЭПАЎ Міхаіл Аляксандравіч. Доктар тэхнічных навук (2003), за-гадчык кафедры вылічальнай тэхнікі Беларускага аграрна-тэхнічнага універсітэта. Нарадзіўся 14.11.1956 г. у в. Маісеенкі Гарадоцкага раёна. У 1975 г. скончыў Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1980 г. — Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, старшы выкладчык гэтага ж інстытута, з 1996 г. загадчык кафедры. Аўтар болын як 100 навуковых і навукова-метадычных работ, 50 вынаходстваў.
ПУЗЫРОЎ Міхаіл Валянцінавіч. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1998), старшы навуковы супрацоўнік НДІ прыкладных фізічных праблем імя А.Н. Сеўчанкі, БДУ. Нарадзіўся ў 1966 г. у г. Гарадок. У 1990 г. скончыў факультэт радыё-фізікі і электронікі БДУ. Аўтар больш 30 навуковых прац.
ПУЗЫРЭЎСКІ Леанід Сяргеевіч. Доктар эканамічных навук (1978), прафе-сар (1981). Нарадзіўся 7.01.1938 г. у г. Гарадок. Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960). Працаваў канструктарам, тэхнолагам, старшым майстрам цеплавозабудаўнічага завода, узначальваў лабараторыю Кіраўскага завода ў Ленінградзе, выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта Ленінградскага фінансава-эканамічнага інстытута. У 1987—1993 гг. — рэктар Далёкаўсходняга інстытута савецкага гандлю. 3 1994 г. у Санкт-Пецярбургу: працаваў у політэхнічным, архітэктурна-будаўнічым інстытутах, гуманітарным універсітэце прафсаюзаў. Аўтар шэрагу навуковых прац.
СІДАРАЎ Уладзімір Сцяпанавіч. Кандыдат філасофскіх навук (1956), да-цэнт (1959). Нарадзіўся 21.01.1924 г. у г. Гарадок. У Вялікую Айчынную вайну ў 1942 —1944 гг. на фронце. 3 1945 г. на камсамольскай рабоце. Скончыў Цэнтральную камсамольскую школу ў Маскве, філасофскі факультэт МДУ. 3 1951 г. на выкладчыцкай рабоце ў Гомельскім педінсты-туце, у 1960—1976 гг. загадчык кафедры філасофіі педінстытута, а затым універсітэта. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы III ступені, медалямі.
СІПКО Мікалай Георгіевіч. Доктар ветэрынарных навук (1969), прафесар (1970). Нарадзіўся 19.12.1906 г. ув. Панкры Гарадоцкага раёна. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1929). У 1930 — 1954 гг. на ваеннай службе, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 па 1954 г. — начальнік ваеннай кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. 3 1962 г. дэкан завочнага факультэта, у 1963—1972 гг. прарэктар па вучэбнай рабоце. Аўтар наву-ковых прац па пытаннях ваенна-ветэрынар-най службы, яе арганізацыі і рабоце ў час Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі ваеннай ветэрынарыі ў Расіі. Узнагароджаны ордэ-намі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі. Памёр у 1989 г.
СЛАБІН Уладзімір Канстанцінавіч. Кандыдат педагагічных навук (2000), навуковы супрацоўнік Віцебскага філіяла інстьпута сучасных ведаў. Нарадзіўся ў г. Гарадок у 1964 г. У 1986 г. скончыў біёлага-хімічны фавіультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, працаваў на гэтым факуль-тэце. 3 2003 г. у Віцебскім філіяле інстытута сучасных ведаў. Займаецца праблемамі аховы навакольнага асяроддзя. Аўтар шэрагу навуковых прац.
СЛЯМНЁЎ Міхаіл Аляксандравіч.Доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1982), сапраўдны член дзвюх міжнародных акадэмій. Нарадзіўся 15.11.1939 г. у в. Малыя Стайкі Гарадоцкага раёна. У 1962 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам у шэрагу школ, з 1971 г. у Віцебскім педінстытуце, з 1982 г. загадчык кафедры. У 1991 —1995 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах. У 1995—1997 гг. генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Беласток (Польшча), потым загадчык кафедры ў Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў. Аўтар больш 100 навуковых работ.
