7 чэрвеня 2023 года бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасіла юных наведвальнікаў на вясёлыя бібліятэчныя забавы «Мы с журналом не скучаем». Падчас мерапрыемства дзеци здзейснілі займальнае падарожжа ў свет дзіцячых часопісаў і газет. Яны даведаліся чаму выданні называюцца перыядычнымі, чым адрозніваюцца газета і часопіс. Пазнаёміліся з газетай «Зорька», даведаліся якая інфармацыя змяшчаецца ў часопісах, што прыходзяць у дзіцячую чытальную залу. Асабліва спадабаліся часопісныя старонкі з гульнямі, рэбусамі, крыжаванкамі. Усе разам адгадвалі загадкі, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і конкурсах: «Путаница», «Кто самый внимательный», «Мы поэты», «Узнай сказку по описанию», «Исправь ошибку», «Узнай животное». Мерапрыемства прайшло вельмі весела, а ўсе ўдзельнікі атрымалі добры настрой.
У СВЕЦЕ ДЗІЦЯЧАЙ ПЕРЫЁДЫКІ!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1488-u-svetse-dzitsyachaj-peryjodyki#sigProId7563d9b788
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1488-u-svetse-dzitsyachaj-peryjodyki#sigProId7563d9b788