Якая цудоўная пара года зіма! І як жа хораша, прыгожа і весела зімою! Дрэвы ўпрыгожаныя ў белыя шубы, а дзеці з радаснымі крыкамі спускаюцца на санках з горак: ім і ў мароз весела. Колькi смеху i задавальнення! Сапраўды, зiма – гэта цуд, якi дае магчымасць атрымаць безлiч забаў, набыць новых сяброў. 12 снежня 2019 года ў рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску” з выхаванцамі дзіцячага садка №1 прайшоў ранішнік “Зімовая карусель”. Спачатку бібліятэкар Матвеева Наталля пазнаёміла маленькіх удзельнікаў мерапрыемства з лепшымі вершамі пра зіму і Новы год. А потым зімовая карусель закружыла хлопчыкаў і дзяўчынак у віхры загадак, гульняў і вяселых конкурсаў: “Злаві сняжок”, “Хада па ільдзінках”, “Зробім нос снегавіку”, “Упрыгожым елачку”. У канцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль “Навагоднія прыгоды Калабка”, а яшчэ сфагаграфаваліся ўсёй групай у навагодняй фотазоне.
ЗІМА - ЦУДОЎНАЯ ПАРА!
Опубликовано в
Новости сектора детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/804-zima-tsudo-naya-para#sigProId1e5ea28cc8
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/804-zima-tsudo-naya-para#sigProId1e5ea28cc8