23 Лютага - гэта Дзень абаронцаў Айчыны, але не варта думаць, што гэта выключна ваеннае свята! Бо гэта і свята ўсіх, хто стаяў на абароне Радзімы ў Вялікую Айчынную вайну, хто ахоўвае нас зараз. Гэта свята хлапчукоў, якія ў будучыні гатовы будуць пастаяць за гонар Радзімы!
У гэты дзень у аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла конкурсная праграма «Аты-баты!», прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. У спаборніцтве прынялі ўдзел вучні малодшых класаў ДУА "Сярэдняя школа № 1 г. Гарадка імя І. Х. Баграмяна". На пачатку мерапрыемства бібліятэкар павіншавала хлопчыкаў са святам, а потым прапанавала ім на некаторы час апынуцца на службе ў арміі, праверыць свае сілы, спрыт і кемлівасць. Яны ўдзельнічалі ў цікавых і вясёлых конкурсах і гульнях: «Самый умный», «Один на один», «Роем окопы», «Собери волю в кулак», «Упал – отжался», «Быстрота». У канцы падвяліся вынікі і пераможцам былі ўручаны медалі. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, пазнавальна і весела.
СВЯТА САПРАЎДНЫХ АБАРОНЦАЎ!
Опубликовано в
Новости отдела детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1415-svyata-sapra-dnykh-abarontsa#sigProId29001c29eb
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1415-svyata-sapra-dnykh-abarontsa#sigProId29001c29eb