Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці бібліятэк Гарадоцкага раёна з'яўляецца адаптацыя і інфармацыйна-прававая падтрымка сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва. Бо адна са шматлікіх катэгорый чытачоў бібліятэк - пажылыя людзі. І ім у першую чаргу патрэбна не толькі інфармацыя, колькі просты чалавечы ўдзел. Менавіта таму перад бібліятэкарамі стаць важная задача - арганізацыя вольнага часу і зносін для людзей старэйшага пакалення. 21 красавіка 2019 года супрацоўнік Віраўлянскай сельскай бібілятэкі запрасіла сваіх наведвальнікаў на бібліятэчныя вячоркі «Як жывеце можаце». Мерапрыемства было прысвечана людзям пажылога ўзросту. З вялікім задавальненнем прысутныя правялі гэту гадзіну за шчырай размовай і кубкам гарачай духмянай гарбаты. Усе з зацікаўленасцю слухалі інфармацыю пра сталых людзей у Беларусі і за яе межамі, давалі парады, як зберагчы здароўе і заставацца доўгі час маладымі. Як аказалася, для гэтага трэба проста ў сваім жыцці старацца знаходзіць як мага болей пазітыўнага. Сустрэча атрымалася вельмі добрай, душэўнай і незабыўнай.