C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Прырода

Геалагічная будова

 Гарадоцкі  раён размешчаны на паўночным усходзе  Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Каля 88% паверхні знаходзіцца  ў межах Гарадоцкага  Ўзвышша , рэльеф  мясцовасці  ўзгорысты, са  шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёна - Полацкая і  Суражская азёрна-ледніковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй.

 58% тэрыторыі раёна – на вышыні 170-180 метраў над узроўнем мора, 32 %-на вышыні 200 метраў і больш.найвышэйшы пункт - ля вёскі Загараны Бычыхінскага сельсавета(259 м над узроўнем мора).Ніжэйшая адзнака (140 метраў) –урэз ракі Обаль на захадзе. Тэрыторыя нашага раёна адчула на сабе ўплыў такіх катастрафічных прыродных з”яў, як насоўванне ледавікоў са Скандынаўскага паўвострава. Сляды  ледавіка пятага  абледзянення (95-10 тысяч год таму) амаль паўсюдна назіраюцца ў нашым краі. У выніку  гэтага аблядзянення складалася првроднае асяродзе нашых мясцін (жывёльны і раслінны свет рэльф).

     Багацці нетраў. У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны. Вядомы 282 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 83 млн т. Найбольшае з іх — Чырвоны Мох — знахо-дзіцца на ўсходзе раёна, у вадазборы рэк Аўсянка і Ловаць. Плошча 2,7 тыс. га, у межах прамысловага пакладу 1,8 тыс. га. Сярэдняя глыбіня торфу 2,55 м, запасы яго 7,9 млн т. Балота часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць. 282 балоты адносяцца да Гарадоцка-Чашніцкага тарфянога раёна, іх агульная плошча 28,3 тыс. га. Яны падзяляюцца на нізінныя — 19,5 га, вярховыя — 6,4 га, пераходныя — 2,4 тыс. га. Асноўныя балотныя масівы Абрамнае, Лукашоўскі Мох, Вялікае Сяльцо.

 У радовішчы глін, размешчаным за 0,2 м ад вёскі Бязносенкі, разведаныя запасы складаюць 860 тыс. м3. Гліны карычневыя, цёмна-карычневыя, легкаплаўкія, магутнасць карыснай плошчы ад 1 да 10 м. Яны могуць выкарыстоўвацца для вытворчасці. Радовішча глін Высекі знаходзіцца за 4,5 км на поўдзень ад в. Езярышча. Разведаныя запасы — 132 тыс. м3. Магутнасць тоўшчы ў сярэдзіне — 2,1 м. Радовішчы глін і суглінкаў «Новае жыццё» знаходзяцца ва ўрочышчы Разыграй за 3 км на ўсход ад Гарадка. Разведаныя запасы — 755 тыс. м3. Гліны чырвона-карычневыя, шчыльныя, тлустыя, пластычныя. Магутнасць карыснай тоўшчы — 0,3 — 3,6 м; распрацоўвалася доўгі час Гарадоцкім цагельным заводам і інш.

 Ёсць 5 найбольш буйных радовішчаў пясчана-жвіровага матэрыялу з запасамі 72,9 млн м3 (Загузскае, Прывадзіна, Вышадскае, Слабадское, Каменскае). Лахскае радовішча пяскоў знаходзіцца за 1 км на ўсход ад в. Лахі. Разведаныя запасы --224 тыс.м3,Перспектыўныя-   177    тыс. м3. Магутнасць карыснай плошчы 3,5-7,8 м.

