Лета - гэта выдатная пара, якую так любяць дзеці, а летнія канікулы - самы добры час, каб пасябраваць з кнігай, час вясёлых гульняў і спаборніцтваў. Арганізацыя вольнага часу сваіх юных наведвальнікаў у летні час ужо даўно стала важнай часткай працы аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай бібліятэкі. Супрацоўнікі аддзела імкнуцца ператварыць летнія канікулы хлопчыкаў і дзяўчынак у займальнае падарожжа ў краіну кніг. Усё лета для дзяцей будуць праходзіць інтэлектуальныя спаборніцтвы, віктарыны, кніжныя выставы, квэсты, і спаборніцтвы.
2-га чэрвеня першы дзень летніх канікул у аддзеле прайшоў пад дэвізам “Пусть лето звонкое смеётся”. У гэты дзень у чытальнай зале быў арганізаваны Дзень вясёлых задум. Дзеці са школьнага аздараўленчага лагера СШ №1 адгадвалі казачныя загадкі, адказвалі на пытанні жартоўнай літаратурнай віктарыны, гулялі ў вясёлыя гульні: “Весёлые жмурки”, “Поймай мяч”, “Сказочная”. Удзельнічалі ў конкурсах “Кузнечики”, “Доскажи имя”, “Прищепи меня”, “Сбор в поход”, “Скороговорщики”. Дзень вясёлых задум “Пусть лето звонкое смеётся» атрымаўся, а летнія канікулы працягваюцца.
А Ў НАС КАНІКУЛЫ!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1483-a-nas-kanikuly#sigProId1586925f1c
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1483-a-nas-kanikuly#sigProId1586925f1c