ТРУХАНАЎ Аляксандр Ананьевіч. Доктар тэхнічных навук (1944), прафесар (1937). Нарадзіўся 15.03.1898 г. у в Карпіна Гарадоцкага павета. Скончыў Саратаўскае сярэднетэхнічнае вучылішча (1919), Ленінградскі электратэхнічны інстытут (1926). 3 1927 г. супрацоўнік бюро асвятлення Ленінградскага НДІ гігіены працы і тэхнікі бяспекі. У 1931 г. узначаліў све-татэхнічны аддзел інстытута. 3 1939 г. у Маскоўскім энергетычным інстытуце: прафесар кафедры светатэхнікі, затым кафедры эканомікі энергетыкі, з 1946 г. загадчык кафедры тэхнікі бяспекі. Аўтар навуковых прац па пытаннях асвятлення, арганізацыі вытворчасці і тэхнікі бяспекі, шэрагу вынаходстваў. Створаны ім прыбор для даследавання якасна-колькасных характарыстык асвятлення адзначаны залатым медалём ВДНГ у 1964 г. Памёр 24.08.1979 г.
ХАЛЯВІН Дзмітрый Дзмітрыевіч. Кандыдат фізічных навук (2000). Нара-дзіўся ў 1974 г. у в. Верамееўка Гарадоцкага раёна. У 1996 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. 3 1999 г. у Інстытуце цвёрдага цела Акадэміі навук Беларусі.
ХІЦЬКО Іван Паўлавіч^Дацэнт (1991) кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава, член Саюза дызайнераў Беларусі. Нарадзіўся ў 1939 г. у в. Дуброва Гарадоцкага раёна. Скончыў мастацка-гра-фічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1966), пачаў працаваць на кафедры працы і дэкаратыўнага мастацтва. Падрыхтаваў каля 50 навуковых публікацый, у тым ліку навучальны дапаможнік «Мастацтва разьбы па дрэве» для вучняў 7 — 11-ых класаў, якое ўпершыню напісана на беларускім матэрыяле. У ліку яго распрацовак праект добраўпарадкавання дзіцячай абласной бальніцы драўлянымі скульптурамі і малымі архітэктурнымі формамі, праекты гульнёвых зон з малой архітэктурай, а таксама мастацка-канструктарскае рашэнне інтэр'ераў і фасадаў дзіцячых садоў у вёсках Маскаляняты, Мехавое, Пальмінка Гарадоцкага раёна, праекты мастацка-канструктарскага рашэння інтэр'ераў болып 10 клубаў і Дамоў культуры Віцебскай вобласці, праект рашэння інтэр'ера сталовай ВДУ, выкананы ў матэрыяле сіламі студэнтаў і майстроў пад кіраўніцтвам аўтара, і іншыя.
ШОФМАН Аркадзій Сямёнавіч. Расійскі гісторык, доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1965). Заслужа-ны дзеяч навукі Рэспублікі Татарстан (1983). Нарадзіўся 15.11.1913 г. у г. Гарадок. Скончыў Ленінградскі універсітэт (1938). Працаваў у Ленінградзе, у 1941 — 1948 гг. у Ашхабадскім універсітэце. 3 1948 г. у Казанскім універсітэце, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі (1948—1988). Даследаваў гісторыю антычнай Македоніі, ранняга элінізму, гістарыяграфію і метадалогію антычнай гісторыі. Аўтар манаграфій «Гісторыя антычнай Македоніі», «Усходняя палітыка Аляксандра Македонскага», «Распад імперыі Аляксандра Македонскага» і іншыя. Памёр 07.10.1993 г.
ШОФМАН Леанід Ісакавіч. Беларускі вучоны ў галіне аграноміі, доктар сельс-кагаспадарчых навук (1996). Нарадзіўся 05.07.1937 г. у г. Гарадок. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). Працаваў у Дубровенскім раёне, пасля заканчэння аспірантуры пры Казанскім ветэрынарным інстытуце старшы навуковы супрацоўнік Татарскай рэспубліканскай сельскагаспа-дарчай доследнай станцыі. 3 1969 г. на Мінскай абласной сельскагаспадарчай дос-леднай станцыі, з 1997 г. намеснік дырэктара. Аўтар больш як 150 навуковых публікацый па вытворчасці кармоў з пасеваў розных відаў, распрацоўцы якасных параметраў ацэнкі ўраджаю, стварэнні складаных аграфітацэнозаў адна- і шматгадовых кармавых культур.