 Прывадзіна — радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу — знаходзіцца ля вёскі Бабінавічы. Разведаныя запасы — 12,7 млн м3. Пясчана-жвіровая сумесь і пяскі прыдатныя для будаўнічых работ, вытворчасці бетону і дарож-нага будаўніцтва. Каменскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу — на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Каменка. Перспектыўныя запасы — 632 тыс. м3. Загузскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу і пяску — за 4 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха. Разведаныя запасы — 33,8 млн м3. Магутнасць карыснай тоўшчы дасягае месцамі 19,8 метра. Жвір і пясок для дарожнага будаўніцтва, вытворчасці бетону і сілікатнай цэглы. Слабадское радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу — за 0,5 км на поўнач ад в. Слабада Віраўлянскага сельсавета, паклад у выглядзе 3 лінз. Разведаныя запасы — 2,82 млн м3. Парода шэрая (пясчана-жвіровая) з праслоямі дробназярністых пяскоў. Магутнасць карыснай тоўшчы — 0,5—10,2 м. Жвір і пясок прыдатныя для вырабу бетону, тынковачных і муровачных раствораў, у дарожным будаўніцтве. Вышадскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу — за 2 км на поўдзень ад в. Вышадкі. Перспектыўныя запасы 4,3 млн. м3. Пяскі і жвір прыдатныя для вытворчасці бетону і ў дарожным будаўніцтве. Белазерскае радовішча сапрапелю — на Белым возеры, запасы 7,8 млн м3. Сапрапель высцілае амаль усю плошчу азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць пакладу 3,4 — 7,5 м. Сапрапель прыдатны на лекі, угнаенне, для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Радовішча знаходзіцца ў басейне ракі Обаль. Малагараднянскае радовішча сапрапелю — у возеры Малое Гародна. Запасы — 304 тыс. м3. Сярэдняя магутнасць пакладу — 4,2 м, найбольшая — 8,3 м. Сапрапель можа выкарыстоўвацца як лекавыя гразі. Велікагараднянскае радовішча сапрапелю — у возеры Вялікае Гародна, запасы — 0,2 млн м3.

 У Вымнянскім радовішчы сапрапель крэменязёмістага тыпу, запасы яго 12,9 млн м3, высцілае 74% азёрнай чашы. Сярэдняя магутнасць пакладу — ад 2,4 м да 5,5 м.

 Лосвідскае радовішча сапрапелю знаходзіцца ў возеры Лосвіда. Запасы яго складаюць 12,9 млн м3. Сярэдняя магутнасць пакладу — ад 1,8 м да 6,5 м. Езярышчанскае радовішча сапрапелю — у возеры Езярышча. Запасы — 42,3 млн м3, найбольшая магутнасць тоўшчы 6,3 м.

 Высцілае 80% азёрнай чашы. Кабішаўскае радовішча даламіту носіць сваю назву ад вёскі Кабішы, знаходзіцца за 3 км ад в. Сюбараўка. Папярэдне разведаныя запасы складаюць 291,5 млн т. Магутнасць карыснай тоўшчы 12,3 — 21,2 м. Даламіт прыдатны для вытворчасці даламітавай мукі і вапнавання кіслых глеб, як мінеральны дамешак пры вырабе асфальтабетону, друзу. Паблізу Гарадка маюцца запасы мінеральнай вады.

  ВОДНЫЯ  РЭСУРСЫ

 Блакітнае багацце краю. У азёрах і рэках водзяцца лешч, судак, шчупак, акунь, плотка, язь, гусцяра, краснапёрка, лінь, верхаводка, карась, мянтуз, ялец, сінец, галавань, сазан, джгір, ёсць вугор і інш. Рэкі раёна належаць да Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна. Са 162 азёр 56 з іх маюць рыбапрамысловае значэнне. Гушчыня натуральнай рачной сеткі ў раёне — 0,45 км/км2.

 Буйныя рэкі.

 Аўсянка — правы прыток Усвячы. Пачынаецца за 2 км на поўнач ад Сіроціна, цячэ праз 7 азёр (у тым ліку праз Негра, Вышадскае, Мядзесна, Ціёста). Даўжыня — 90 км. У рацэ расце рэлікт даледавіковай флоры — вадзяны арэх. Вадазбор — 598 км2.

 Дубаўка (у верхнім цячэнні — Асеча). Пачынаецца за 1 км на захад ад в. Клюшова. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Упадае ў возера Езярышча. Даўжыня — 22 км, вада-збор — 177 км2.

