С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

І ЗНОЎ КАЗКА АЖЫВАЕ!

31 студзеня бібліятэкары аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры пабывалі ў гасцях у юных выхаванцаў дзіцячага сада №3. А ў падарунак прывезлі яны дзецям лялечныя спектаклі тэатра "Калабок і кампанія", які працуе ўжо шмат гадоў пры аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры. Яркія дэкарацыі і цудоўныя казкі зачаравалі маленькіх гледачоў. Рабяты, затаіўшы дыханне глядзелі, як адзін за адным на сцэну выходзілі знаёмыя героі: Воўк, Мядзведзь, Зайчык, Ліска, Варона і іншыя. Цікавыя і забаўляльныя сюжэты казак пакарылі выхаванцаў. Яны ўважліва слухалі і з вялікім задавальненнем назіралі за прыгодамі любімых герояў. Лялечныя спектаклі атрымаліся павучальнымі і цікавымі, а дзеці доўга апладзіравалі артыстам і выказалі жаданне зноў пабываць у лялечным тэатры

Вверх