С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ДЗЕЦЯМ ПРА РОДНЫ КРАЙ!

1 сакавіка 2024 года з мэтай пашырэння цікавасці дзяцей да гісторыі свайго краю, роднага горада бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасіла выхаванцаў дзіцячага садка №2 на гадзіну краязнаўства “Чароўны куфэрак”. Падчас мерапрыемства вядучая з дапамогай відэапрэзентацыі “Каштоўныя куфэркі” пазнаёміла маленькіх ўдзельнікаў з каштоўнасцямі нашай беларускай зямлі, з прыроднымі сімваламі краіны, расказала ім пра старажытныя промыслы беларусаў: ганчарства, саломапляценне, ткацтва. Рабяты гулялі ў народныя гульні, вучыліся танцаваць народныя танцы, а напрыканцы ўсе ўдзельнікі з задавальненнем паглядзелі беларускі мультфільм “Ліса, мядзведзь і мужык”.

Вверх