 Кабішчанка (у верхнім цячэнні — Паль-мінка). Выцякае з возера Болецкае. Даўжыня — 28 км. Вадазбор —     137 км2. Каменка — левы прыток ракі Усыса. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад. в. Малашанкі. Асноўны прыток — рака Сутокі. Даўжыня — 26 км. Вадазбор — 137 км2

 Ловаць цячэ на тэрыторыі Гарадоцкага раёна, Пскоўскай, Наўгародскай абласцей, у басейне р. Нява. Выцякае з возера Ловацец Пскоўскай вобласці (паводле іншых крыніц, пачынаецца з возера Завесна, за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Марчанкі Гарадоцкага раёна). Працякае праз азёры Мяжа, Сосна, Чарняста, Сясіта). У мінулым рака з'яўлялася часткаю гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Даўжыня — 536 км. Вада-збор — 21,9 тыс. км2. Сярэдні расход вады на мяжы Рэспублікі Беларусь і Расіі каля 25 м3.

 Лужаснянка — правы прыток Заходняй Дзвіны. Выцякае з возера Вымна. Даўжыня — 32 км. Асноўныя прытокі — Громаць, Кабішчанка і Храпаўлянка. Вадазбор — 700 км2.

 Обаль — правы прыток Заходняй Дзвіны, выцякае з возера Езярышча. Асноўныя прытокі — Чарнуйка, Выдрыца, Чарнаўка, Усыса, Будавесць, Свіна. Даўжыня — 148 км. Вада-збор — 2690 км2.

 Пясчанка — правы прыток ракі Ловаць. Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Паташ-ня. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Даўжыня — 14 км. Вадазбор — 58 км2.

 Сутокі — правы прыток ракі Каменка. Пачынаецца за 2 км на захад ад в. Малашанкі. Вусце — ля вёскі Паташня. Даўжыня — 16 км. Вадазбор — 35 км2.

 Усыса — левы прыток ракі Обаль, працякае ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах, выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад в. Прудок. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчар-бакоўскае. У вярхоўі называецца Гаражанка. Даўжын — 50 км. Вадазбор — 423 км2.

 Чарніца, пачынаецца за 2,6 км на ўсход ад в. Сяльцо, упадае ў возера Лосвіда, за 1 км ад вёскі Пруднікі. Даўжыня — 15 км. Рэчышча каналізаванае. Акрамя гэтых рэк па тэрыторыі раёна працякаюць Агнеш, Астраўлянка, Бярноўка, Валынка, Варонка, Віраўлянка, Выдрыца, Гразнуха, Громаць, Губка, Душагубка, Зачэрнаўская, Іар-данка, Карляча, Крапіўка, Марысіна, Уверка, Прудніца, Рудня, Рабінка, Рогня, Скланка, Свіна, Сіманіха, Сярвайка, Трызубка, Храпаўлянка, Чарнаўка, Чарнец, Чарнуйка, Шчадрынка, Чарнуя, Шыша і інш.

   Шмат ручаёў. Сярод іх Салонаўка, Анукова, Максенскі, Смародны. Працягласць асушальнай сеткі — 6,4 тыс. км. Утвораны каналы. Зайкаўскі меліярацыйны канал пачынаецца за 1,5 км на поўдзень ад в. Чырвоная Горка, упадае ў возера Сясіта за 1 км на паўднёвы захад ад в. Зайкава, Стадолыпчына — меліярацыйны канал — правы прыток ракі Обаль. Пачы-наецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Новая, вусце ля в. Шабекі Шумілінскага раёна. Сярод сажалак самыя значныя — ў вёсках Бычыха, Забумер'е, Вархі, Казінова.

 Найболын даступныя для насельніцтва крыніцы маюцца ў Гарадку (вуліцы імя Карла Маркса, імя Галіцкага, Зялёная), у вёсках Мехавое, Малашанкі, Клюшова, Жукава, Вышадкі, Сюбараўка, Баталі, Хабаты, Кабішча, Шпакі, Зайкава, Казінова, Беразнякі, Астраўляны.

 Ключагорскае вадасховішча знаходзіцца на паўночным захадзе раёна на рацэ Обаль, паміж вёскамі Пляханава і Жалудова. Створана ў 1953 г. для энергетычных мэт. Плошча 0,4 км2. Сярэдняя глыбіня —3 м. Аб'ём вады— 1,2 млн м3. Вадазабор — 410 км2. Берагі абрывістыя (вы-шыня 8 —10 м), параслі лесам і хмызняком. Вярхоўе вадасховішча забалочанае. Дно выслана пяском, торфам, глеем. Выкарыстоўваецца як зона адпачынку і для развядзення рыбы.

