Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

"ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ"

«Гучы, маё роднае слова!» - пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры. З 19 па 25 лютага навучэнцы школ, маленькія выхаванцы дзіцячых садкоў і проста ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у многіх мерапрыемствах, якія былі прымеркаваны да гэтага Тыдня.

Распачаўся Тыдзень акцыяй «Размаўляй са мной па-беларуску». Супрацоўнікі аддзела з прыгожымі прывітальнымі словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову, заклікалі паспрабаваць свае сілы ў гульне слоў «Вясёлы ералаш», у інтэрактыўных гульнях «Кола загадак» і «Перакладач», паўдзельнічаць у аўкцыёне «Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку». У акцыі з задавальненнем прымалі ўдзел усе наведвальнікі, вельмі прыемна было чуць беларускае слова і ад дзяцей, і ад дарослых. Падчас гульняў ўдзельнікі змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, праявіць свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў.

Таксама цікава і займальна прайшлі мерапрыемствы, падрыхтаваныя бібліятэкарамі на працягу ўсяго тыдня.

Падчас мерапрыемства «Чытанне з Буслікам, або шпарка па-беларуску, бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з часопісамі «Буся» і «Вясёлка», з кнігай Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага «Пра Бусю, які жыве на Беларусі». Вядучая зачытвала з часопісаў услых апавяданні некаторых беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, а дзеці з вясёлым настроем удзельнічалі ў конкурсах і гульнях: «Перакладчыкі», «А вы ведаеце беларускія казкі!», «Хто жыве ў двары», «Свістулька беларуская», «Міхасік», «Сонейка ўсміхаецца».

А падчас вандроўкі па старонках кніг беларускіх загадак «Загадкі сеем як зярняткі, каб ураджай сабраць багаты», бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з беларускімі загадкамі, прымаўкамі і прыказкамі, пазагадвала ўдзельнікам загадкі ад Міколы Маляўкі, Івана Муравейкі і Анатоля Зэкава. Падчас мерапрыемства рабяты праявілі кемлівасць, здагадлівасць і спрыт ў вясёлых гульнях «Сыр у мышалоўцы», «Назаві адным словам», «Знайдзі свой домік», «Бусел і жабкі. Напрыканцы сустрэчы адбыўся паказ мультфільмаў кінастудыі «Беларусьфільм»: «Піліпка», «Дзед», «Беларуская казка – розуму падказка» і «Ліса, мядзьведзь і мужык». Таксама на абанеменце для аматараў беларускага слова ўвесь тыдзень дзейнічала кніжная выстава «Гучы, маё роднае слова!».

Тыдзень роднай мовы завяршыўся, але наша жыццё працягваецца. Таму хочацца пажадаць, каб родная беларуская мова гучала не толькі падчас мерапрыемстваў, але і кожны дзень, бо роднае слова – гэта не толькі найважнейшы сродак нашага духоўнага развіцця, скарбніца гісторыі народа. Яно з’яўляецца самай прыкметнай адзнакай нацыянальнай прыналежнасці чалавека.

Вверх