21 лютага мы ўсе святкуем Міжнародны дзень роднай мовы, матчынай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
11 лютага 2020 года супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры раённай бібліятэкі запрасілі ўдзельнікаў клуба “Неугомонные детки” (навучэнцы 3-га класа СШ №2) на чарговае пасяджэнне - конкурс знаўцаў “Шануй родную мову”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Падчас мерапрыемства, паклікаўшы на дапамогу фантазію і свае веды, хлопчыкі і дзяўчаты адправіліся ў незвычайнае падарожжа па краіне роднай мовы. Падзяліўшыся на дзве каманды, “Званочкі” і “Васілёчкі”, дзеці спаборнічалі за званне лепшага знаўца сваёй мовы. Перш, чым адправіцца ў сур’ёзную вандроўку, маленькія ўдзельнікі правялі невялічкую размінку “Загадкі”. А на прыпынках: “Перакладчыкі”, “Парад шарад”, “Словаведы”, “Збярыце прыказкі”, “Я ведаю”, “Юныя паэты”, “Падумай і адкажы”, гульцы выконвалі складаныя заданні і атрымлівалі за правільныя адказы жэтоны. Пытанняў у вядучай было шмат: - і жартоўных, і сур’ёзных, а вучні паказалі сябе вельмі кемлівымі і эрудзіраванымі. Напрыканцы пасяджэння, пажадаўшы ўдзельнікам поспехаў у вучобе, бібліятэкар адзначыла, што беларуская мова - наша невычэрпнае багацце, а каб зберагчы сваю спадчыну – трэба вучыць родную мову.
ШАНУЙ РОДНУЮ МОВУ!
Опубликовано в
Новости сектора детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/844-shanuj-rodnuyu-movu#sigProId706f95bb62
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/844-shanuj-rodnuyu-movu#sigProId706f95bb62