                                                      Буйныя азёры :   

  Азярок, Азяркі — у басейне р. Аўсянкі, за 40 км на паўночны ўсход ад Гарадка, за 5 км на ўсход ад возера Ціёста. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глеістае, глыбей за 2 — 2,5 м. У возеры расце рэлікт даледавіковай флоры — вадзяны арэх плывучы — ахоўны від у флоры Беларусі (месца яго росту з'яўляецца помнікам прыроды). Плошча 0,28 км2, максімальная глыбіня — 8 м. Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня — 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 3,4 км. Вадазбор — 4,1 км2.

 Арлейка — у басейне р. Лужаснянкі, каля в. Стырыкі. Плошча 0,41 км2, глыбіня 2,9 м, даўжыня 1,01 км, найбольшая шырыня 0,75 км. Сапрапель. Гнездаванне рэдкай для Беларуі птушкі — гогаля звычайнага. Вадазбор — 24 км2.

 Асотна — у басейне р. Чарнец, за 5 км на паўночны захад ад Халамер'я. Плошча 0,23 км2, даўжыня 1,32 км, найболыная шырыня 0,25 км. Вадазбор 1,75 км2.

 Белае возера, Белае Сурміно — у басейне р. Обаль, каля в. Сурміно. Плошча 2,4 км2, глыбіня 8,9 м, даўжыня 2,7 км. Вадазбор — 2,8 км2. Зарастае.

 Бярнова — у басейне р. Обаль, за 3 км на захад ад в. Віраўля, 4 невялікія астравы. Упа-дае р. Віраўлянка, выцякае р. Бярноўка. Плош-ча 2,8 км2, глыбіня 10,9 м, даўжыня 3,5 км, шырыня 1,62 км, даўжыня берагавой лініі — 10,2 км.

 Васлепна — у басейне р. Лужаснянка, за 1,5 км на паўночны захад ад в. Стырыкі. Плошча 1,96 км2, глыбіня 8 м, даўжыня 3,29 км, найболыпая шырыня 1,21 км. Сапрапель. Гнездаванне гогаля звычайнага.

 Верына — у басейне р. Обаль, каля в. Кіся-лі. Плошча 0,41 км2, глыбіня 23,9 м, даўжыня 2,48 км, найбольшая шырыня 0,27 км, даўжыня берагавой лініі — 5,97 км.

 Вымна — у басейне р. Лужаснянка (выця-кае з возера) каля в. Ноўка. Плошча 7,24 км2, глыбіня 7,8 м, даўжыня 9,2 км, найбольшая шырыня 1,4 км, даўжыня берагавой лініі — 22,6 км.

 Вышадскае возера— у басейне р. Аўсян-ка (працякае праз возера) каля в. Вышадкі. Плошча 0,45 км2, глыбіня 11 м, даўжыня 1,64 км, найболышая шырыня 0,36 км, даўжыня берага-вой лініі — 4,65 км.

 Вялікае Свіно — у басейне ракі Свіна, сярод лесу, упадае р. Чарнец і 4 ручаі, выцякае р. Асмоціца, пратокай злучана з возерам Малое Свіно. Плошча 3,44 км2, глыбыня 9,8 м, даўжыня 4,12 км, шырыня 1,47 км, даўжыня берагавой лініі — 13,36 км.

 Вялікае Восмата — у басейне ракі Свіна, сярод лесу. Упадае р. Асмоціца, выцякае р. Копань. Пратокай злучаецца з возерам Малая Восмата. Плошча 1,12 км2, глыбіня 8,8 км, даўжыня 2,56 км, найболыпая шырыня 0,67 км, даўжыня берагавой лініі — 7,26 км.

 Езярышча — у басейне р. Обаль, каля г.п. Езярышча. Плошча 15,39 км2, глыбіня 11,5 км, даўжыня 8,87 км, шырыня 3,2 км, даўжыня берагавой лініі — 32,8 км. Уваходзіць у арніталагічны заказнік Езярышча, 20 астравоў, упа-даюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш і Дубоўка, выцякае р. Обаль. Гняздуецца болыш за 60 відаў птушак.

