У Рыгора Остэра дзіўна добрыя, таленавітыя і разумныя кнігі. Ён аўтар усімі любімых казак, сцэнарыст больш за 60 вясёлых мультфільмаў, выдумшчык знакамітых «Вредных советов» і падручнікаў, задачы з якіх прымушаюць дзяцей смяяцца да ўпаду. Менавіта ён прыдумаў Мартышку, Папугая, Слоніка, Удава, кацяня Гаў і многіх іншых любімых дзецьмі персанажаў. Чытаць Рыгора Остэра любяць не толькі дзеці, але і дарослыя.
6 чэрвеня 2024 года бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры падрыхтавала для вучняў малодшых класаў СШ №2 гульню - гутарку «Разговор о «вредных привычках Г. Остера»». Падчас мерапрыемства вядучая пазнаёміла дзяцей з творчасцю пісьменніка і правяла агляд кніжнай выстаўкі «Мир книг Григория Остера». Дзеці пазнаёміліся са смешнай і навукова - пазнавальнай казкай «Петька – микроб», падручнікамі Остэра «Конфетоедение» і «Визгкультура», паслухалі некалькі вершаў з кнігі «Вредные советы», з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульні для выхаваных дзяцей «Да – Нет», у вясёлых і смачных конкурсах «Задачник» і «Поедание конфет», шукалі зніклыя літары ў самых любімых прысмаках.
Падводзячы вынік, дзеці прыйшлі да высновы, што шкодныя парады аўтара смешныя, але прытрымлівацца іх у жыцці нельга.