Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Васіля Быкава.
Васіль Уладзіміравіч Быкаў - (нарадзіўся 19 чэрвеня 1924г., в. Бычкі, Ўшацкага раёну, Віцебскай вобласьці. Памёр - 22 чэрвеня 2003г.) выдатны беларускі пісьменнік і грамадзкі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Народны пісьменнік БССР (1980).
Большасць твораў Быкава - аповесці пра Вялікую Айчынную вайну.
У творах паказаны маральны выбар чалавека ў найболей драматычныя моманты жыцця. У той час, калі пра вайну было прынята пісаць героіка-рамантычным і ўзнёслым тонам, майстар слова, кіруючыся “праўдай адзінай”, паказаў у сваіх творах, што на вайне было ўсё: гераізм, трагізм, баязлівасць, подласць. Трагічныя падзеі вайны, незабыўныя балючыя ўражанні перапаўнялі і трывожылі душу былога франтавіка, выспявала задума расказаць пра трагічны лёс свайго пакалення.
Васіль Быкаў зрабіў вялікі ўклад у станаўленне беларускай прозы ХХ стагоддзя, асабліва жанру аповесці, а яго гісторыя жыцця, літаратурная і мастацкая спадчыны – каштоўная частка гонару беларускай нацыі.
Па творах Васіля Быкава свет спасцігае асаблівасці беларускага народнага характару, трагізм гістарычнага лёсу нашага народа. Творчасць пісьменніка дапамагае шукаць сцежкі да дабрыні і справядлівасці. Імя В. Быкава ўспрымаецца сёння ў свеце як сімвал мужнасці, годнасці, самабытнасці беларускага народа.
У 1980 годзе В. Быкаву было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка БССР. Яго творам прысуджаліся Дзяржаўная прэмія СССР (за аповесці “Абеліск” і “Дажыць да світання”, 1974), Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (за аповесці “Воўчая зграя”, “Яго батальён”, 1978), Ленінская прэмія (за аповесць “Знак бяды”, 1986) і інш. У 1984 годзе В. Быкаву прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, прымаў актыўны ўдзел у літаратурным і грамадскім жыцці краіны. Па аповесцях “Трэцяя ракета”, “Альпійская балада”, “Воўчая зграя”, “Абеліск”, “Сотнікаў”, “Знак бяды” і некаторых іншых творах зняты кінафільмы. Творы В. Быкава перакладзены больш як на дзвесце моў народаў свету. У 1996 годзе ён быў намініраваны на Нобелеўскую прэмію.
Імем Васіля Быкава названыя вуліцы ў Баранавічах, Горадні, Ждановічах, Жлобіне, Лельчыцах, Пружанах, Смалявічах, Фаніпалі.
Бібліяграфія:
“Апошні баец” (1958, наступнае выданне ў 2007)
“Жураўліны крык” (1959—1960)
“Здрада” (1961)
“Трэцяя ракета” (1962)
“Альпійская балада” (1963—1964)
“Пастка” (1964)
“Мёртвым не баліць” (1965)
“Сваякі, аповесць” (1966)
“Праклятая вышыня” (1968)
“Круглянскі мост” (1969)
“Ліквідацыя” (Сотнікаў) (1970)
“Абеліск” (1971)
“Дажыць да світаньня” (1973)
“Воўчая зграя” (1974)
“Яго батальён” (1975)
“Пайсці і не вярнуцца” (1978)
“Знак бяды” (1982)
“Аблава” (1986)
“Кар'ер” (1986)
“У тумане” (1987)
“На крыжах” (1992)
“Сцюжа” (1993)
“На Чорных лядах”
“Перад канцом”
“Бедныя людзі”
“Ружовы туман” (1995)
“Сцяна” (1997)
“Ваўчыная яма” (1998)
“Пахаджане” (1999)
“Балота” (2001)
Экранізацыі:
“Трэцяя ракета” (1963)
“Альпійская балада” (1965)
“Ваўчыная зграя” (1975)
“Дажыць да сьвітаньня” (1975)
“Доўгія вёрсты вайны” (1975)
“Узыходжаньне” (1976) (паводле аповесьці «Сотнікаў»)
“Абэліск” (1976)
“Знак бяды” (1986)
“Круглянскі мост” (1989)
“Яго батальён” (1989)
“Кар’ер” (1990)
“У тумане” (1992)
“На чорных лядах” (1995)
«У тумане» (2012)
Сцэнары да фільмаў
“Трэцяя ракета” (1963)
“Альпійская балада” (1965)
“Западня” (кароткамэтражны) (1966)
“Дажыць да сьвітаньня” (1975)
“Доўгія вёрсты вайны” (1975)
“Узыходжаньне” (1976) (паводле аповесці “Сотнікаў”)
“Абэліск” (1976)
“Ваўчыная яма” (1983)
“Яго батальён” (1989)
“На чорных лядах” (1995)
“Адлюстраваньне” кароткамэтражны (2003)
Узнагароды й ганаровыя званьні
Літаратурная прэмія імя Якуба Коласа (1964) (за аповесць “Здрада”)
Дзяржаўная прэмія СССР (1974)
Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа (1978)
народны пісьменнік БССР (1980)
Герой Сацыялістычнай Працы (1984)
Ленінская прэмія (1986) (за аповесць “Знак бяды”)