 Завесна — у басейне р. Ловаць (працякае праз возера), за 2 км на ўсход ад в. Марчанкі. Плошча 1,59 км2, глыбіня 2,4 м, даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 1,08 км, даўжыня берагавой лініі — 5,5 км. Кашо — у басейне ракі Усыса (выцякае з возера) каля в. В.Кашо. Плошча 4,15 км2, глыбіня 17,1 м, даўжыня 6,41 км, найболыпая шырыня 1,26 км, даўжыня берагавой лініі — 21,7 км.

 Лосвіда — у басейне р. Храпаўлянка, каля вёсак Вялікае і Малое Лосвіда. Плошча 11,42 км2, глыбіня 20,2 м, даўжыня 7,08 км, найбольшая шырыня 4,88 км, даўжыня берагавой лініі — 25,6 км. Растуць рэдкія для флоры Беларусі ахоўныя віды: палушнік азёрны, наяда малая і марская, частуха Валенберга, гідрыла кальчаковая. Каля 20 відаў ры беразе турыстычная і спартыўная базы, лодачная станцыя.б. У возера ўпадае р. Чарніца і 4 ручаі, выцякае ручай у возера Цыганова. На

 Лугавое — у басейне ракі Усыса, на паўднёва-заходняй ускраіне г. Гарадок. Плошча 0,4 км2, глыбіня 12,9 м, даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,55 км, даўжыня берагавой лініі — 3,39 км. Упадае р. Гаражанка, злучана пратокай з Арэхавым возерам.

 Малая Восмата — у басейне р. Свіна, за 7 км на гюўдзень ад в. Халамер'е. Плошча 0,58 км2, глыбіня 10,5 м, даўжыня 1,92 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі — 5,58 км.

 Малое Свіно — у басейне р. Свіна, за 6 км на поўдзень ад в. Халамер'е. Плошча 1,06 км2, глыбіня 6,7 км, даўжыня 2,87 км, найболыдая шырыня 0,9 км, даўжыня берагавой лініі — 7,26 км.

 Малое Чарнова — у басейне ракі Чарнаўка, за 1 км на поўнач ад в. Загуззе. Плошча 0,25 км2, даўжыня 1,15 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Праз возера цячэ р. Чарняўка. Плаў — у басейне р. Лужаснянка каля в. Канашы. Плошча 1,12 км2, глыбіня 8,8 м, даўжыня 2,73 км, найбольшая шырыня 0,68 км, даўжыня берагавой лініі — 7,04 км.

 Рамашкава возера — у басейне р. Аўсянка, каля в. Азёркі. Плошча 0,17 км2, глыбіня 4,1 м, даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі — 2,38 км. Расце вадзяны арэх.

 Сясіта — у басейне р. Ловаць, каля в. Зайкава. Плошча 3,45 км2, глыбіня 10,6 м, даўжыня 4,58 км, найболыная шырыня 1,32 км, даўжыня берагавой лініі — 12,8 км.

 Успол — плошча 0,004 км2, даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,09 км. У басейне ракі Аўсянка, за 0,5 км ад в. Зара. Цячэ праз возера р. Крапіўка.

 Ціёста — у басейне р. Аўсянка, каля в. Сяло. Плоілча 5,35 км2, глыбіня 11,7 м, даўжыня 6,25 м, найбольшая шырыня 1,1 км, даўжыня берагавой лініі — 21,4 км. Расце вадзяны арэх. Упадаюць 6 ручаёў і р. Марысіна.

 Чарнова — у басейне ракі Чарнаўка, каля в. Лыска.Плошча 3,18 км2, глыбіня 19,3 м, даўжыня 5,72 км, найбольшая шырыня 0,92 км, даўжыня берагавой лініі — 17,8 км.

 Чарноўка — у басейне р. Обаль, на поўдзень в. Смароднік. Плошча 0,14 км2, глыбіня 10,7 м, даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,28 км, даўжыня берагавой лініі — 1,78 км. Цячэ р. Чарнуйка.

