С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ПАДАРОЖЖА ПА КРАІНЕ ФАНТАЗІІ!

25 студзеня 2024 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры быў аб'яўлены днём добрага настрою. У гэты дзень выхаванцы дзіцячага сада №2 адправіліся ў падарожжа ў чароўную краіну "Фантазія". Пры дапамозе чароўнай палачкі, дывана-самалёта і ботаў - скараходаў, дзеці пабывалі на Чароўных аблоках, востраве Жарта і Смеха, востраве Небыліц і востраве Казак. Там яны сустрэлі вясёлага гарэзу Бураціна. Таксама падчас падарожжа рабяты пабывалі ў розных казках, сустрэлі добрых казачных герояў, а гульні, смех і добры настрой суправаджалі іх увесь час. Вярнуўшыся з чароўнай краіны ў чытальную залу, юныя спадарожнікі з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль "Стары і Цмок".

Вверх