C 8 по 14 июля пройдет XXXIV Международный фестиваль искусств ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць і вучаць дабру і справядлівасці. 13 чэрвеня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для маленькіх знаўцаў казак прайшла літаратурная гульня-віктарына «О чём говорят сказки». Бібліятэкар прапанавала юным чытачам здзейсніць займальнае падарожжа па старонках любімых кніг і пабываць у гасцях у любімых герояў. Рабяты з вялікім задавальненнем спаборнічалі, выконваючы разнастайныя заданні: адгадвалі казкі і казачных персанажаў, удзельнічалі ў конкурсах «Дальше, дальше…», «Сказочный алфавит», «Волшебный сундучок», «Кто прислал телеграмму», гулялі ў рухомыя гульні «Перестрой-ка» и «Сороконожка». Удзельнікі мерапрыемства прадэманстравалі выдатныя веды і даказалі, што яны вельмі любяць казкі і сябруюць з кнігамі.

10 чэрвеня ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры адбылася конкурсна - гульнявая праграма «Весёлый марафон», у якой прынялі ўдзел дзеці малодшага школьнага ўзросту. Для рабят былі падрыхтаваны конкурсы: «Игра на знакомство», «Толкание ядра», «Поймай меня», «Воздушный бой», «Билетики», «Автобус» і музычныя размінкі. Таксама дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у казачнай віктарыне, адказвалі на пытанні з падвохам.
Гульнявая праграма завяршылася, усе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыву і добрага настрою, а многія пайшлі дадому з кнігамі і жаданнем яшчэ раз наведаць бібліятэку.

8 чэрвеня 2023 года ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры
адбылося віртуальнае біблія-эка-падарожжа «Загадочный мир птиц». Падчас падарожжа дзеці пазнаёміліся з дзіўным светам птушак, даведаліся пра іх звычкі і пражыванне ў розныя поры года, якія птушкі з'яўляюцца пералётнымі, а якія зімуюць. Рабяты разгадвалі загадкі пра птушак, удзельнічалі ў вясёлых гульнях «Угадай птицу» і «Прилетели птицы», конкурсах «Знаете ли вы?», «Подбери пару», «Птичьи разговоры», актыўна адказвалі на пытанні віктарын «В гостях у птиц», «Думай», смекай, вспоминай». Пазнаёміліся з кніжнай выставай «Мир пернатых и зверей». Напрыканцы мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарам прыйшлі да высновы, што без птушак здарыцца бяда, будзе шмат шкодных насякомых, грызуноў, якія спустошаць палі, сады і агароды, таму птушак трэба берагчы і дапамагаць ім.

7 чэрвеня 2023 года бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасіла юных наведвальнікаў на вясёлыя бібліятэчныя забавы «Мы с журналом не скучаем». Падчас мерапрыемства дзеци здзейснілі займальнае падарожжа ў свет дзіцячых часопісаў і газет. Яны даведаліся чаму выданні называюцца перыядычнымі, чым адрозніваюцца газета і часопіс. Пазнаёміліся з газетай «Зорька», даведаліся якая інфармацыя змяшчаецца ў часопісах, што прыходзяць у дзіцячую чытальную залу. Асабліва спадабаліся часопісныя старонкі з гульнямі, рэбусамі, крыжаванкамі. Усе разам адгадвалі загадкі, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і конкурсах: «Путаница», «Кто самый внимательный», «Мы поэты», «Узнай сказку по описанию», «Исправь ошибку», «Узнай животное». Мерапрыемства прайшло вельмі весела, а ўсе ўдзельнікі атрымалі добры настрой.

7 чэрвеня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла гадзіна разважання «Цена зависимости - жизнь». На мерапрыемства былі запрошаны дзеці, якія наведваюць аздараўленчы лагер ГУДА «Гарадоцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» і выхаванцы з ДУА «Гарадоцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». Падчас мерапрыемства хлопцы і дзяўчаты вызначылі, што такое здароўе і ад чаго яно залежыць, якія звычкі можна аднесці да карысных, а якія да шкодных, разгледзелі, да якіх наступстваў могуць прывесці шкодныя звычкі, іх уплыў на чалавечыя лёсы. Пагаварылі аб аказанні згубнага ўплыву курэння, алкагалізму, ужыванні наркотыкаў на арганізм чалавека. Дзеці праявілі актыўнасць і захопленасць пры абмеркаванні гэтых пытанняў. У канцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што заняткі спортам, правільнае харчаванне, асабістая гігіена, адмова ад шкодных звычак - гэта і ёсць цаглінкі падмурка, на якім трымаецца наша здароўе.

6 чэрвеня ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла конкурсна - гульнявая праграма «Ура, каникулы!», у якой прынялі ўдзел дзеці малодшага школьнага ўзросту, якія наведваюць школьны аздараўленчы лагер СШ №2 ім. А. П. Сабалеўскага. Падчас мерапрыемства рабяты адказвалі на пытанні бліц – віктарыны «Острый ум и зоркий глаз», гулялі ў рухомыя гульні «Хватай-ка», «Ловкачи», з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах «Вопросы на смекалку», «Всё на свете интересно», «Надуй шарик», «Поймай яблоко». Мерапрыемства завяршылася на пазітыўнай ноце, дзеці атрымалі шмат радасных эмоцый і ўсмешак.

Вверх