 Чарняста — у басейне р. Ловаць, за 2 км на паўночны ўсход ад в. Мяжа. Плошча 1,9 км2, глыбіня 9 м, даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 1,43 км, даўжыня берагавой лініі — 8,4 км.

 Чорнае возера — у басейне р. Обаль, за 4 км назахад ад г.п. Езярышча. Плошча 1,56 км2, глыбіня 2,5 м, даўжыня 2,83 км, найболылая шырыня 0,78 км, даўжыня берагавой лініі — 7,6 км.

                     Раслінны і жывёльны свет

  Многія з млекакормячых, распаўсюджаных у даўнія часы, зніклі і нідзе больш не сустракаюцца, напрыклад слон паўночны, мамант, шарсцісты насарог, пячорны мядзведзь. Некалі былі звычайнымі для нашых мясцін, а зараз жывуць на іншых тэрыторыях аўцабык, паўночны алень і інш. У наш час тут водзяцца такія віды дзікіх жывёл, як воўк, бабёр, лось, дзік, казуля, рысь, янотападобны сабака, заяц-бяляк, заяц-русак, куніца, вавёрка, тхор і інш. Раслінны свет мясцовасці прайшоў шлях эвалюцыйнага развіцця ў мільёны гадоў. На Гарадоччыне растуць расліны, якія патрабуюць аховы, — гэта рэдкія рэліктавыя віды. Вадзяны арэх плаваючы (чылім, рагульнік) расце ў паўночнай частцы возера Ціёста, ля заходняга берага возера Азёрскае, у азёрах Мядзесна, Рамашкаўскае і рацэ Аўсянка. Гэтая расліна была распаўсюджана ў вадаёмах паўночнай Беларусі яшчэ ў цёплую даледавіковую эпоху. Плады арэхаў былі знойдзены ў час выкапнёвых работ у тарфяніках (Хамякова). У 1964 г. Дзяржаўным камітэтам па ахове раслін вадзяны арэх аб'яўлены ахоўваемым, а месцы яго росту з'яўляюцца помнікамі прыроды. Ён быў занесены ў Чырвоную кнігу СССР і Чырвоную кнігу БССР.

 Вадзяны арэх паляпшае газавы рэжым вадаёмаў, але вельмі  патрабавальны да цяпла і хімічнага складу вады. Скарачэнне яго плошчаў выклікана забруджваннем вадаёмаў. За апошнія гады поўнасцю зніклі расліны ў возеры Аляксееўскім, зрэдзіліся ў рацэ Аўсянцы, знізіліся плошчы ў азёрах Рамашкаўскім і Ціёсце. Наш зямляк А.М. Дарафееў прапанавaў праводзіць пасадкі вадзянога арэха ў іншых вадаёмах.

 Званочак персікалісты сустракаецца ў наваколлі в. Пруднікі (3 км на поўдзень), заходні бераг возера Лосвіда. Лілея паўночная — у наваколлі вёскі Селязні на тэрыторыі Шчалбоўскага лясніцтва, паблізу возера Ціёста. Луннік ажываючы — у трох кіламетрах ад вёскі Смалоўка, правы бераг ракі Аўсянкі. Палушнік азёрны — у наваколлі вёскі Доўжа, на пясчаным дне ў паласе трыснягу каля возера Лосвіда і ў наваколлі г.п. Езярышча.

 Прыродная расліннасць раёна адносіцца да Заходне-Дзвінскай геабатанічнай акругі. Агульная плошча лугоў — 31,4 тыс. га, сухадолаў — 24,1% усёй плошчы, нізінныя — 70,6%, заліўныя — 5,3% плошчы. Пад лясамі знаходзіцца 44% тэрыторыі раёна. Найболыпая лясістасць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёна. Сярэдняя плошча лясных масіваў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя з іх — Беразнянскі масіў, Лосвідская, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Болып за 11% лясоў — пераважна хваёвыя.

                    Запаведнікі. Заказнікі. Паркі.

