C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

А Ў НАС МАСЛЕНІЦА!

Масленіца - старадаўняе славянскае свята праводзінаў зімы. Святкаванне Масленіцы суправаджалася абрадамі, рознымі забавамі і гульнямі. Масленічны тыдзень асацыюецца ў нас з блінамі, духмяным чаем, карагодам, песнямі і скокамі, спаленнем пудзіла Зімы.
24 лютага 2023 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры для вучняў 1-х і 2-іх класаў СШ №1 (у рамках святкавання Масленіцы) прайшла гадзіна фальклору “Красное солнышко – гори, гори ясно!”. У гэты дзень удзельнікі мерапрыемства змаглі развітацца з халодным часам года і павітаць надыходзячую вясну. Бібліятэкар пазнаёміла з традыцыямі і абрадамі старажытнага і вясёлага звычаю, расказала аб назве і значэнні кожнага дня масленічнага тыдня, узгадала прыказкі і прымаўкі пра свята. А якая ж Масленіца без вясёлых гульняў і забаў? Дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах і народных гульнях: “Бой на воздушных шариках”, “Кулачные бои”, “Попади в мишень”, “Сковорода”, “Бег на трёх ногах”, “Мотальщики”, “Лучший исполнитель частушек”. Напрыканцы свята ўсе прысутныя частаваліся духмянымі блінамі.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1416-a-nas-maslenitsa#sigProIdf18cb85de8
Вверх