Календарный план организационных мероприятий по подготовке и ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

СВЕТ ЧАРАДЗЕЙСТВА І НЕЗВЫЧАЙНЫХ ПРЫГОД ВАСІ ВЯСЁЛКІНА

Паважаныя маленькія чытачы! Кожная кніга мае сваю гісторыю, у тым ліку дату нараджэння - год, калі яна ўпершыню была апублікавана. З гэтага часу пачынае адлічацца ўзрост кнігі. І, як і ў людзей, у кніг бываюць юбілеі.
У гэтым годзе святкуе свой юбілей (55 гадоў з часу выхаду) кніга паэзіі для дзяцей беларускага пісьменніка Васіля Віткі «Азбука Васі Вяселкіна» (1965). «Азбука Васі Вясёлкіна» - гэта вяселая і павучальная казка пра школу, у якой вучыліся незвычайныя вучні. Герой казкі - шчыpы, нeпacpэдны, цiкaўны i дaпытлiвы Bacя Bяcёлкiн – cябpa птyшaк i звяpoў. Як і ў кожнай звычайнай школе, тут ёсць вучэбныя класы, буквары, геаграфічныя карты, вучнёўскія дзённікі і, безумоўна, самі вучні. Толькі вучні там незвычайныя: гэта птушкі. Але чаго варты вучні гэтай школы. Адзін “пяты год буквар даўбе, а запомніў: А і Б”, другі Беларусь на геаграфічнай карце шукае ў Афрыцы. Вася Вясёлкін, абураны ўбачаным у птушынай школе, вырашае адкрыць сваю, дзе зусім іншыя парадкі і атмасфера. У яго школу прагнуць запісацца і птушкі, і звяры, драпежныя і свойскія, нават экзатычныя, прагнуць вучыцца тут і рыбы: бацька-ёрш хоча, каб яго сыны абавязкова вучыліся ў школе Васі Вясёлкіна.
Таленавіта пераплецена рэальнае і фантастычнае ў казцы “Азбука Васі Вясёлкіна”, якая стала першай беларускай сюжэтнай азбукай. Bacя Bяcёлкiн i зapaз з'яўляeццa любiмым гepoeм бeлapycкix дзяцeй, вядoмым yciм тaлicмaнaм чacoпica "Bяcёлкa".
Чытайце! Прыемнага вам чытання!

Другие материалы в этой категории: « 7 ЦУДАЎ БЕЛАВЕЖСКАЙ ПУШЧЫ! ДОМ, ГДЕ ЖИВУТ КНИГИ »
Вверх