Версия для печати

КАНІКУЛЫ Ў БІБЛІЯТЭЦЫ ПРАЦЯГВАЮЦЦА!

Лета - гэта выдатная пара, якую так любяць дзеці, а летнія канікулы - самы добры час, каб пасябраваць з кнігай. Арганізацыя вольнага часу сваіх юных наведвальнікаў у летні час ужо даўно стала важнай часткай працы сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры Гарадоцкай бібліятэкі. Усё лета для дзяцей будуць праходзіць інтэлектуальныя спаборніцтвы, віктарыны, кніжныя выставы, квэсты, і спаборніцтвы.

10 чэрвеня ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла конкурсна - гульнявая праграма «День сладкоежек!», у якой прынялі ўдзел дзеці малодшага школьнага ўзросту, што наведваюць школьныя аздараўленчыя лагеры. Падчас мерапрыемства яны з задавальненнем гулялі ў вясёлыя гульні «Мороженое мечты», «Музыкальное мороженое», «Веселые танцы», адгадвалі “салодкія” загадкі, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны. Мерапрыемства завяршылася на пазітыўнай ноце, дзеці атрымалі шмат радасных эмоцый і ўсмешак.

Галерея изображений

proflady.rufashion101.ru