  Ахоўваемыя тэрыторыі. На тэрыторыі раёна ў верасні 1993 г. утворана сетка тарфяных заказнікаў «Перавал», «Мох-1», «Траццякоўскі мох», «Лазасек», «Чысцік-1», «Абалонне», «Гарэлае», «Лог», «Тарасава», «Ягукаўка», «Мох», «Мураўёўка», «Лясное». У заказніках забараняецца выдзяленне ўчасткаў пад забудову, выкарыстанне ядахімікатаў, распрацоўка і выкарыстанне сыравіны, акрамя здабычы для лячэбных мэт.

 Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Вадзяны арэх», знаходзіцца ля вёскі Масцішча, перададзены пад ахову Шчалбоўскаму лясніцтву. Плошча 2,5 га. Дно ракі Аўсянка, дзе расце дняпроўскі вадзяны арэх, пакрыта глеем. У гэтых месцах забараняецца знішчаць расліннасць, праводзіць работы, звязаныя з парушэннем глеб, змяненнем грунтовых вод і гідралагічнага рэжыму тэрыторыі, лоўля рыбы, забруджванне. У возеры Азерскае (Хмяльніцкі сельсавет) растуць 4 віды вадзянога арэха, а яшчэ — гарлачыкі, плывучы рдзест.

 Батанічны заказнік «Паташанскі» на тэрыторыі 200 га ў 26 квартале Гарадоцкага лясніцтва Першамайскага сельсавета з відамі раслін: жарновец мяцёлчаты, сон-трава, пралеска і інш. Батанічны заказнік «Вослепна» ўтвораны ў 1981 г. на тэрыторыі 0,5 га на востраве ў паўночнай частцы возера і на паўночным і паўднёва-ўсходнім берагах возера Вослепна. Ахоў-ваецца з наступнымі відамі раслін: зубніца клубняносная, наперстаўкабуйнакветная, званочак персікалісты, пярэсна еўрапейская, гла-дыёлус чарапіцападобны, брызгліна бародаўчатая. 3 1997 г. ахова забяспечваецца вайсковым таварыствам паляўнічых.

 Батанічны заказнік «Дубрава» плошчай 2 га. Помнік прыроды мясцовага значэння «Дуб-велікан».

 «Карыцінскі Мох» — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння. Створаны ў 1993 г. для захавання ў натуральным стане балотных масіваў Карыцінскі Мох і Чысцік-1 з характэрнай расліннасцю. Плошча яго 1,35 тыс. га. Знаходзіцца ў межах Суражскай нізіны на ўсходніх схілах Лепельска-Гарадоцкага ўзвышша. Магутнасць тарфяных пакладаў да 3,7 м. Тарфяныя масівы затрымліваюць ваду ў вес-навую паводку, пры выпадзенні ападкаў пад-трымліваюць водны рэжым на прылеглых тэрыторыях, з'яўляюцца крыніцай сілкавання рэк Аўсянкі, Громаці, Рабінкі, Ныркі, Кабішчанкі. Балоты знаходзяцца недалёка ад поймы ракі Аўсянкі, дзе растуць рэдкія рэліктавыя віды — луннік ажываючы і вадзяны арэх.

 Езярышчанскі арніталагічны заказнік абласнога значэння ўтвораны ў 1979 г. на возеры Езярышча з астравамі. Уключае балоты ў вусці р. Дубоўка ў вытоку ракі Обаль, прыбярэжную паласу шырынёй 100 м. Створаны як рэзерват гаспадарча-каштоўных, рэдкіх і знікаючых відаў птушак. Плошча яго 2100 га. На тэрытоыі заказніка зарэгістраваны на гнездаванні 61, на пералётах 47 відаў птушак.

