24 сакавіка 2026 года ў чытальнай зале сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшло мерапрыемства, прысвечанае Хатынскай трагедыі. Для вучняў малодшых класаў бібліятэкар сектара падрыхтавала гадзіну памяці “Хатынь: трагедыя, боль, памяць”. Дзеці з увагай слухалі пра жахлівую трагедыю, якая напаткала жыхароў беларускай вёскі, пра герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія аддалі жыццё за будучую перамогу. Затым бібліятэкар з дапамогай прэзентацыі расказала дзецям пра мемарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс “Хатынь”: гісторыю стварэння, што сімвалізуе сабой цэнтральная скульптура кампазіцыі “Непакораны чалавек”, хто стаў прататыпам гэтай скульптуры, пра што гавораць абеліскі ў выглядзе печкавай трубы на кожным былым падворку. У канцы мерапрыемства вядучая патлумачыла рабятам, навошта трэба памятаць аб гэтай трагедыі і пажадала ім мірнага неба над галавой.
ГАДЗІНА ПАМЯЦІ “ХАТЫНЬ: ТРАГЕДЫЯ, БОЛЬ, ПАМЯЦЬ”!
Опубликовано в
Новости сектора детской и юношеской литературы
Галерея изображений
Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1912-gadzina-pamyati-hatin-tragediya#sigProIddeb41ee2f0
https://haradoklib.by/index.php/ru/novosti-detskoj-stranichki/item/1912-gadzina-pamyati-hatin-tragediya#sigProIddeb41ee2f0
