30 красавіка 2026 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла віртуальная экскурсія «7 чудес Беловежской пущи». Вучні 1-га А класа СШ № 2 здзейснілі падарожжа ў самы вядомы і самы стары запаведнік Беларусі - у Белавежскую пушчу. Перад падарожжам рабяты ўспомнілі правілы паводзін у запаведніку, а затым бібліятэкар расказала ім пра гісторыю і сучасны стан пушчы, для чаго быў створаны нацыянальны парк, што такое Чырвоная кніга, навошта і якія жывёлы, птушкі і інш. віды занесены ў гэтую кнігу. Таксама вядучая сустрэчы з дапамогай электроннай прэзентацыі «Дзе жыве Зубраня» паказала дзецям цуды Белавежскай пушчы і галоўныя яе славутасці: дуб-патрыярх, зубр еўрапейскі, квакша звычайная, балота «Дзікае», плюшч звычайны і маёнтак Беларускага Дзеда Мароза. Дзецям вельмі спадабалася знаёмства з запаведнікам, а напрыканцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла юных спадарожнікаў з кнігамі Сладкова, Біянкі, Чарушына, Паустоўскага і іншых аўтараў. Кожны з вучняў з задавальненнем выбраў упадабаную яму кнігу, каб узяць яе дадому.