11 чэрвеня 2024 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гульня - падарожжа «Беларусь у маім сэрцы». Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся колькі ў нашай краіне прыгожага і цікавага, колькі абласцей у Беларусі, якія прыродныя запаведнікі і ў якой вобласці знаходзяцца, якая прадукцыя вырабляецца на беларускіх прадпрыемствах, а падчас гульні «Якасці беларуса», рабяты на кожную літару слова «Патрыёт» называлі рысу характара, якая ўласцівая для кожнага беларуса. Таксама дзеці ўдзельнічалі ў гульнях «Гаворым па-беларуску», «Скончы сказ», «Мяч перадавай - свята называй», адгадвалі загадкі аб прыродных сімвалах, адказвалі на пытанні віктарыны «Беларусь - мая Радзіма». Да канца мерапрыемства юныя патрыёты разам з бібліятэкарам прыйшлі да высновы, што хоць Рэспубліка Беларусь на карце займае не так ужо шмат месца, але па багацці прыроды і па прыгажосці пейзажаў яна можа паспрачацца з многімі дзяржавамі, а яшчэ на беларускай зямлі жылі і жывуць людзі, вядомыя ўсяму свету, якія сваімі добрымі справамі і дасягненнямі праславілі не толькі сябе, але і сваю краіну.
ГУЛЬНЯ - ПАДАРОЖЖА «БЕЛАРУСЬ У МАІМ СЭРЦЫ»
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1680-gulnya-padarozhzha-belarus-u-maim-sertsy#sigProId1e31f5d539
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1680-gulnya-padarozhzha-belarus-u-maim-sertsy#sigProId1e31f5d539