С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ВЫВУЧАЕМ ПРАВІЛЫ ДАРОЖНАГА РУХУ РАЗАМ!

22 лютага 2023 года ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры для навучэнцаў 1-га і 2-га класаў Гарадоцкай школы №1 прайшла пазнавальная гульня “С песней, шуткой и в игре – изучаем ПДД”, прысвечаная правілам дарожнага руху.
Падчас мерапрыемства, бібліятэкар разам з маленькімі ўдзельнікамі пагаварылі аб правілах дарожнага руху. Пра тое, што ўсе з'яўляюцца ўдзельнікамі дарожнага руху, бо кожнаму з прысутных даводзіцца пераходзіць вуліцу ці дарогу, карыстацца грамадскім транспартам, таму кожны павінен ведаць і прытрымлівацца правілаў дарожнага руху.
Дзеці з вялікай увагай слухалі бібліятэкара, актыўна адказвалі на пытанні займальнай віктарыны “Внимательный пешеход”, паказаўшы свае веды і ўважлівасць. З задавальненнем ўдзельнічалі ў конкурсах і гульнях “Собери знак”, “Дорога, транспор, пешеход”, “Разрешается – запрещается”, “Узнай знак”, адгадвалі загадкі. У канцы ўсе прысутныя паабяцалі выконваць правілы для пешаходаў і веласіпедыстаў, і быць уважлівымі на дарогах.

Вверх