 Біялагічны заказнік «Ловаць» утвораны ў 1997 г. Агульная плошча 45 км2. Размешчаны на землях калгасаў «Руднянскі», «Запаветы Ільіча», імя Кутузава, саўгаса імя Казлова, лясгаса. Прыярытэтнымі для аховы экалагічнымі сістэмамі з'яўляюцца р. Ловаць ад яе вытоку на верхавым балоце паблізу в. Марчанкі і да возера Мяжа, р. Сярвайка, азёры Завесна, Зад-рачанскае і Немцава, верхавое балота ў вытоку Ловаці, нізіннае балота і падтаёжныя ельнікі на поўдзень ад возера Завесна па цячэнні Ловаці і масіў лесу, абмежаваны гэтай ракой і дарогай Рудня — Баркі — Каверзы — Мяжа. У гэтай рачной сістэме захаваліся папуляцыі многіх ахоўваемых відаў пазваночных жывёл. На р. Ловаць і яе прытоках сустракаецца еўрапейская норка, від, які знік з сусветнай фауны і ўключаны ў міжнародную Чырвоную кнігу. Сістэма вадаёмаў у вярхоўі Ловаці — месца пражывання бабра, выдры. Жывуць тут і іншыя млекакормячыя, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: мядзведзь, барсук, рысь, ляцяга. Зарэгістравана гнездаванне каля 30 відаў птушак з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь: скапа, змееяд, беркут, пугач, арлан-белахвост, вялікі бугай, журавель, вялікі краншнэп, чорны бусел, гогаль, махнатаногі сыч, даўгахвостая кугакаўка, жоўтагаловы дзяцел.

 Азёрна-іхтыялагічны заказнік на возеры Ціёста абласнога значэння ўтвораны ў 1991 г .плошчай у 555 га, ахову ажыццяўляе Гарадоцкі лясгас. Тут забараняецца забор вады, правядзенне гідрамеліярацыйных работ, прамысловы лоў рыбы, высечка лесу ў 500-мятровай водаахоўнай зоне, разбіўка турыстычных лагераў, разворванне ў паласе шырынёю 200 м. У паў-ночна-ўсходнім і паўднёвым залівах возера Ціёста таксама расце вадзяны арэх.

 Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння зацверджаны рашэннем Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў 1996 г.

 Хартоўскі вялікі камень. Знаходзіцца за 0,6 км на паўночны ўсход ад в. Хартова Пальмінскага сельсавета. Вышыня — 2 м, акружнасць — 15,4 м, аб'ём — 55,9 м3, вага — 148 тон. Мае форму галавы барана. Прынесены з паўднёва-ўсходняй Фінляндыі 15 — 20 тыс. гадоў назад у час паазёрскага абледзянення.

 Залучанскі валун. Знаходзіцца на паўночай ускраіне в. Залучча Прудніцкага сельсавета. Вышыня — 1,15 м, акружнасць — 10,1 м, аб'ём — 8,3 м3, вага — 22 тоны. Мае плоскую форму і моцна вывернутую паверхню. Прынесены з наваколля г. Выбарг 15—10 тысяч год назад.

 Скрыпкінскі вялікі камень. Знаходзіцца за 0,4 км ад в. Скрыпкі Вайханскага сельсавета. Вышыня — 1,8 м, акружнасць — 10,3 м, аб'ём — 16,5 м3, вага — 43,6 тоны. Верхняя плоскасць нахілена на паўднёвы захад. Прынесены з паўднёва-ўсходняй Фінляндыі.

 У 1995 г. аб'яўлены ландшафтна-геамарфалагічнымі заказнікамі і помнікамі прыроды мясцовага значэння валуны, размешчаныя на тэрыторыі Гарадоцкага раёна: Вышадская нізіна — знаходзіцца на землях лясгаса; Руд-ня — землі лясгаса і калгаса «Руднянскі»; Янова — на землях лясгаса і калгаса «Чырвоны Кастрычнік».

 Геамарфалагічныя і геалагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння (1995 г.): Удзебненская града (землі лясгаса), Пальмінскі вялікі камень (саўгас «Гарадоцкі»), Маскаляняцкі валун (калгас «Прагрэс»), Чарняўскі валун (калгас імя Маякоўскага), Яноўскі каменны крыж і валун ( калгас «Віраўлянскі»).

 Перасоўныя геалагічныя помнікі прыроды: Мінінскія валуны, Гузоўскія валуны, Кажамякінскія, Філімонаўскія, Наваболецкія валуны (саўгас «Заазерскі), Кісялёўскія валуны (калгас «Чырвоны Кастрычнік»), валуны на тэрыторыі калгаса «Камуніст».

 

Другие материалы в этой категории: « Пасляваенны перыяд Традыцыйная культура рэгіёна »
Вверх