С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ АХОВЫ ДЗЯЦЕЙ!

У першы дзень лета наша краіна адзначае Міжнародны дзень аховы дзяцей. Гэта не толькі адно з самых вясёлых, радасных свят для дзяцей, але і напамін дарослым аб тым, што дзеці маюць патрэбу ў іх пастаянным клопаце і абароне, і што дарослыя нясуць адказнасць за іх.
1 чэрвеня для юных Гарадакчан, іх бацькоў і гасцей горада гарадскі парк ператварыўся ў цікавую забаўляльна-пазнавальную пляцоўку. У рамках агульнагарадскога свята «Счастливое детство» супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі падрыхтавалі для юных гасцей мерапрыемства сваю конкурсна-гульнявую праграму «Летняе сонца на кніжнай старонцы». Праграма мерапрыемства была вельмі разнастайная. Дзеці ўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, рухомых гульнях і розных спаборніцтвах, збіралі пазлы, размалёўвалі, адгадвалі загадкі, правяралі веды беларускай мовы. Кожны жадаючы мог выцягнуць свой шчаслівы білет у бяспройгрышнай латарэі, паўдзельнічаць у вясёлым радэа, і ператварыцца ў любога казачнага персанажа пры дапамозе аквагрыму. Адмысловай увагай карысталася выстава «Кніжная эстафета сонечнага лета». Свята прайшло займальна і цікава. Мора радасці, запалу - менавіта такім пастараліся зрабіць Дзень абароны дзяцей супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі. І ў іх гэта атрымалася.

Вверх